8 студзеня 1954 года экіпаж самалёта Лі-2 выконваў рэйс №365 Менск-Талін-Ленінград. Пасля ўзлёту са сталіцы Эстоніі бортмеханік, ураджэнец вёскі Марчанкі Віцебскай вобласці, Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін скончыў раздаваць прэсу пасажырам, у гэты момант мужчына з валізкай і ў авіятарскай форме без пагонаў і жанчына, што сядзела з ім побач, дасталі пісталеты…
Камандзір самалёта Гаранін успамінаў:
"вярнуўся Цімафей, а за ім, не даўшы зачыніць дзвер, у кабіну ўваёшоў нехта падобны на авіятара. Праваруч ад яго з’яўляецца жанчына, таксама з пісталетам. Сумневаў больш няма – гэта ворагі. Мы чакаем, а дыверсант узяў пісатлет у жанчыны. Саўдзельніца дастала шнур і пачала завязваць рукі радзісту. Рамашкін кідаецца наперад, жанчына ад удару падае, а мужчына адскокнуў і стрэліў з абодвух пісталетаў. Агульнымі намаганнямі мы павалілі дыверсанта на падлогу. Прызямляемся на тым жа полі, з якога ўзляцелі, перадаем дыверсантаў супрацоўнікам МГБ".
Насамрэч, такіх "дыверсантаў" пасля амністыі Берыі было, як кажуць, хоць дарма аддавай. Краіна патанула ў тэроры памілаваных крымінальнікаў.
Не гледзячы на намаганні медыкаў, Рамашкін сканаў, ён атрымаў 4 кулі. Пахаваны з Таліне на вайсковых могілках. Уганараваны чына Героя СССР пасмяротна, у 1965 годзе ля аэрапорта Менск-1 з’явіўся помінк Рамашкіну, усталяваны манумент і на радзіме героя.
Астатнія члены экіпажа ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга.