🔗Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенай Жанны Дашкевіч
55-гадовая Жанна скончыла Бабруйскі медыцынскі тэхнікум у 1987-м, а ва ўзросце 41 год паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на псіхолага. У яе двое дарослых дзяцей — дачка і сын — і не менш за трое ўнукаў. Жанчына займалася сеткавым маркетынгам, кансультавала па правільным харчаванні і ладзіла псіхалагічныя сеансы.
Палітзняволеную затрымалі 10 кастрычніка 2023 года. Жанчыну пачалі судзіць 30 траўня ў Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце). Верагодна, 7 чэрвеня суддзя Сяргей Васілеўскі вынес ёй прысуд, але які — невядома.
Вярхоўны суд 19 лістапада разгледзіць апеляцыйную скаргу Жанны. Рашэнне прыме судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Чаравача.