Press Club Belarus


Channel's geo and language: Belarus, Russian


Івэнты, магчымасці, карыснасці для медыйшчыкаў і медыйшчыц.
Прэс-клуб — прастора для прафесійнага развіцця медыйнай суполкі Беларусі. Далучайцеся!

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Statistics
Posts filter


Wisla Video Forum — міжнародны форум Press Club Belarus, прысвечаны патэнцыялу відэафарматаў. Пройдзе ў Варшаве 13-14 верасня. Адкрываем рэгістрацыю!

⏰Дэдлайн заявак: да 15 жніўня 2024 года

Для каго: медыяменеджэраў, прадзюсараў, відэажурналістаў і незалежных аўтараў, якія працуюць з грамадска значным, але неабавязкова навінавым кантэнтам.

📍Што вы атрымаеце ад удзелу?

Экспертызу ад сусветных і беларускіх медыяпрафесіяналаў, новыя веды і кантакты, а яшчэ магчымасць запітчыць свой праект і атрымаць прэмію.

📍У фокусе:
- сакрэты ўстойлівага росту на платформах;
- навіны новай эпохі;
- патэнцыял нізкабюджэтных відэа;
- прыцягненне маладой аўдыторыі;
- вяртанне доўгіх фарматаў;
- майстар-класы ў рэжыме live;
- пітчынг вашых праектаў;
- ноч факапаў.

Бясплатна, колькасць месц абмежаваная. Магчымая аплата дарогі і жытла. Будзе сінхронны пераклад з англійскай.

Праграмма і форма заяўкі тут

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Новыя #магчымасці

Гранты на кантэнт ад Journalists for Human Rights
⏰Дэдлайн заявак: да 15-га кожнага месяца

Каму: для незалежных беларускіх журналістаў, якія ствараюць журналісцкія расследаванні, рэпартажы аб правах чалавека, ЛГБТК і правы жанчын, падкасты, а таксама кароткія і доўгія дакументальныя відэа (у выглядзе асобных фрагментаў або серыі).
💰Да 10 000 еўра. У кожным цыкле — адна заяўка ад арганізацыі. Некалькі крыніц фінансавання дазволены пры ўмове, што яны пазначаны ў вашай заяўцы.

Стипендии на работу над историями об использовании ИИ
⏰Дедлайн заявок: 10 августа.

Программа начнется в сентябре, продлится 10 месяцев — до июля 2025 года — и будет проходить дистанционно.
Предпочтение проектам, в которых используются различные подходы — от анализа данных до запросов из архивов, а также исследуется влияние алгоритмов на политику, жизнь отдельных людей и сообществ.
💰До 20 000 долларов США на реализацию проектов.

Літрадыё запрашае дасылаць тэксты
🔅Заяўкі прымаюць на пастаяннай аснове
Запрашаюць дасылаць для публікацыі тэксты, эсэ, апавяданні, фрагменты будучых кніг, мемуары і іншыя тэкставыя формы.

Барометр рэпрэсій у Беларусі. Анлайн-прэзентацыя даследавання
⏰Калі: 31 ліпеня, 11:00 (Варшава), 12:00 (Мінск, Вільнюс)

У трэцяй справаздачы па даследаванні «Барометр рэпрэсій у Беларусі» Цэнтр новых ідэй паказвае на лічбах, што ціск на беларускае грамадства працягвае расці.
👉Рэгістрацыя

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


❤️Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

«Гомельская вясна» паведамляе, што ў ліпені з гомельскай жаночай калоніі № 4 вызваліліся 5 палітзняволеных жанчын. Адна з іх — Дар'я Лосік. Яна была асуджана на 2 гады за каментарый пра свайго палітзняволенага мужа Ігара Лосіка тэлеканалу «Белсат», арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Крыміналізацыя медыяспажывання ў Беларусі працягваецца, як і рэпрэсіі тых, хто дае каментары «экстрэмісцкім» медыя.

👉Пра Ігара і Дар'ю мы пісалі ў праекце Прэса пад прэсам


Гранты на кантэнт ад Journalists for Human Rights (JHR)

The Journalists for Human Rights, вядучая канадская арганізацыя па развіцці СМІ, падтрымае вытворчасць інавацыйнага і якаснага кантэнту, арыентаванага на беларускамоўную аўдыторыю.

⏰Дэдлайн заявак: да 15-га кожнага месяца

Для каго: запрашаюць незалежных журналістаў, вядомыя платформы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці падаваць заяўкі на фінансаванне для стварэння кантэнту.

Магчымасць фінансавання адкрыта для незалежных беларускіх журналістаў, якія ствараюць:
✔️ журналісцкія расследаванні,
✔️рэпартажы аб правах чалавека,
✔️ЛГБТК і правы жанчын,
✔️падкасты,
✔️кароткія і доўгія дакументальныя відэа.

Фінансаванне даступна для стварэння гісторый, падкастаў і відэа ў выглядзе асобных фрагментаў або серыі.

💰Максімальная сума фінансавання любога праекта складае 10 000 еўра. У кожным цыкле будзе прымацца адна заяўка ад арганізацыі. Некалькі крыніц фінансавання дазволены пры ўмове, што яны пазначаны ў вашай заяўцы.

👉Падрабязна

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Запрашаем на анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання Цэнтра новых ідэй

⏰Калі: 31 ліпеня, 11:00 (Варшава), 12:00 (Мінск, Вільнюс)

У трэцяй справаздачы па даследаванні «Барометр рэпрэсій у Беларусі» Цэнтр новых ідэй паказвае на лічбах, што ціск на беларускае грамадства працягвае расці.

У 2024 годзе рэпрэсіі супраць тых, каго рэжым Лукашэнкі лічыць сваімі апанентамі, толькі ўзмацняюцца — для разумення дынамікі даследчыкі ЦНІ ўзялі максімальна дасяжныя лічбы, якія характарызуюць эвалюцыю рэпрэсіўнага ціску з 2020 года.

🔸Спікеры:

Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй і аўтар даследавання;
Вольга Смалянка, дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend;
Павел Сапелка, юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна».

👉Рэгістрацыя

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Адаптацыя, легалізацыя, ПТСР… Як у доўгатэрміновай перспектыве журналіст(к)ам змагацца са стрэсам, заставацца ў прафесіі і быць прадуктыўнымі? Запыталіся ў псіхатэрапеўткі Ірыны Эйгельсан, якая шмат працуе з журналіст(к)амі:
Прыміце свае пачуцці такімі, якія яны ёсць, не спрабуйце адмаўляць сабе ў некаторых эмоцыях. Стаўцеся да сябе без асуджання, з падтрымкай.

Абавязкова знайдзіце і дазвольце сабе мець час на штосьці прыемнае, тое, што прыносіць задавальненне: хадзіце на канцэрты, выязджайце на прыроду, стварайце нешта сваімі рукамі, малюйце, займайцеся творчасцю, купіце сабе той самы букет кветак.
Хваліце ​​сябе за дасягнутае. Важна заўсёды адзначаць самыя дробныя рэчы, з якімі вы справіліся, якія пераадолелі. Хай гэта будуць дробязі.

Пры ПТСР і іншых псіхалагічных цяжкасцях варта звяртацца да спецыялістаў. Просьба аб дапамозе не павінна суправаджацца пачуццём віны, кшталту «там калегі ў турме, а я тут слабак — да нейкага псіхолага хадзіў».

📍Тут тэкст цалкам

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


«В Беларуси ты каждый раз, заходя на сайты испытываешь стресс. А ты там и так в состоянии "завтра постучат"». Что и как смотрят и читают в Беларуси — спросили у нескольких беларусов.

👤Анонимная респондентка,
(40 лет, сфера IT, недавно уехала из страны)
:
– В Беларуси – в первую очередь читала «Нашу Ніву». Это такой большой агрегатор: новость появилась на другом ресурсе – у «Нашай Нівы» она будет через полчаса. Не нужно заходить на миллион сайтов, чтобы знать основные события. Плюс там не только все эти страшные новости – есть разные, и про Беларусь и не про Беларусь. И это мне тоже нравится.

Я заходила через VPN плюс Tor Browser. Tor не сохраняет историю, поэтому каждый раз набираешь ссылку вручную: nashaniva.com. Это, кстати, одна из причин, почему читала мало что – заходила на те, у которых наизусть знала адреса. А nashaniva – это очень просто выучить.
У «Новага часу» были статьи, которые никто не перепечатывал. Но на постоянке не читала, потому что статьи у них огромные, иногда долистать до конца не можешь, не то, что прочитать. Это становится важным, когда стараешься читать быстро. А вот у «Нашай Нівы» мысль укладывается в небольшой формат и с точки зрения потребления контента в тех условиях это самый удобный вариант. Zerkalo почему-то не читала. TUT.BY мне в свое время очень нравился, а Zerkalo не зашло.

Иногда слушала «Еўрарадыё», но редко. Опасалась прослушки в квартире, потому что в моей квартире побывали (силовики – прим.). С тех пор слушала мало что и только в наушниках.
В Беларуси ты каждый раз, заходя на сайты испытываешь стресс. А ты там и так в состоянии «завтра постучат». Поэтому я себя ограничивала: заходить не больше раза в день. Иногда даже раз в два дня. Потому что хороших новостей нет, новости всегда плохие и с каждым днем все хуже и хуже. Но совсем не заходить – тоже нельзя. Потому что надо быть в повестке, потому что это тебя касается. Важную для меня информацию, например, новости о том, что приходят к родственникам, я узнала из «Нашай Нівы».

Если прекратить все читать – то однажды подумаешь, что все нормально. А на самом деле ни черта не нормально. И когда ты предупрежден – ты вооружен.
Некоторые переключаются на российские каналы, но это не про меня. Если о нас упоминают хорошие русские, то все равно великоимперскость из них сочится, а они искренне не понимают – а что не так. Они считают, что быть против войны – достаточно, но при этом мы остаемся для них младшим братом. Почему, кстати, братом – тоже непонятно.

А насчет того, что ресурс экстремистский – какая разница? Сегодня он не экстремистский, завтра будет экстремистский. А если тебя надо за что-то задержать, то и не за экстремистский задержат. Просто надо чистить следы. Естественно, ни на что в Telegram я не была подписана, мой телефон должен быть чистым, меня в любой момент могли проверить. И мой телефон проверяли раза три.
А про «читают – не читают»: когда я уехала из Беларуси, я не публичилась долго, никто не знал, что уехала. А потом вышел сбор на мое имя, и родителям сразу начали звонить друзья, знакомые – куча народа поздравляли, что я выбралась, говорили как они рады – а узнать об этом они могли только из независимой прессы. Так что и читают, и смотрят.

📍Текст полностью — здесь.

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Лавіце новыя #магчымасці

Трэнінг для дакументалістаў ад IMS
⏰Дэдлайн заявак: 12 жніўня

Праграма ўключае тры семінары, якія пройдуць у Кішынёве, Тбілісі і Капенгагене (2024-2025). Арганізатары трэнінгу CHANGE для аўтараў дакументальных фільмаў: EAVE, CPH: DOX і IMS. На англійскай мове, аплочваюць дарогу, жытло, ежу.

Школа па фасілітацыі дыялогу NoBorderSpace (Грузія)
⏰Дэдлайн заявак: 12 жніўня

Пройдзе 11 — 16 кастрычніка 2024 года ў Горы, Грузія. NoBorderSpace забяспечвае платформу для абмеркавання складаных і актуальных пытанняў гісторыі ўзаемаадносін, міжкультурных кантактаў, імперскай і каланіяльнай спадчыны і інш. Працоўная мова – англійская. Арганізатары пакрыюць праезд, пражыванне і харчаванне.

Нэтворкінг у Вільнюсе (журналісты і актывісты)
⏰Дэдлайн заявак: да 24 ліпеня ўключна
Сустрэча: 25 ліпеня, 18:00–20:30.

Сустрэчу ладзяць арганізацыя «ІншыЯ» і аб’яданне беларусаў Нямеччыны «Разам» у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Transition Accelerator для медыя ад IPI
Дэдлайн заявак: 18 жніўня
Памер грантаў да 20 000 еўра.

Сёння дэдлайны
:

🔅Школа відэакантэнту ад Фонда Томсана
❗️Дэдлайн: 18 ліпеня, 16:00 (CET)
Пройдзе ў Варшаве з 6 па 10 жніўня 2024 года.
У першую чаргу для моладзі (ад 18 да 25 гадоў).

🔅Варкшоп «Як арганізаваць працу рэдакцыі/праекту ў замежжы»для беларускіх журналістаў (Варшава, 4 дні)
❗️Дэдлайн: 18 ліпеня, 23.00 (CEST)
Варкшоп пройдзе з 23 па 26 ліпеня ў Варшаве
.
Арганізатары: International Media Academy і Медыя Акадэмія Press Club Belarus.

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


«А то, что они «экстремисты»… это стало обыденным», «если прекратить все читать, то однажды подумаешь, что все нормально», «фокус моего внимания сместился за пределы Беларуси». Как люди «там» относятся к «экстремистскому» статусу медиа? Где и как они потребляют новости и другой контент?

🔸Мы спросили об этом у тех, кто живет в Беларуси или только что выехал. Мы не претендуем на то, что мнения наших героев отражают общую картину. Этот текст — про доверие аудитории, про любимые каналы и способы медиапотребления в Беларуси. Важно: интервьюируемые не работали и не работают в медиасфере.

🔸Респондент (35 лет, работает в творческой сфере, живет в Беларуси):
– Для меня «Часики тикают» ближе к моей реальности, а вот «Еўрарадыё», Свабода Premium – это больше про ценности.
Смотрю «Жизнь-малина», нравится, что интервью па-беларуску на канале становится все больше. За то же самое люблю ТОК – длинные интервью с интересными людьми. Читаю REFORM, Zerkalo и «Нашу Ніву». Zerkalo – это на уровне восприятия, как преемник TUT.BY, такое перенесенное доверие.

— То, что эти каналы экстремистские – ну и что? Просто раньше я мог в кафе в наушниках включить их послушать, а сейчас я это сделаю дома. Просто появились определенные временные слоты для такого контента.
И дело не только в их статусе, ты
ограничиваешь себя еще и с точки зрения психического здоровья – выделяешь время, когда ты готов воспринимать информацию, от которой, возможно
, тебя накроет.
— А то, что они «экстремисты»… это стало обыденным. Ты принимаешь дополнительные меры, но отказываться от такого контента я не собираюсь.

➡️ Читать ответы других респондентов — на сайте

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


🔥Блізкія дэдлайны тыдня!

🔹Школа відэакантэнту ад Фонда Томсана
❗️Дэдлайн рэгістрацыі (падоўжаны) да 18 ліпеня, 16:00 (CET)
Пройдзе ў Варшаве з 6 па 10 жніўня 2024 года.
Тэмы: пра асновы стварэння сцэнара для платформаў YouTube ці TikTok, структуру добрай гісторыі, пра асновы інтэрв’ю, тэхніку і праграмы для здымкі і мантажу на мабільным тэлефоне/планшэце.
У першую чаргу для моладзі (ад 18 да 25 гадоў).

🔹Варкшоп «Як арганізаваць працу рэдакцыі/праекту ў замежжы»для беларусскіх журналістаў (Варшава, 4 дні)
❗️Дэдлайн заявак: падоўжаны да 18 ліпеня, 23.00 (CEST)
Варкшоп пройдзе з 23 па 26 ліпеня ў Варшаве
.
Тэмы: фандрайзінг і фінансаванне; рэдакцыйныя структуры і бізнэс-мадэлі; камандная праца ў эміграцыі; навыкі кіравання; кіраванне медыяпраектамі; арганізацыя рэдакцыйнай працы ў эміграцыі; нэтворкінг; еўрапейская і мясцовая прававыя базы.
Арганізатары: International Media Academy і Медыя Акадэмія Press Club Belarus. Аплачваюць праезд і пражыванне.

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Парады на выходныя.
🔸Гэвін Рыз, старшы дарадца па навучанню і інавацыям у Dart Center for Journalism and Trauma:
Я зусім нядаўна заняўся скульптурай. Заняцце не вельмі мабільнае, але спрабуючы зрабіць рэчы з кавалачкаў гліны, я проста забываюся пра ўсё астатняе. Ну і адпачынак на прыродзе.

Я разумею, што гэта гучыць надта проста, але калі я адчуваю моцны стрэс, я лічу вельмі карысным проста пайсці і паглядзець на дрэвы.
І апошняе, што сапраўды важна – гэта сацыяльныя сувязі, і самая простая форма сацыяльнай сувязі – гэта проста быць з людзьмі, якія вам падабаюцца.

Вельмі часта, калі мы ў стане стрэсу, мы адчуваем сябе нібы ў шкляной каробцы, і думаем: «не, я не вельмі хачу выходзіць, і я не ўпэўнены, што мае сябры хочуць мяне бачыць такім дэпрэсіўным». І гэтыя думкі нармальныя. Але часта бывае проста карысна выйсці і пабачыцца з людзьмі, зрабіць штосьці разам, як бы відавочна гэта ні гучала.

➡️Тэкст цалкам тут

Фота: Львоўскі медыяфорум. На фота: Гевін Рыз


Варкшоп для беларускіх журналістаў_ак пра арганізацыю працы рэдакцыі/праекту ў замежжы. Арганізатары: International Media Academy (IMA, Берлін) сумесна з Медыя Акадэміяй Press Club Belarus.
⏰Дэдлайн заявак: 16 ліпеня 2024 года, 23.00 (CEST)
⏰Варкшоп пройдзе з 23 па 26 ліпеня ў Варшаве афлайн.


🔸Трэнеры:
Кай Русберг – рэпарцёр, рэдактар грамадскага тэлебачання і радыё грамадскай сеткі ARD (Германія) з досведам працы ў 40 гадоў, медыятрэнер і прадзюсар відэа і падкастаў.

🔸Зміцер Ягораў – медыятрэнер, медыяменеджар, эксперт і кансультант па краўдфандынгу для медыяпраектаў і грамадскіх ініцыятываў. Досвед у медыях – больш за дваццаць гадоў.

Тэмы варкшопаў:
фандрайзінг і фінансаванне;
рэдакцыйныя структуры і бізнэс-мадэлі;
камандная праца ў эміграцыі;
навыкі кіравання;
кіраванне медыяпраектамі;
арганізацыя рэдакцыйнай працы ў эміграцыі;
нэтворкінг;
еўрапейская і мясцовая прававыя базы.

Для ўдзельнікаў не з Варшавы арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Забяспечаць харчаванне. Абавязковай умовай для пакрыцця ўсіх выдаткаў зʼяўляецца наведванне ўсіх дзён варкшопу.

❗️Колькасць месцаў абмежаваная. Падрабязную праграму атрымаюць адабраныя ўдзельнікі_цы.

🔗 ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ МОЖНА ТУТ


Як захаваць сябе і не сысці з прафесіі? Пра псіхічнае здароўе журналістаў размаўлялі падчас Lviv Media Forum. Пачытайце пра вопыт украінскіх калег і калежанак, які вельмі падобны да беларускага – з працяглай працай без выходных, з поўнай самаадданасцю, праз траўмы і небяспеку.

🔸Журналістка hromadske.ua Дыяна Буцько:
Мы вельмі цэнім, калі падтрымка ідзе і ад рэдактараў, калі яны думаюць не толькі пра дэдлайны, але і пра наша самаадчуванне.

🔹Гэвін Рыз, Dart Center for Journalism and Trauma:
Адпачынак і паўзы сапраўды важныя, і гэта крыху падобна на аналогію з лыжамі: пакатаўся, усе мышцы баляць, але адпачнеш – і потым зноў атрымаеш асалоду. У працы журналіста таксама трэба размяркоўваць нагрузку цягам працоўнага дня. Калі маеце шмат складаных інтэрв’ю, не праводзьце іх усе за адзін дзень.

➡️Тэкст цалкам тут

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Новыя #магчымасці тыдня — гранты і паездкі:

Канферэнцыя пра давер да журналістыкі (Лондан)
⏰Калі: 22 — 23 кастрычніка 2024 года

Арганізатар: Thomson Reuters Foundation. Будуць размовы пра ШІ, а таксама — пра праблемы, з якімі сутыкаюцца СМІ ў выгнанні.
❗️Білеты бясплатныя, але іх няшмат, таму лепш ужо рэгістравацца. Неабходна самім арганізаваць транспарт і пражыванне.

Саміт News Impact у Капенгагене пра барацьбу з кліматычнай дэзынфармацыяй
⏰Калі: 10 кастрычніка 2024 года
Дэдлайн рэгістрацыі не азначаны

Арганізатары: Google News Initiative і European Journalism Centre (EJC). Праграма ўключае выступленні, гутаркі і нэтворкінг.
❗️EJC не можа прадаставіць візы, запрашальныя лісты або стыпендыі для пакрыцця выдаткаў на праезд і пражыванне.

Transition Accelerator для медыя ад IPI
⏰Дэдлайн заявак: 18 жніўня 2024 года

Праграма разлічана на 8 месяцаў. Для СМІ, якія імкнуцца развівацца і эксперыментаваць з новымі інвестыцыямі ў лічбавую трансфармацыю, рэдакцыйнымі прадуктамі і бізнэс-мадэлямі.
💰Памер грантаў да 20 000 еўра.

Прэмія Daphne Caruana Galizia за выдатную журналісцкую працу
⏰Дэдлайн заявак: 31 ліпеня 2024 года да 12:00 СЕТ

Уручаецца выдатным журналістам, якія прасоўваюць і абараняюць асноўныя каштоўнасці ЕЗ, такія як чалавечая годнасць, свабода, дэмакратыя, роўнасць, верхавенства закону і правы чалавека.
💰Прызавы фонд 20 000 еўра.

Не прапусціце вакансіі🔥

Пресс-клуб Беларусь и Deutsche Welle Akademie ищут менторов
⏰Дедлайн заявок: 12 июля 2024 года

Для программы поддержки беларусских журналистов, которые работают над своими проектами за границей. Направления: видеопродакшен (в том числе короткие форматы видео); аудиопродакшен; контент-анализ; дистрибуция; СММ и переупаковка; сторителлинг; дата-журналистика; расследовательская журналистика.
❗️Каждый ментор будет курировать один или несколько проектов.

«Позірк» шукае перакладчыка аналітыкі з рускай мовы на ангельскую
⏰Дэдлайн падачы на вакансію: 20 жніўня 2024 года
Трэба быць у кантэксце падзей у Беларусі. Аб’ёмы: адзін артыкул на дзень. Заробак канкурэнтны.

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


А какая профессия/опыт работы у вас есть, кроме медийного? Кем вы были до того, как попали в журналистику? Или после того, как ушли из нее? Есть ли "запасная" специальность? Можно отметить несколько вариантов или пройти опрос в посте выше
Poll
  •   переводы, иностранный язык, филология
  •   психология
  •   история или философия
  •   педагог, преподаватель
  •   финансы, экономика
  •   юридическая, правовая сфера
  •   сфера услуг
  •   рабочая профессия или водитель
  •   другое
  •   э нет, только журналистика!
66 votes


Аляксандр Атрошчанкаў падзяліўся парадамі з тымі, хто хоча застацца ў прафесіі пасля траўматычнага досведу турмы:

1️⃣Апранайце кіслародную маску спачатку на сябе, потым на суседа: клапаціцеся ў першую чаргу пра сябе. Калі вы выгарыце, памрэце, сядзеце ці звар’яцееце, карысці ад вас ніякай не будзе ні краіне, ні грамадству, ні калегам.

2️⃣Майце план Б. Большасць буйных беларускіх рэдакцый, якія працуюць не ў Беларусі, маюць фінансавую вызначанасць толькі на бліжэйшыя 2-4 месяцы. Такая сітуацыя цягнецца гадамі, і калі ў вас будзе ў запасе яшчэ адна прафесія, дык пераносіць такую няпэўнасць будзе нашмат лягчэй.

3️⃣Рабіце тое, што вам сапраўды цікава.

4️⃣А лепш за ўсё трымайцеся як мага далей ад беларускай журналістыкі.
Зрэшты, сам Аляксандр не карыстаецца апошняй сваёй парадай.

📍Чаму беларускія журналісты і журналісткі вяртаюцца да працы пасля турмы

🛠Калі ў вас ёсць альтэрнатыўная прафесія (акрамя журналісцкай) або вы пакінулі журналістыку— запоўніце гэтую кароткую форму, калі ласка


Беларусь афіцыйна ў спісе дзяржаў, што займаюцца гандлем людзьмі. Яго складае Дзярждэпартамент ЗША, дакумент тут. Дзяржаў, дзе да гандлю людзьмі мае дачыненне ўрад, усяго 13, яны не адпавядаюць «Акту аб абароне ахвяр гандлю людзьмі». Гэта: Афганістан, Беларусь, М’янма, Кітай, Куба, Эрытрэя, Іран, Паўночная Карэя, Расія, Паўднёвы Судан, Судан, Сірыя і Туркменістан. А самая жудасная сітуацыя ў Гаіці, Лібіі, Емэне і Самалі.

➡️ Нагадаем пра дапаможнік для расследавання арганізаванай злачыннасці па тэме гандлю людзьмі.
Гэтую главу для GIJN напісала журналістка Associated Press і лаўрэатка Пуліцэраўскай прэміі Mарта Мендоза. Яна працавала з камандай, якая выкрыла прымусовую працу ў рыбнай прамысловасці ў Паўднёва-Усходняй Азіі ў 2015 годзе. Дзякуючы расследаванню былі вызваленыя 2000 рабоў.
— У 2016 годзе мае калегі ў AP адправіліся браць паўторнае інтэрв’ю ў вызваленых у выніку расследавання «Марапрадукты ад рабоў». Некаторыя пацярпелыя пакутавалі ад наступстваў псіхалагічнай траўмы, ім сніліся кашмары; некаторыя змагаліся з сорамам ці зноў вярнуліся ў залежнае становішча; а іншыя знайшлі прыстойную працу, завялі сем’і, і нават дапамаглі пасадзіць гандляроў рабамі за краты. Шмат хто сказаў, што з часам іх боль сціх, і што яны ўдзячныя за свабоду. «Яны ўдзячныя за тое, што апынуліся дома і жывуць як свабодныя людзі», – напісала AP. «Яны больш не рабы».

📍Тэкст цалкам тут

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Як і чаму беларускія журналісты і журналісткі вяртаюцца да працы пасля турмы
Калежанкі і калегі расказалі для сайта Міжнароднай журналісцкай сеткі пра сваё вяртанне да прафесіі пасля рэпрэсій. Тут можна пачытаць тэкст на рускай мове. Мы пераклалі матэрыял на беларускую.

Вольга Лойка:
Пакуль я маю статус тэрарыста, усе іншыя віды прац, дзе я наёмны супрацоўнік або ўцягваю нейкіх іншых асоб у сваю (з пункту гледжання дзяржавы, злачынную) дзейнасць, для мяне пад забаронай. Я не гатовая ставіць пад пагрозу жыццё людзей, якія даюць мне працу або якія будуць працаваць на мяне.
Мне вельмі хацелася сысці з журналістыкі і жыць нармальным жыццём, дзе ёсць адпачынкі і разумныя дэдлайны. Але пакуль што гэта немагчыма. Раз дзяржава мяне назвала тэрарысткай, трэба адпавядаць.

Аляксандр Атрошчанкаў:
Я ўсведамляў, чым займаюся, чым рызыкую і што аднойчы, хутчэй за ўсё, давядзецца пасядзець. Але мне пашанцавала сядзець у адносна траваедныя часы. Вядома, быў і прэсінг, і катаванні, і (доказаў у мяне няма, але я ўпэўнены ў гэтым) псіхатропныя прэпараты, але гэта быў вельмі лёгкі рэжым у параўнанні з тым, праз якое пекла праходзяць цяперашнія палітвязні.

Ананімная суразмоўца:
Я шмат працавала з псіхатэрапеўтам, сама ведаю шмат пра тое, як сябе "выцягваць", але да гэтага часу застаецца пачуццё горычы, і мне здаецца, што так не толькі ў мяне. Проста пра гэта не вельмі прынята казаць. Я супраць гераізацыі і журналістаў, і ўсіх астатніх. Мы не героі, мы проста людзі, чые лёсы прапусцілі праз мясарубку.

Яўгенія Доўгая:
Я лічу, што ва ўсіх нашых журналістаў ёсць сіндром ратавальніка. Мне здаецца, што калі я перастану пісаць, то здраджу людзям, якіх арыштавалі і якія сядзяць: Марфе Рабковай, Каці Андрэевай, Насце Лойка. Мне здаецца, што важна выстаяць — у тым ліку дзеля іх. Людзі ўвесь час сыходзяць з прафесіі, і я разумею гэтых людзей — магчыма, і я хутка пайду. Мне дапамагае, што праца дае магчымасць рабіць тое, што ад мяне залежыць. Хоць нешта, але я заўсёды раблю, — дадае яна. — Калі я чытала пра ГУЛАГ і канцлагеры, увесь час думала: "Няўжо ніхто не браў на сябе адказнасць фіксаваць усё, што адбываецца?" Ёсць шмат кніг пра людзей, якія перажылі ГУЛАГ Але вельмі мала нататак і мемуараў людзей, якія бачылі, як забіралі іх суседзяў, як жылі пацярпелыя сем’і.

Нам трэба хоць бы ў будучыні [быць у стане] растлумачыць унукам, што такое цяперашнія рэпрэсіі. Бо, калі не браць на сябе адказнасць хоць бы за фіксацыю таго, што адбываецца, мы будзем проста хадзіць па коле.
➡️Чытаць цалкам тут

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


Што не так з ангельскай у беларускіх школах і чаму карысна «лупіць на трасянцы»? Пра досвед вывучэння мовы распавяла Наста Роўда.

💬 Вельмі цяжка вучыць мову самастойна, калі ў цябе няма самадысцыпліны. Але калі я ўпісваюся ў нешта, я тады вельмі адказная. Калі ёсць разуменне, што два разы на тыдзень вы сустракаецеся і трэба рыхтавацца да гэтага – ты пачынаеш так ці інакш дысцыплінаваць самога сябе. І твой узровень пачынае расці.

💬 Я стварыла сабе моўнае асяроддзе: перавяла ўсе гаджэты і праграмы на ангельскую. Каб кожны дзень, кожную секунду сутыкацца з ангельскай і запамінаць нейкія словы, нават калі гэта нязручна. Каб мозг прызвычайваўся да таго, што ангельская цяпер – гэта частка цябе.

💬 Замежнікі памылкі не заўважаюць, ім галоўнае – проста цябе зразумець, для іх гэта цалкам окей. Як Алег Трусаў казаў пра беларускую: «лупі на трасянцы», так у нейкі момант трэба сказаць сабе пра ангельскую.

Цалкам тэкст — па спасылцы.

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба


🔥 Уже сегодня!

Что думают беларусские родители о гендерном и сексуальном воспитании детей? Презентация исследования, в котором приняло участие 223 родителя.


⏰ Время: 14:00 Варшава, СЕТ / 15:00 Минск / 16:00 Тбилиси
📍Где: онлайн/ZOOM

Выводы исследователей:
✔️беларусcкие родители заинтересованы в повышении своих знаний на темы гендерного и сексуального воспитания детей;
✔️беларуcские родители хотели бы чаще говорить с детьми на темы гендера и сексуальности;
✔️беларусcкие родители считают, что разговоры о гендере и сексуальности влияют на близость между детьми и родителями;
✔️беларусcкие родители в основном черпают информацию о гендерном и сексуальном воспитании из интернета (80%) и социальных сетей (51,4%).

Подробности — на онлайн-презентации.

👉ЗАРЕГИСТРИРОВАТЬСЯ

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба

20 last posts shown.