Ва ўзросце 70-і гадоў адыйшоў у лепшы свет аматар бегу з Мядзела, паэт і пісьменнік Аляксандр Быкаў.
Светлая памяць!
У мяне ў 40 гадоў пахіснулася здароўе. Стаў задумвацца: а ці не зарана пачынаюцца праблемы? Вырашыў рэзка абмежаваць ужыванне спіртных напояў і больш-менш сур’ёзна заняцца бегам.Аляксандр да апошняга трымаў сябе ў форме і яшчэ ў мінулую нядзелю бегаў старт у Маладзечне.
Самая вялікая дыстанцыя, якую я бегаў, «Нарачанскае кальцо» — 61 кіламетр. Калі б мне хтосьці сказаў у мае школьныя гады, а тады я ледзь выконваў фізкультурныя нарматывы, што буду нармальна вытрымліваць шматкроць большыя дыстанцыі пасля сарака, не паверыў бы!
Звычка да спартыўных нагрузак дапамагла і тады, калі некалькі гадоў назад атрымаў інфаркт праз высокі халестэрын. Дактары потым казалі: калі б не бегаў, мог бы не перажыць. У хуткім часе пасля выпіскі аднавіў трэніроўкі.
Бег, зрэшты, не гарантыя таго, што пражывеш сто гадоў. Але дае надзею, што столькі гадоў, колькі табе адмерана, жыццё будзе максімальна актыўным.
Светлая памяць!