✊🇧🇾1 студзеня 1920 году нарадзіўся БАРЫС РАГУЛЯ – адзін з лідэраў беларускага антысавецкага супраціву і кіраўнікоў Рады БНР.
Барыс Рагуля нарадзіўся ў вёсцы Турэц у сучасным Карэліцкім раёне. Навучаўся ў Наваградзкай беларускай гімназыі, затым у Віленскім унівэрсітэце. У верасьні 1939 году ваяваў з нацыстамі, трапіў у палон адкуль потым уцёк. Вярнуўся на родную Наваградчыну, дзе ўжо былі чырвоныя акупанты. Праз некаторы час схоплены НКВД і прыгавораны да сьмяротнага пакараньня, але дзякуючы пачатку нямецка-савецкай вайны зноў здолеў уцячы.
У часы нямецкай акупацыі ўвайшоў у кіраўніцтва «Беларускай Незалежніцкай Партыі» (БНП) – галоўнай сілы беларускага супраціву ворагам усіх адценьняў. Менавіта БНП у чэрвені 1944 году рыхтавала ў Менску антынямецкае паўстаньне за аднаўленьне Беларускай Народнай Рэспублікі, якое нажаль з пэўных прычынаў правалілася. Барыс Рагуля стварыў і ўзначальваў Наваградзкі конны эскадрон, а затым адзьдзел Беларускай Краёвай Абароны, прынцыпова дамагаўся незалежнасьці ў іх дзейнасьці. Быў адным з кіраўнікоў дэсантнага батальёну "Дальвіц", што мелі на мэце разгортваньне антысавецкай барацьбы на занятай камуністамі Беларусі.
Неўзабаве Барыс Рагуля апынуўся ў эміграцыі. Адпачатку жыў у Нямеччыне і Бэльгіі, пасьля чаго перасяліўся ў Канаду. Актыўна ўдзельнічаў ў закідцы на тэрыторыі Беларусі антысавецкіх партызанаў, у тым ліку знакамітага Янкі Філістовіча.
Пасьля аднаўленьня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Барыс Рагуля ўвайшоў у яе кіраўніцтва. Доўгія гады зьяўляўся намесьнікам старшыні Рады БНР, атрымаў рангу генэрала, быў адным з лідэраў беларускай дыяспары Канады і кіраўніком шэрагу грамадзкіх аб'яднаньняў. Пасьля Чарнобыльскай аварыі актыўна займаўся дапамогаю беларускім дзецям-ахвярам катастрофы. У 1997 годзе ў Вільні ўдзельнічаў у сустрэчы ветэранаў беларускага антысавецкага супраціву. Акрамя гэтага, наш зямляк быў адным з найбольш аўтарытэтных у Канадзе спэцыялістаў у галіне анкалёгіі. Памёр Барыс Рагуля 21 красавіка 2005 году і быў крэміраваны паводле сваёй волі.