РобімНогі


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Sport


бег у Беларусі ад 800 метраў да ўльтрамарафона | каляндар стартаў | навіны | інсайды
адмін: @rbmnhi
інста: https://www.instagram.com/robimnohi/

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Sport
Statistics
Posts filter


🎈100 тысяч падпішчыкаў у інстаграм - такі выбітны рубеж у мінскай школы бега і агульна-фізічнай падрыхтоўкі Run Children!

Школу заснавала ў 2019 годзе Святлана Коўган, удзельніца Алімпіяды-2012 у Лондане і шматразовая чэмпіёнка Беларусі:

"В нашу группу может присоединиться буквально каждый, начиная с 6 лет. Все наши тренировки направлены на всестороннее развитие детей с самого младшего возраста. Также у нас есть группа "Здоровая спина", туда могут присоединиться дети, у которых есть проблемы с осанкой, сколиоз и просто в качестве профилактики, для укрепления мышц спины. Кроме того, у нас занимаются дети из различных видов спорта: больше всего, конечно, это теннис и футбол. Благодаря нашим тренировкам они достигают высоких результатов в своих видах.
Мы ищем новых талантливых детей, которые любят бегать!"


Заняткі ў Run Children праходзяць на Каліноўскага, 111.

На фота: Святлана Коўган са сваімі выхаванкамі.


Forward from: BYsport
🎉 Александра Арзамасова идет на поправку!

Команда BYsport одной из первых поддержала проект #БежимВпомощьСаше, в рамках которого Илья Арзамасов ради дочери пробежал 34 марафона за 36 дней.

И нам приятно осознавать, что история с челленджем благополучно завершена. Александра, у которой был выявлен синдром Гийена-Барре, твердо стоит на пути успешной реабилитации, а значит, ее и наши общие усилия не пропали даром.

В сборе средств для дочери Ильи и Марины Арзамасовых поучаствовало огромное количество людей, и, в частности, его поддержали и многие ведущие белорусские спортсмены.

Прочитайте этот проникновенный текст и, уверены, узнаете о наших звездах больше. О тех, кто умеют сверкать не только на спортивных аренах👇👇👇.

Беги, Сашка, беги… Письмо Александре Арзамасовой

@BYsport


Працягнем тэму мэйджараў. У сакавіку 2023 я даваў статыстыку па краінах дзе-колькі поўных кавалераў World Marathon Majors (дакладней кавалераў шасці марафонаў, без уліку Сіднэя). Пасля марафону ў Токіё-2025 расклад наступны:

1 (1). ЗША - 5210 (+3666 у параўнанні з сакавіком-2023)
2 (2). Велікабрытанія - 1827 (+1056)
3 (3). Італія - 976 (+523)
4 (4). Германія - 917 (+478)
5. Канада - 902
6. Іспанія - 713
7 (5). Кітай - 650 (+250)
8. Мексіка - 607
9. Бразілія - 553
10. Францыя - 534

Сярод краін-суседак Беларусі:
Польшча - 223 (+137)
Расія - 59 (+22)
Украіна - 38 (+27)
Літва - 18 (+15)
Латвія - 10 (+8)


Сустракайце! Мінчанін Андрэй Меснік здабывае "шасцяронку" - медаль фінішора шасці вядучых марафонаў свету!

2019 Берлін - 3:14:07
2022 Чыкага - 3:07:07
2023 Лондан - 2:59:21
2023 Нью-Ёрк - 3:17:38
2024 Бостан - 3:45:17
2025 Токіё - 3:03:54

Такі чэлендж з беларусаў раней скарыўся толькі аднаклубніцы Андрэя па Dovydko Running Club Але Касабуцкай.


Лютаўскі чэлендж #робімногі ў Garmin Connect закрываем і залятаем у вясну!

Гэтым разам, як і студзені, найбольшы кіламетраж у Святланы Кудзеліч - 485,8 км. Астатнія ТОП-10 - на выявах.

І ўжо стартаваў сакавіцкі чэлендж - запрашаюцца ўсе аматары выклікаў і гармінафілы! Што для гэтага трэба? Падпісацца на вось гэты акаўнт у Garmin Connect і прыняць запрашэнне да удзелу. Да тых, хто падпісаны, запрашэнне ўжо прыйшло.


Трэйлавая эстафета - гэта штосьці новенькае! Стартавала рэгістрацыя на Юцкі-трэйл.

У праграме - камандная эстафета 3x5 км (асобна мужчынскі залік і мікс), 5 км з асобным стартам, дзіцячы трэйл 1 км.

Забег пройдзе 29 сакавіка ў Дзяржынскім раёне.


☀️Сакавік - самы час выходзіць са спячкі тым, хто "адпачываў" узімку. Дзе ж можна будзе прабегчы ў першы веснавы месяц у Беларусі?

2 сакавіка

🏃🏻‍♂️ Трэйл "Жырандоля" (Баранавіцкі р-н)
🧔🏻‍♂️7|21 км👧🏻0,5|1|7 км

2 сакавіка
🏃‍♀️"Як па маслу" (Віцебск, Running Vitebsk)
🧔🏻‍♂️3 км

8 сакавіка
🏃‍♀️ Прыгожы забег (Мінск, БФЛА)
🧔🏻‍♂️🚺 3 км

16 сакавіка
🏃🏿‍♀️Першынство Маладзечанскага р-на ў гадзінным бегу (Маладзечна, КАБ "Рэгіён")
🧔🏻‍♂️1 гадз

16 сакавіка
🏃‍♀️Блінная гонка (Клецк, Забег)
🧔🏻‍♂️5,5|11 км 🪄 3x5,5 км

23 сакавіка
🥶ЗакалФэст Пціч (Мінскі р-н, Забег)
🧔🏻‍♂️2|5|10 км

29 сакавіка
🏃🏻‍♂️ Юцкі-трэйл (Дзяржынскі р-н, Федэрацыя прыгодніцкіх гонак)
🧔🏻‍♂️5 км 🪄

30 сакавіка
🏃‍♀️"Усёй сям'ёй - за вясной!" (Мінск, КАБ "Аматар")
🧔🏻‍♂️12 км👧🏻👴🏻1 км

🏃🏻‍♂️ - трэйлавы забег
🏃‍♀️ - шасэйны забег, крос
🏃🏿‍♀️ - бег на стадыёне
🥶 - фространінг
🧔🏻‍♂️ - для дарослых
👧🏻 - для дзяцей
👴🏻 - для "ветэранаў"
🪄 - эстафета
🚺 - толькі для жанчын


Across the runiverse @across_the_runiverse выдаў адразу два відэа з беларускімі топамі: інтэрв’ю з марафонкай Вольгай Мазуронак і ўлог з трэйлранерам Уладзімірам Якубоўскім.

Глядзець тут:
https://youtube.com/@acrosstheruniverse


Любімыя беларускія бегавыя старты сезона-2024 ад чытачоў канала "РобімНогі":

🥇Гарадзенская вандроўка
🥈Мінскі паўмарафон
🥉Налібакі


🔥 Уладзіслаў Прамаў забірае сабе рэкорд Беларусі на 3000 м у манежы ва ўзроставай 40+

New NB 40+:
8:30.51


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Пераможцы шорт-трэк чэмпіяната Беларусі-2025:

3000 м з/п
🏃🏻‍➡️ Дзмітрый Іваненка - 8:37.05
🏃‍♀️‍➡️ Таццяна Шабанава - 9:46.84

1500 м
🏃🏻‍➡️ Вячаслаў Скудны - 3:45.28
🏃‍♀️‍➡️ Ілона Велікановіч - 4:24.10

800 м
🏃🏻‍➡️ Вячаслаў Скудны - 1:49.47
🏃‍♀️‍➡️ Таццяна Шабанава - 2:06.14 PB (фініш - на відэа)

3000 м

🏃🏻‍➡️ Павел Небыт - 8:01.54 PB
🏃‍♀️‍➡️ Інна Новік - 9:18.08 PB


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Эфектная гонка - эфектная перамога!

Вольга Мазуронак перамагае на Ганконгскім марафоне - 2:27:00.

Гонка прайшла пад кантролем беларускі. Большую частку дыстанцыі Вольга ўзначальвала пачку лідэраў, трымаючы роўны тэмпу і нават крыху падвышаючы яго. Недзе на 30 км беларуска крыху дадала, і ніхто з суперніц не здолеў падтрымаць гэта паскарэнне.

Расклад па адрэзках у 10 км:
35:02 - 34:59 - 34:46 - 34:33

1. Volha MAZURONAK (BLR) - 2:27:00
2. Emebet NIGUSE (ETH) - 2:28:02
3. Tadelech BEKELE (ETH) - 2:28:15

3.6k 3 23 3 151

Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Што ў нас у Ганконгу? Мінула палова дыстанцыі. Сфармавалася пачка з шасці удзельніц: з ліку фаварытак адкалоліся толькі мараканка Fatima Ezzahra GARDADI і прадстаўніца Бахрэйна Rose CHELIMO. Большую частку гонкі наперадзе пачкі лідэраў бяжыць Вольга, астатнія - гуськом за беларускай. І ў цэлым дзяўчаты бягуць на рэкорд трасы - надвор'е гэтаму спрыяе: тэмпература нетыпова нізкая, вільготнасць невысокая. Першая палова дыстанцыі ішла ў горачку. Другая - будзе пераважна на спуск, калі не лічыць падступны падъем з 34 па 36 км - 45 метраў набору на 2 км. Там пэўна шмат што вырашыцца.

Час на палавінцы:
1:13:48 Volha MAZURONAK (BLR)
1:13:48 GUDETA Buzunesh GETACHEW (ETH)
1:13:48 MAMO Emebet NIGUSE (ETH)
1:13:49 NEDI Tadelech BEKELE (ETH)
1:13:49 Agnes KEINO (KEN)
1:13:49 Yenenesh TILAHUN DINKESA (ETH)


📺 І для тых, у каго заўтрашні лонг запланаваны не на раніцу: Ганконгскі марафон-2025 пройдзе ўжо гэтай ноччу. Старт - у 1.00 па Мінску. Спасылка на трансляцыю - тут.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Ілля Карнавухаў перамагае 1500 м на "Рускай зіме" - 3:43.60. Канкурэнтны склад удзельнікаў, хуткі пачатак і валідольны фініш👌

І яшчэ адзін вынік на спаборніцтве варты ўвагі: Таццяна Шабанава прабегла 3000 м за 9:02.95 (PB)🔥 Хутчэй яе на шорт-трэку бегалі толькі Святлана Кудзеліч (8:48.02) і Алеся Турава (9:00.70).


Вольга Мазуронак 9 лютага бяжыць марафон у Ганконгу!

Гэты марафон славіцца складанай трасай і высокай вільготнасцю, таму вынікі тут звычайна не самыя высокія. Але Ганконг мае залаты лэйбл World Athletics, добрыя прызавыя, і сёлета здолеў сабраць вельмі канкурэнтны склад эліты.

Пачнем з самой Вольгі. Беларуска трымае за сабой рэкорд спаборніцтва - 2:26:13, яна перамагала тут у 2019-м (на фота). Летась Вольга вярнулася ў бег пасля працяглай паўзы, была ў прызах на ўсіх трох сваіх марафонах, і ўсталявала нацрэкорд (2:23:52).

Хто яшчэ ў ліку фаварытак?

🇲🇦Fatima Ezzahra GARDADI (PB 2:24:12, 2024), бронзавая медалістка чэмпіяната свету ў Будапешце-2023
🇪🇹 Buzunesh GETACHEW з выбітным асабістым рэкордам - 2:19:27 (2023)
🇧🇭 Rose CHELIMO (PB 2:23:12, 2022), чэмпіёнка свету Лондана-2017 і віцэ-чэмпіёнка Дохі-2019
🇰🇪Agnes KEINO PB 2:22:53 (2024)
🇪🇹Yenenesh TILAHUN DINKESA PB 2:24:09 (2022)
🇪🇹Emebet NIGUSE PB 2:25:25 (2024)
🇪🇹Tadelech BEKELE PB 2:26:23 (2024)

Забег будзе цікавым. Трымаем кулачкі за Вольгу!🤞


🔥 "Навагрудскай вандроўцы-2025" быць!

23 жніўня першая сталіца ВКЛ прыме аматараў штурмаваць горкі і "скатвацца" з іх на шалёнай хуткасці.

У праграме - 5 км (у адно кола) і 10 км (у два колы), дзіцячыя дыстанцыі.

Экскурсія па горадзе - таксама ў стартавым пакеце!


І для аматараў лічбаў - спіс рэкордаў Беларусі на 3000 м у катэгорыі Masters на шорт-трэку.

М35
- 8:05,01 Азат Ракіпаў 29.01.2005 Мінск
М40 \ М45 - 9:03,08 Уладзімір Танчынскі 21.02.2014 Магілёў
М50 - 9:45,40 Кірыл Каралёў 01.02.2025 Мінск
М55
- 10:04,2 Ігар Долбік 16.01.2016 Мінск
М60 - 10:21,3 Ігар Долбік 19.01.2019 Мінск
М65 - 11:03,2 Барыс Марцем'янаў 20.01.2018 Мінск
М70 - 12:30,24 Барыс Марцем'янаў 27.01.2024 Мінск
М75 - 14:23,60 Уладзімір Судзенкоў 28.01.2023 Мінск

W35 - 9:23,11 Настасся Іванова 17.02.2018 Магілёў
W40 - 10:21,22 Ганна Кавалёва 18.02.2024 Магілёў
W45 - 12:01,9 Наталля Маліноўская 19.01.2019 Мінск
W50 - 12:26,3 Наталля Марозава 20.01.2018 Мінск
W55 \ W60 - 12:41,11 Наталля Цярэнцьева 01.02.2025 Мінск
W65 - 13:48,96 Алена Цухло 30.01.2021 Мінск


Яшчэ адзін індор-рэкорд з апошняга чэмпіяната Беларусі - жаночы ў катэгорыях 55+ і 60+.

Наталля Цярэнцьева ў 64 гады прабегла 3000 м за 12.41,11. Папярэднія рэкорды належылі ёй жа - у 2023-м яна прабегла за 12.59,08.

А за колькі вы бегаеце 3 км?🤔

1k 0 10 3 34

54-гадовы Кірыл Каралёў (на фота - пад нумарам 120) пасунуў індор-рэкорд Беларусі на 3000 м у катэгорыі 50+ - 9.45,40

Папярэдні належыў Ігару Долбіку (10.04,2) і трымаўся з 2016 года. Зрэшты, гэты вынік Ігар паказаў у 58 гадоў, і ён застанецца нацрэкордам у катэгорыі 55+.

20 last posts shown.