Гісторыя на пяць апошніх валасоў.
Квэст, каб без спойлераў, на абарону вёсачкі ад ворагаў. Па рацыі просяць дапамогі, прыходзіш, а яны ўжо першую хвалю адбілі і ўсё, дзверы замкнёныя, квест не пачаць.
Людзь у інтэрнэце паказаў, тыпу скрыпт не спрацоўвае і трэба ворагаў з суседней базы цягніком прыцягнуць у вёску, нібыта зладзіўшы напад, і тады іх разам з вясковымі перабіўшы, дзверы адчыняцца.
Я зразумела папёрся цягнуць гэтых казлоў, бо ну я ж квэст хачу зрабіць, даволі буйны і цікавы, там і лута шмат абяцаецца.
І што вы думаеце? Цягнуць іх не супер далёка, але і не хвіліну, ды і бегчы нельга, а пешшу, бо яны могуць рэзка згубіць інтарэс да вас праз адлегласць ііі..проста знікнуць. Не спыніцца, не пабегчы назад. А проста тэлепартуюцца на сваю базу. Я іх так адзін раз згубіў.
Яны ж яшчэ страляюць, трэба аптэчкі юзаць з бінтамі ўвесь час. І вось прайшлі палову дарогі, як зніадкуль намаляваліся дзве крывасісі і давай маіх салдацікаў мунтоліць. Я тых ворагаў ад крывасісь адбіваў, дзе такое на Зоне бывала яшчэ? Але як даць рады, тым больш два штукі адразу. Тут з адным танцы ладзіш, каб яго перамагчы. Яны іх за хвіліну рэжуць. Так тры спробы гэтыя крывасмокі з'яўляліся, свалата паганая.
А потым я ўжо прайшоў небяспечнае месца крывасісь, яны пэўна не заспаўніліся на гэты раз, але замест іх намаляваліся проста нейкія валацугі, якія бывае ходзяць па лясах, дык у два атрады і паклалі маіх салдатыкаў. Нда.
На гэтым я псіхануў, бо ўсё гэта я амаль гадзіну ладзіў, і пайшоў спаць. Не гульня, а адна вялікая анамалія.