⚖️На гэтым тыдні пачнуць судзіць палітвязня, якога затрымалі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны
Павел Чуркін — жыхар Магілёва, якога ў 2021 годзе асудзілі да аднаго года калоніі за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Павел цалкам адбыў пакаранне і 24 траўня 2022 года выйшаў на волю.
Напачатку красавіка 2024 года стала вядома, што Паўла затрымалі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з ГУР МО Украіны. Нібыта ён здымаў размяшчэнне "Іскандэраў", каб потым перадаць кадры ВСУ. У якасці пацвярджэння, што Чуркін нібыта быў завербаваны, прапагандысты паказалі ролік, дзе ён на камеру чытае нешта падобнае на тэкст прысягі Украіне.
Цяпер Паўла абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК), а таксама ў "падрыхтоўцы да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце" (ч. 1 арт. 361-3 КК).
Яго справу пачнуць разглядаць ў Магілёўскім абласным судзе 14 лістапада. Працэс будзе весці суддзя Павел Клімаў.