Не буду цягнуць ката за хвост. Мала, што мне сёння 35, дык я атрымаў на рукі самы важны падарунак - першы здымак нашага з жонкай дзіцяці. Ён яшчэ ў пузіку і яму толькі месяц, але спадзяемся, усё будзе добра на працягу ўсяго яго жыцця.
Дзіўна, але гэта стала магчыма і дзякуючы вам усім. Калі б я не пачаў сваю дзейнасць, калі б не атрымаў ад вас імпульс і падтрымку рабіць сваю справу не гледзячы ні на што, я бы не вырашыўся сысці з працы, не пачаў бы сур'ёзна рабіць дом (бо ў аднапакаёвай кватэры з двума сабакамі і дзіцём будзе поўны алес), і не змяніў бы, самае галоўнае, стаўлення да жыцця і прыярытэтаў у ім. Разуменне, што я не адзіны ў сваіх мэтах, ідэях і прынцыпах, што мы хоць і можам быць параскіданы, але намагаемся ісці ў адным кірунку. І гэта дае надзею на будучыню.
Дзякуй усім вялікі. Канешне асобна паклон усім, хто ў любым выглядзе і колькасці дапамагаў, дапамагае і будзе дапамагаць яшчэ. 🫡
-> Як дапамагчы аўтару