Вясна: Палітвязні Беларусі


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Law


Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Law
Statistics
Posts filter


⚖️У Гродне працягваюць судзіць палітзняволеную маці траіх непаўнагадовых дзяцей

45-гадовая Вікторыя Дамастой першы раз была затрымана напрыканцы студзеня падчас масавага хапуна супрацоўнікамі КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Падставай сталі лісты і грошовыя пераводы палітвязням.

Але пад варту жанчыну тады не ўзялі. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы. Пасля атрымання вынікаў экспертызы тэхнікі, 20 красавіка, Вікторыю змясцілі пад варту паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У Вікторыі трое непоўнагадовых дзяцей.

Справу жанчыны пачалі разглядаць 9 снежня ў Гродзенскім абласным судзе. Працэс вядзе суддзя Юрый Казакевіч.

💌Месца ўтрымання Вікторыі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вікторыя Валянцінаўна Дамастой


📍Палітвязня Мікалая Машарскага збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Мікалая абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў» (арт. 342-2 КК). Суддзя Уладзімір Бясецкі прызначыў палітвязню 2,5 гады калоніі. На волі Мікалая чакаюць жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.

Тэрмін мужчына адбывае ў івацэвіцкай калоніі № 22. Па ініцыятыве адміністрацыі ўстановы Мікалаю хочуць узмацніць пакаранне. 24 снежня ў Івацэвічах адбудзецца суд па замене Мікалаю рэжыма ўтрымання і пераводзе ў турму. Рашэнне будзе прымаць суддзя Васіль Аўрусевіч.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Машарскага з 2020 года неаднаразова адпраўлялі на «суткі» за «ўдзел у несакцыянаваных масавых мерапрыемствах або пікетаванні» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».


📍Айцішніку, асуджанаму за «здраду дзяржаве», хочуць узмацніць пакаранне

Аляксея Навагродскага затрымалі прыкладна напрыканцы 2022 года. Вядома, што палітвязень некалькі гадоў жыў у Польшы, а потым у Нямеччыне. У 2019-м і 2021-м мужчына пісаў пра сябе, што жыве ў Германіі, займаецца штучным інтэлектам і працуе ў нямецкай кампаніі EDEKA GmbH/WITRON. Ягоныя асноўныя месенджары былі прывязаныя да нямецкага нумару, а паштовая скрыня на нямецкім дамене.

Суд над Аляксеем адбыўся ў снежні 2023 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) і асудзілі да пазбаўлення волі. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Але 18 снежня адбудзецца суд па замене Аляксею рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Андрэя Літвіна палітвязня могуць перавесці ў турму.


❗️Палітвязня Акіхіру Гаеўскага-Ханаду перавялі на турэмны рэжым

Пра гэта паведамляе @belarus_abc. Па інфармацыі "Вясны", суд па замене рэжыму адбыўся 18 ліпеня ў судзе Шклоўскага раёна. Рашэнне прымаў суддзя Аляксандр Тараканаў. Цяпер палітвязня ўтрымліваюць у магілёўскай турме № 4. Напачатку чэрвеня стала вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі адправіла Акіхіру на 4 месяцы ў ПКТ.

Нагадаем, актывіст анархісцкага руху ўтрымліваецца за кратамі ўжо больш за 4 гады. У Мінгарсудзе 6 верасня 2022 года яму прысудзілі 16 гадоў калоніі.

28 лютага 2023 года Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова скараціла тэрмін палітвязня на тры месяцы. Такім чынам, канчатковы тэрмін зняволення Акіхіра — 15 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.


‼️Палітвязня Уладзіміра Кнігу змясцілі ў ПКТ. Больш за год з ім няма сувязі

Фігуранта "справы Ціханоўскага" Уладзіміра Кнігу ўтрымліваюць у няволі чатыры гады і чатыры месяцы, з іх больш за год і тры месяцы — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам.

Летась палітвязню дадалі яшчэ адзін год зняволення па новай крымінальнай справе і перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Па інфармацыі "Вясны", там на Уладзіміра працягваюць аказваць ціск.

Падрабязнасці 👉https://spring96.org/be/news/116898


❗️Палітвязня Елісея Кузняцова будуць трэці раз судзіць па крымінальнай справе

21-гадовага хлопца ўжо двойчы судзілі. У 2020 годзе яго асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" паводле двух артыкулаў Крымінальнага годэкса. Пазней за "парушэнні" яму замянілі пакаранне на пазбаўленне волі. 17 снежня 2022 года Елісей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з наваполацкай калоніі № 1.

23 траўня 2023 года стала вядома, што Елісея зноў паказальна заключылі пад варту ў Высокаўскім аграрным каледжы. У жніўні 2023 года яго асудзілі да 2,5 годоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за тры сарваных дзяржаўных сцяга. Палітвязень адбывае тэрмін у барысаўскай калоніі № 14. 

Цяпер Елісея абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суд над ім распачнецца ў Барысаве 18 снежня. Справу будзе весці суддзя Людміла Зінкевіч.


⚖️Вайсковаму аналітыку Ягору Лебядку збіраюцца ўзмацніць пакаранне

Нагадаем, суддзя Алена Міснік прызначыла палітвязню 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок «у мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв'ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».

Ягор адбывае свой тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22, адміністрацыя якой змяшчала палітвязня ў ШІЗА.

Стала вядома, што ў Івацэвічах 11 снежня адбудзецца суд па замене Ягору рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Васіль Аўрусевіч.


❗️Палітвязню Даніілу Гарасіму, асуджанаму да 10 гадоў калоніі, пакінулі прысуд без зменаў

Магілёўскі абласны суд у верасні асудзіў 19-гадовага палітзняволенага да 10 гадоў калоніі і штрафу памерам у 600 базавых велічыняў (24 000 рублёў). Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Ігар Зямцоў.

Хлопца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч. 2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Па інфармацыі "Вясны", Вярхоўны суд 3 снежня разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116856


❗️Маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч будуць судзіць за інтэрв'ю "Белсату"

Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат" у 2021 годзе. Яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7.

Суд над палітзняволенай распачнецца 16 снежня ў Брэсцкім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сянько.

Вядома, што Таццяну затрымлівалі ў студзені 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. У лютым Таццяну асудзілі паводле ч. 2 ст. 24.15 КоАП за "атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі". Яе дачка — шматдзетная Юлія Лаптановіч — утрымліваецца за кратамі больш за 3 гады. Муж Юліі, якога таксама асудзілі па палітычнай справе, летась цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю.

На фота: сям'я Юліі і Ігара Лаптановічаў


‼️Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

У судзе Шклоўскага раёна 11 снежня распачнецца разгляд чарговай крымінальнай справы супраць палітзняволенага журналіста і блогера Ігара Карнея, якога ў сакавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў зняволення. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Тараканаў.

Ігара абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змяшчала журналіста некалькі разоў у ПКТ. Фактычна, цяпер яго будуць судзіць у крымінальным парадку за "парушэнні", за якія ён ужо атрымаў спагнанні ад адміністрацыі. Журналісту могуць дадаць яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116792


🔗Памілаванні, узмацненне пакаранняў, новыя крымінальныя справы: агляд навінаў пра палітвязняў за лістапад

Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 32 чалавекі.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю не менш за 57 палітвязняў.

🔹Сем чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹Чатырох палітвязняў судзяць па новых крымінальных справах.

🔹Амаль два месяцы невядомае месцазнаходжанне Аляксандра Францкевіча.

🔹Марыя Калеснікава сустрэлася з татам у турэмнай бальніцы.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.


⚖️У снежні пачнуць судзіць палітзняволеную маці траіх непаўнагадовых дзяцей

45-гадовая Вікторыя Дамастой першы раз была затрымана напрыканцы студзеня падчас масавага хапуна супрацоўнікамі КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Падставай сталі лісты і грошовыя пераводы палітвязням.

Але пад варту жанчыну тады не ўзялі. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы. Пасля атрымання вынікаў экспертызы тэхнікі, 20 красавіка, Вікторыю змясцілі пад варту паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У Вікторыі трое непоўнагадовых дзяцей.

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 9 снежня ў Гродзенскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Юрый Казакевіч.

💌Месца ўтрымання Вікторыі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вікторыя Валянцінаўна Дамастой


📍Палітвязня Анджэя Пачобута перавялі з ПКТ у атрад

Пра гэта паведамляе "Право имеют" са спасылкай на апошнюю акцыю салідарнасці з палітвязнем у Беластоку. Акрамя гэтага, яму даходзяць лісты ад сваякоў і дапускаюць адваката.

Нагадаем, гарадзенскі журналіст знаходзіцца за кратамі ўжо 3 гады і 8 месяцаў. 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск.

UPD 17.25. Пачобут знаходзіцца ў ПКТ да гэтага часу, удакладніў канал "Право имеют".

💌Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8


У Віцебску пачалі судзіць 56-гадовага актывіста Іосіфа Дулебу за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні"

Віцебчук у мінулым узначальваў Віцебскае падраздзяленне БНФ, але ў пачатку 2000-х адышоў ад партыйных спраў.

Іосіфа затрымалі напачатку траўня 2024 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, затым перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе. Пазней КДБ ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» шэраг медыя-рэсурсаў праекта FreeInfoBel, а таксама «Білорусь 2.0 Робімо Разам». Камітэт пералічыў канкрэтных людзей, якія, на іх думку, маюць дачыненне да праектаў, у тым ліку ўключыў і Іосіфа. 

Цяпер палітвязня абвінавачваюць ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" (ч. 3 арт. 361-1 КК). Яго справу пачалі разгядаць 26 лістапада ў Віцебскім абласным судзе. Працэс вядзе суддзя Яўген Буруноў.

💌Месца ўтрымання Іосіфа: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2
💻Напісаць анлайн


🔗Апеляцыя па справе Змітра Дашкевіча пройдзе ў снежні

Суд Першамайскага раёна Мінска у верасні разглядзеў чарговую крымінальную справу супраць палітвязня. Гэтым разам актывіста абвінавацілі паводле арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Анастасія Кулік прызнала яго вінаватым і прызначыла яшчэ адзін год і тры месяцы калоніі.

Апеляцыйную скаргу Змітра разгледзяць 10 снежня ў Мінскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі — Сяргей Кацар.

Нагадаем, у ліпені 2022 года Змітру ўжо прызначылі 1,5 года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.


📍Прызначана дата апеляцыі па справе актывісткі Вольгі Брыцікавай

Віцебскі абласны суд напрыканцы верасня ў закрытым рэжыме прызначыў былой старшыні незалежнага прафсаюза "Нафтан" з Наваполацку тры гады калоніі. Пры гэтым у красавіку яе ўжо асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі, таму агульны тэрмін зняволення Вольгі складае 6 гадоў.

Жанчыну абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Справу разглядаў суддзя Яўген Буруноў.

20 снежня Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Вольгі. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Давыдава.


⚖️У Мінску працягваецца суд над палітзняволенай Ганнай Стражэвіч

58-гадовую Ганну затрымалі 18 снежня 2023 года. Крымінальная справа супраць яе распачата за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 КК), "абразу міліцыянта" (арт. 369 КК), "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367), удзел у пратэстах (арт 342 КК) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Працэс над палітзняволенай распачаўся 14 лістапада ў судзе Мінскага раёна. Справу разглядае суддзя Вікторыя Паляшчук.

Вядома, што Ганна актыўна пісала лісты беларускім палітвязням. Меркавана, судзіць яе будуць у тым ліку за салідарнасць з імі.

Пенсіянерка, якая пісала лісты. Расказваем пра палітзняволеную

💌Адрас утрымання: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Ганна Уладзіміраўна Стражэвіч


❗️Блогера Змітра Казлова, які праз тыдзень мусіў выйсці на волю, будуць зноў судзіць

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 29 лістапада будуць разглядаць чарговую крымінальную справу супраць блогер ютуб-канала "Шэры кот". Пры гэтым 28 лістапада, за дзень да суда, у палітвязня сканчваецца тэрмін зняволення і ён мусіў бы выйсці на волю з бабруйскай калоніі № 2. Але, меркавана, з калоніі яго наўпрост перавядуць у СІЗА.

Гэтым разам Змітра абвінавачваюць паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. Цяпер Змітру пагражае да двух гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

У зняволенні палітвязня ўтрымліваюць амаль 4,5 гады.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116742


❤️Палітзняволены Дзяніс Пырх цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Жыхар Рэчыцы вызваліўся яшчэ 10 чэрвеня, але пацвярджэнне гэтаму праваабаронцы «Гомельскай Вясны» атрымалі толькі цяпер.

Дзяніс быў асуджаны па «справе Зельцэра» да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яму былі інкрымінаваныя арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Свой тэрмін мужчына адбываў у ПК № 22.


💔Палітвязень Мікалай Аўтуховіч: «Калі са мной нешта здарыцца, дык гэта спецыяльна»

18 лістапада Мікалай Аўтуховіч, якога трымаюць у гродзенскай турме, выйшаў на сувязь са сваякамі пасля больш як месяца маўчання. Ад палітвязня стала вядома, што ён адбыў 21 дзень у ШІЗА, дзе яму толькі зрэдку аказвалі медычную дапамогу, хоць ён мае хранічныя захворванні.

«Паспеў сказаць, што было вельмі халодна, толькі ў канцы тэрміну ў камеры адрамантавалі ацяпленне. Начамі, сказаў, увогуле „катастрофа“, так было халодна», — расказала крыніца са спасылкай на сваякоў Мікалая.

«Сказаў, што забралі танометар, хаця ў яго быў дазвол на карыстанне. Яшчэ нерэгулярна выклікалі да яго лекара, калі ён прасіў дапамогі. Кажа, толькі ў адным з пяці выпадкаў выклікалі. Як звычайна, ён не шмат казаў пра здароўе, але гэтым разам сказаў, што «калі з ім штосьці здарыцца, дык гэта было зроблена спецыяльна».


Паводле звестак крыніцы, у Аўтуховіча пухнуць ногі, таксама палітвязень пакутуе ад хваробы суставаў.

Крыніца: Свабода

20 last posts shown.