#opinion | Сакральнасць ведаў
Тысячы гадоў пратрымалася канцэпцыя сакральнасці ведаў, якія нельга перадаваць нікому, акрамя сваіх. «Я сакрэт звона ведаю! Ведаю, але не скажу! Бацька сакрэт медзі звона ведаў. Паміраў — мне перадаў. Яго больш ніводзін чалавек ня ведае! Толькі я!»
Нават у клятве Гіпакрата сказана, што майстэрства медыка можна перадаваць толькі сваім, «але нікому іншаму». Сярэднявечныя гільдыі майстроў старанна ахоўвалі свае сакрэты. Гэта, брат, такая таямніца, такая таямніца, толькі абраныя вартыя яе. Дзвесце гадоў пад страшным сакрэтам збройныя майстры перадавалі найлепшым сваім вучням страшны сакрэт — сталь трэба загартоўваць у мачы. І толькі праз дзвесце гадоў даведаліся, што ў вадзе сталь загартоўваецца ня горш.
Не існуе ніякіх сакральных сакрэтаў, даступных толькі абраным і пасвячоным. Ні ў вытворчасці, ні ў паэзіі, ні ў бізнесе, ні ў кіраванні дзяржавай, ні ў любым відзе творчасці. Праца любога, нават самага дасканалага майстра, складаецца з паўтарэння мноства аднолькавых дзеянняў, якім можна навучыць практычна кожнага чалавека.
Паводле сваёй прыроды веды ўвогуле супрацьлеглыя сакрэтнасці. Таму, як толькі вы чуеце, што сакральныя веды будуць даступныя вам толькі на пэўным узроўні, што афіцыйная навука старана прыхоўвае, што ёсць унікальныя хавальнікі таемных ведаў: тыбецкія махатмы, кабала, ілюмінаты, вучэнне разэнкрэйцэраў, найвышэйшы ўзровень саенталогіі ды іншыя банкі восьмага таера, вы можаце не сумнявацца — перад вамі шарлатаны і ашуканцы.
Заўсёды.
© Дзмітры Чарнышоў