❗️Былога палітвязня, які летась адбыў тэрмін па "справе Зельцара", зноў будуць судзіць
Першы раз Цімура Хайруліна затрымалі 30 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцара. Тады яго абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 5 жніўня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе яму прызначылі 2,5 года пазбаўлення волі. Па падліках праваабаронцаў, у кастрычніку 2023 года Цімур выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.
Цяпер стала вядома, што Хайруліна зноў будуць судзіць 26 лістапада. Гэтым разам яго абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Справу будуць разглядаць у судзе Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя — Юлія Блізнюк. Пакуль невядома, ці знаходзіцца Цімур пад вартай.
🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Цімура — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo