Здарылася бяда — сур'ёзна захварэў кот, якога я выратаваў з вуліцы тры гады таму, якраз калі рыхтаваў першую гульню ў рух. Хтосьці з суседзяў выкінуў яго пры пераездзе, зімой. Апошнія гады расцім яго і даем яму лепшае. Малады, моцны. Зараз мы атрымалі план лячэння на 9000 злотых, і людзі ўжо і праўда пачалі дапамагаць.
Патрэбны нятанны прэпарат, якога няма ў Польшчы і ў Беларусі. Але прагнозы станоўчыя, калі рабіць далейшую тэрапію зараз. Гэта тэрміноваа. Лячэнне не знішчальнае для ката, гэта не хімія.
У мяне няма ўсёй неабходнай сумы зараз. Усё што было - ужо выдаткаваў на аналізы, узі, кансультацыі анколага і лекі. Гэта ўжо вельмі шмат, і тут літаральна некалькі тысяч злотых могуць вырашыць, ці будзе Коля жыць, здарова і радасна.
Таму звяртаюся па дапамогу. Абсалютна любы ваш унёсак мае значэнне:
https://zrzutka.pl/5g5aj5 Хачу зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы Коле зараз. Ніколі не думаў, што ўвогуле буду адчуваць любоў і прывязанасць да жывёлы, але калі мы яго з вуліцы халоднай зімой забралі і ён выйшаў да нас грэцца - то зразумеў, што ні ў які прыют яго аддаваць нельга. Зараз такі паваротны пункт, з якім гэтая гісторыя або скончыцца, або зробіць усіх яе удзельнікаў мацней.