«Асеннімі дажджамі заліло…»
Асеннімі дажджамі заліло Апошнія чаканні і спатканні, Пажоўклых клёнаў ціхае святло, Скупога сонца роснае дыханне.
I пачала зямля крыху цвярдзець,
То сцюжа – пераможца ў паядынку
Раскідвае зары світальнай медзь У лужынах барвовыя ільдзінкі.
А потым навалілася на дол Вялікая і белая бясконцасць. I заблудзіўся кожны мінскі дом У пошуках растрачанага сонца.
А твар зямлі заснежанай не мёртвы: Ён зменлівы, як пошум баравы. Там, у барах, аж да вясны ў сумётах Схавалі свае трубы журавы.
Яны іх знойдуць і яшчэ зайграюць, Склікаючы дзяцей, ліству, блакіт. I на ўсім краі аж да небакраю Маланкамі набухнуць аблакі.
Пімен Панчанка, 1971.