Рупар БДМУ/ Рупор БГМУ


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Education


Бот для сувязі: @rupar_bdmu_bot
Чат БДМУ «Светя Другим»: https://t.me/svetyadrugim
Інстаграм: https://www.instagram.com/ruparbdmu/
YouTube/Лекторый: Рупар БДМУ
Пошта: ruparbdmu@gmail.com

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Education
Statistics
Posts filter


Forward from: ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
⚠️ Збіраем факты парушэнняў падчас выбарчай кампаніі

Калі цябе прымушаюць удзельнічаць ці не ўдзельнічаць у галасаванні падчас выбарчай кампаніі, звярніся да нас:

➡️ звяжыся з намі праз бот ЗБС @zbsunion_bot альбо бот МБ @moladzbel_bot
➡️ запоўні бя
спечную гугл-форму

Па
мятай! Ніхто не можа прымусіць цябе ісці на выбары, калі ты гэтага не хочаш. Таксама цябе не могуць прымусіць галасаваць за канкрэтнага чалавека. Гэта ўсё з’яўляецца парушэннямі!

Калі ты маеш доказы, што чыесьці правы парушаюцца, падзяліся імі з намі. Да таго ж, ты можаш скарыстацца бясплатнай юрыдычнай дапамогай, калі сутыкнуўся_лася з праблемамі падчас выбарчага працэсу.

Беражыце сябе ❤️


Новыя кошты на навучанне ў Беларусі

Памятаеце як тыдзень таму міністр адукацыі абвясціў аб падвышэнні коштаў на адукацыю ад 3 да 17%? Спяшаемся вас парадаваць, што гэта здарылася 1 снежня.
Тым часам кошт навучання на "Стаматалогіі" узняўся з 5182р да 6060р, а на спецыяльнасцях "Лекарская справа", "Фармацыыя" і "Педыятрыя" з 4430р да 5180р суадносна.
Такія змены звязваюць з узростам затратаў на ўтрыманне будынкаў, павелічэннем выдаткаў на камунальныя паслугі, узростам коштаў на паслугі пабочных арганізацый. Да гэтага, у жніўні 2023 году, Іванец казаў, што платнага навучання ў краіне няма і гэта з'яўляецца своеасаблівай формай сацпадтрымкі моладзі і фінансуецца дзяржавай.

А якія вашыя думкі на гэты конт?


Forward from: DW Беларусь
Срок отработки для врачей после ординатуры увеличивается до 5 лет - Лукашенко подписал поправки в закон

Александр Лукашенко подписал новую редакцию закона "О здравоохранении", которая увеличивает срок обучения в ординатуре и отработки после ее окончания. 1 ноября документ опубликовали на Национальном правовом портале.

🔹 По новой редакции закона, ординатура станет бесплатной, а это значит, после нее всем врачам придется отрабатывать. Срок отработки увеличится с двух до пяти лет, в том числе для заочников.

🔹 За уход врача с учебы в ординатуре или при отчислении ему придется возместить затраты на обучение. В случае, если медик откажется от отработки или не отработает весь срок, ему нужно будет вернуть затраченные на его подготовку средства в 2,5-кратном размере.

Новая редакция закона вступает в силу через три месяца.

@dw_belarus


Чаму не хапае медыкаў, ніхто не ў курсе?




І бюджэтнікі, і платнікі павінны адпрацоўваць. Змены ўжо рыхтуюцца

"Непрымальна для краіны, калі адмыслоўцы з'язджаюць за мяжу, а мы так спакойна да гэтага ставімся. ВНУ скончыў, два гады адпрацаваў.  Што такое два гады?! Гэта, лічыце, мы яго навучалі ў ВНУ і яшчэ праз настаўніцтва досвед набывае. Мы яго навучаем два гады на працы, у школе, дапусцім, калі гэта настаўнік. І ён (настаўнік) або медык з'язджае.  Я лічу, што тут павінны дзейнічаць забаронныя меры. Ну, хоць бы паўзабаронныя. Дапусцім, пяць гадоў. Правільна, мэтавік - не менш за пяць гадоў. А можа быць, яшчэ і арыентаваць дзесьці акуратна, да сямі гадоў. У адваротным выпадку не хадзі ў мэтавікі" – Лукашенка

У размеркаванні платнікаў Лукашэнка таксама не бачыць ніякіх супярэчнасцяў. На яго думку, беларуская вышэйшая адукацыя каштуе даражэй, чым плацяць студэнты.




Перасаджаныя чалавеку ныркі свінні прыжыліся і ўпершыню нармальна функцыянуюць

Свіныя ныркі былі перасаджаныя чалавеку, якому раней дыягназавалі смерць мозгу, з дазволу яго сям'і. Гістарычна асаблівая падзея ў медыцыне, бо донарскія органы не адторгліся і пачалі нармальна функцыянаваць, вырабляючы мачу і ачышчаючы арганізм новага гаспадара ад таксічных прадуктаў жыцця.

Дэталёвае апісанне гэтай унікальнай аперацыі было ацэнена навуковай супольнасцю і апублікавана ў навуковым часопісе JAMA Surgery на гэтым тыдні.

Гэты выпадак, хоць і адзін у сваім родзе, дорыць надзею дзясяткам тысяч пацыентаў, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў нырак і патрабуюць трансплантацыі.

Вы можаце азнаёміцца з гэтым артыкулам на беларускай мове 😏


Forward from: ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Запрашаем на Моладзевы Эканамічны Кэмп 🔥

Што сабой уяўляе і якіх рэформ патрабуе беларуская эканоміка? Давайце разбярэмся разам!

ЗБС разам з Моладзевым Блокам запрашаюць актыўных беларускіх студэнтаў і студэнтак, выпускнікоў і выпускніц незалежна ад месца навучання і актуальнага пражывання, якіх турбуе эканамічная палітыка цяперашняй і будучай Беларусі.

Даты правядзення:
31 жніўня – 4 верасня 2023 года.

Дэдлайн падачы заявак:
19 чэрвеня (уключна).

Пра вынікі адбору паведамім да 23 чэрвеня.

Заяўку на ўдзел можна падаць тут:
https://forms.gle/ykEjygpYuZz9gdBZ6


Forward from: Зеркало | Новости
Власти хотят ввести пятилетние отработки и штрафы для ординатуры — вот что об этом думают врачи.

«За что мы должны столько платить?»

https://news.zerkalo.io/life/38323.html?tg

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.


Forward from: Вольны прафсаюз БДУ
Мы працягваем распавядаць пра #студэнцтва_за_кратамі.

Сёння нагадваем гісторыю 22-гадовага Уладзіслава Марціновіча - былога студэнта 4 курса БДМУ. Уладзіслаў заўмаўся навуковай дзейнасцю ва ўніверсітэце, быў лаўрэатам розных конкурсаў. Хлопца затрымалі 19 лістапада 2020 года. Нагодай для арышту стала быццам бы адміністраванне тэлеграм-канала "Белыя халаты". Амаль год Уладзь правёў у СІЗА-1 ("Валадарка"). 15 лістапада 2021 года яму прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі. Зараз палітвязень знаходзіцца ў ПК-15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183. Падтрымаць яго можна паштоўкай ці лістом па гэтым адрасе. Тым больш, што 23 траўня хлопец адзначае дзень народзінаў, мы пррпануем дасылаць лісты загадзя. 

Разам падтрымаем палітвязня!


❗️Яна Зябко — 14 содняў адміністратыўнага арышту. Суд адбыўся сёння.


❗️У БДМУ затрыманні

Па папярэдніх дадзеных бандыты з ГУБАЗІКа затрымалі студэнтку 4га курса. На яе акаўнце тэлеграм была адмінка ад чата Вольнага прафсаза БДМУ, у сувязі з чым на дадзены момант дзяўчыне ставяць яго стварэнне, пагражаючы 8 гадамі зняволення.
У  захопленым чаце ўжо змянілі аватарку на знаёмы ўсім герб рэжыма Лукашэнкі.

Атрымалі таксама каментар ад Насты Махамет — кіраўніцы Вольнага прафсаюза БДМУ: "Яна ніякага дачынення да прафсаюза не мае, проста на ёй чамусьці адмінка вісела".

❗️ Усім, звязаным з чатам і прафсаюзам, трэба абавязкова паклапаціцца пра фізічную і лічбавую бяспеку. За кансультацыяй па бяспецы пісаць — @stud_helpby.


‼️ Задержание в университете!

Сегодня стало известно о задержании Яны Зябко сотрудниками ГУБОПиКа. По нашим сведениям, ей вменяют организацию Вольного профсоюза БГМУ.

Просим всех участников профсоюза проверить свои настройки безопасности и почистить чаты.


Чарговае інтэрв'ю з міністрам недааховы здароўя: павелічэнне мэтавага набору, праблемы недахопу лекаў не існуе, трансфармацыя кавідных надбавак і не толькі

Пераказваем галоўныя тэзісы для вас:

🐓 «В этом ничего такого сверхъестественного нет. Это нормальное эволюционное развитие оказания медицинской помощи».
Менавіта так Піневіч пракаментаваў навіну аб прыпыненні правядзення кардыялагічных аперацый у маленькіх раёнах і, верагодна, аказанне хірургічнай дапамогі ў тым «поўным аб'ёме», які існуе зараз.
Да таго ж, як сцвярджае сам міністр, з Менску ў абласныя цэнтры і рэгіёны перайшло да 70% высокіх тэхналогіяў.

🐓 Недахоп медыкаў існуе, але не крытычны.
У шматлікіх краінах свету назіраецца недахоп кадраў у медыцыне, як слушна заўважыў міністр. У Беларусі недастача медыкаў назіраецца толькі таму, што рыхтаваць іх доўга і зусім не танна. Пытанне пра з'ехаўшых з 2020га года студэнтаў і спецыялістаў не падымалася.

🐓 Заробкі лекараў – вышэй за сярэднія па краіне.
«1300 примерно – средний медицинский персонал и чуть менее 2300 врачебный персонал».
Калі верыць гэтай інфармацыі і праўноўваць з сярэднім заробкам па афіцыяльным дадзеным, то ў сярэдняга медперсаналу заробак складае 83% ад сярэдняга, а ў лекараў ажно 138%.

🐓 Замацаванне кадраў і мэтавы набор.
Міністр распавёў, што важна зацікавіць спецыяліста застацца на працоўным месцы, для чаго і рэалізуецца шэраг мераў. Адной з такіх з'яўляецца мэтавы набор: «сейчас он расширен и с 2023 года составит до 80%, а может будет и 100%».
Акром таго кавідныя надбаўкі былі трансфармаваны ў іншыя і выплочваюцца «да, дифференцированно, но всем».

🐓 Вымушаны рэагаваць на факты парушэнняў у прыватных цэнтрах.
Міністэрства на паўгады прыпыняла працу 28 прыватных медцэнтраў, па словах Піневіча. Толькі ў гэтым годзе 35 розных дэфектаў разглядалася на ўзроўне міністэрства. «Еще семь центров не открыты. Но за каждым закрытием находится судьба человека».

🐓 Звышдастатковасць ложкавага фонду і некаторых лекаў, у доказ чаго частку інтэрвʼю нават запісалі на складзе, дзе бачныя ўпакоўкі таблетак.
«Скажем так, у нас во всех регионах пустуют койки».
«Санкционная политика осложнила нам логистику и поставки...Ушли от авиационного транспорта, доставляем автомобильным транспортом, но логистические проблемы решены. И западные поставщики не хотят сильно уходить с нашего рынка».
Тым не менш, па забяспячэнні некаторымі лекамі ўзнікаюць пытанні — 10 пазіцый трымаецца на кантролі.
Згодна з апошнімі дадзенымі, беларускіх лекаў у аптэках ўтрымліваецца 53%, а ў стацыянарах — да 70%.


Forward from: МГЛУ за Свабоду
Жадаем звярнуцца да нашых калег з Рупара БДМУ з пытаннем:

Што за хвароба? 🤡


К сожалению, медицина тут бессильна...


😭❤️ Алана Гебрэмарыям на свабодзе!

Разам з ёй сёння раніцай вызвалілі Касю Будзько, Вольгу Філатчанкаву, Яну Арабейка, Марыю Каленік, Ксенію Сырамалот, Вікторыю Гранкоўскую, Асю Булыбенка, Ілью Трахтэнберга і Ягора Канецкага пасля 2,5 гадоў затрымання.


Forward from: Free Belarus Center 🇺🇦
🛡Free Belarus Center приглашает на онлайн-тренинг «Безопасность беларусских активистов», посвященный цифровой и личной безопасности.

Вы узнаете:

🔹как безопасно заниматься активизмом в Беларуси с помощью Telegram и других мессенджеров;
🔹что такое коллективная безопасность в активизме;
🔹что означает понятие «протокол безопасности».


Тренер:

Специалист по безопасности «Задзіночання беларускіх студэнтаў».

Тренинг состоится в среду, 23 ноября, в 19:00 (по минскому времени)

👉 Регистрация по ссылке

#афиша_коворкинга


Forward from: Вольны прафсаюз БДУ
Вітаем! Мы тут вырашылі зрабіць супер добрую і карысную справу напрыканцы гэтай восені — ладзім у Варшаве канферэнцыю беларускай моладзі, студэнтаў і студэнтак. 💫

Навошта нам з вамі гэта трэба? Каб сабрацца разам, пазнаёміцца, падтрымаць адзін аднаго і паразмаўляць пра тое, якім чынам беларуская моладзь можа аб’яднацца і дзейнічаць разам. Мінімум афіцыёзу і цёплая сяброўская атмасфера гарантаваныя! 😉 Не губляйце дарма часу і далучайцеся. Запісацца на сустрэчу можна тут.

20 last posts shown.

710

subscribers
Channel statistics