❗️Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні
Палітвязня абвінавачваюць па «народным» арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд над ім распачнецца 17 ліпеня ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кулік.
Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».
Актывіст мусіў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК — «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.