Беларусь афіцыйна ў спісе дзяржаў, што займаюцца гандлем людзьмі. Яго складае Дзярждэпартамент ЗША, дакумент тут. Дзяржаў, дзе да гандлю людзьмі мае дачыненне ўрад, усяго 13, яны не адпавядаюць «Акту аб абароне ахвяр гандлю людзьмі». Гэта: Афганістан, Беларусь, М’янма, Кітай, Куба, Эрытрэя, Іран, Паўночная Карэя, Расія, Паўднёвы Судан, Судан, Сірыя і Туркменістан. А самая жудасная сітуацыя ў Гаіці, Лібіі, Емэне і Самалі.
➡️ Нагадаем пра дапаможнік для расследавання арганізаванай злачыннасці па тэме гандлю людзьмі.
Гэтую главу для GIJN напісала журналістка Associated Press і лаўрэатка Пуліцэраўскай прэміі Mарта Мендоза. Яна працавала з камандай, якая выкрыла прымусовую працу ў рыбнай прамысловасці ў Паўднёва-Усходняй Азіі ў 2015 годзе. Дзякуючы расследаванню былі вызваленыя 2000 рабоў.
📍Тэкст цалкам тут
➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба

— У 2016 годзе мае калегі ў AP адправіліся браць паўторнае інтэрв’ю ў вызваленых у выніку расследавання «Марапрадукты ад рабоў». Некаторыя пацярпелыя пакутавалі ад наступстваў псіхалагічнай траўмы, ім сніліся кашмары; некаторыя змагаліся з сорамам ці зноў вярнуліся ў залежнае становішча; а іншыя знайшлі прыстойную працу, завялі сем’і, і нават дапамаглі пасадзіць гандляроў рабамі за краты. Шмат хто сказаў, што з часам іх боль сціх, і што яны ўдзячныя за свабоду. «Яны ўдзячныя за тое, што апынуліся дома і жывуць як свабодныя людзі», – напісала AP. «Яны больш не рабы».
📍Тэкст цалкам тут
➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба