Лавіце інструменты для пошуку людзей:
Skopenow, Spokeo, Pipl і іншыя — спецыялізаваныя сайты для пошуку людзей. Тут можна знайсці шмат асабістай інфармацыі пра аб’ект вашага расследавання. Людзей можна шукаць па нумары тэлефона, па электроннай пошце і па іншых параметрах.
🔎Пошук у сацыяльных сетках —
📍Вы можаце шукаць у сацыяльных сетках праз Google, выкарыстоўваючы «site:», напрыклад site:facebook.com, аднак звычайна лепш пачынаць з унутраных вокнаў пошуку на сайтах сацыяльных сетак, паколькі яны маюць прамое падключэнне да ўласнай базы дадзеных і могуць прапаноўваць больш актуальныя вынікі.
📍Вы можаце шукаць на YouTube праз Google, упісваючы site:youtube.com, альбо шукаць ва ўкладцы відэа.
📍Twitter мае карысную гнуткую пашыраную форму пошуку. Followerwonk параўноўвае падпісчыкаў двух-трох акаўнтаў.
📍Пошук у Facebook. Укладка «Людзі» Facebook — адна з самых карысных функцый. Нават не трэба шукаць па імені, проста ўвядзіце некалькі дэталяў пра чалавека, якога вы шукаеце. Напрыклад, вы можаце проста шукаць нейкую прафесію, кампанію, нейкі горад ці ўніверсітэт. У левай частцы старонкі ёсць фільтры, якія дазваляюць удакладніць ваш пошук.
Укладка «Публікацыі» дазваляе пошук па ключавых славах ў пастах у Facebook. Фільтры дазваляюць пазначаць крыніцу, дату і шукаць у суполках сацсеткі.
Калі думаеце, што нехта адрэдагаваў свой пост пасля публікацыі, націсніце на тры маленькія кропкі ўверсе справа, паглядзіце «Гісторыю рэдагавання», і вы пабачыце папярэднія версіі паста.
📍Версія Telegram для камп’ютара дазваляе шукаць каналы ўнутры каналаў. Таксама можна пашукаць спасылкі на кантэнт Telegram у іншых сацыяльных сетках. Каб зрабіць гэта, проста дадайце «t.me» у ваш пошук.
Copyright (c) Paul Myers 2021. Для атрымання дадатковай інфармацыі сачыце за Полам Майерсам у Twitter @paulmyersbbc. Пол Майерс з’яўляецца вядучым кансультантам ініцыятывы BBC Investigation Support. Вядзе сайт researchclinic.net.
Цалкам тэкст на беларускай мове пра пошук дадзеных — знойдзеце на нашым сайце
➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба