🎭 Форум-тэатр "Твая сцэна, твая змена" у Музеі POLIN
Запрашаем асобаў ва ўзросце 14-19 гадоў на штомесячны цыкл бясплатных майстар-класаў, падчас якіх мы створым спектакль форум-тэатра і арганізуем шоу для публікі.
Трэці форум-тэатр у Музеі POLIN прымеркаваны да Варшаўскага тыдня правоў чалавека.
Форум-тэатр пра тое, што для нас з’яўляецца важным і складаным. Таксама ён пра тое, што мы хочам змяніць, нават калі яшчэ не ведаем, як гэта зрабіць. Менавіта група, якая стварае спектакль форум-тэатр, вызначае тэму. Вы самі вызначыце, пра што хочаце распавесці, і пры падтрымцы ментараў падрыхтуеце сцэнар і спектакль. Потым падчас паказу мы запросім гледачоў разам шукаць рашэнні разгляданай праблемы.
Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца людзі ва ўзросце ад 14 да 19 гадоў, незалежна ад акцёрскага майстэрства і папярэдняга вопыту работы ў тэатры.
Перш чым мы пяройдзем да працы над спектаклем, нас чакае цыкл інтэграцыйных і тэатральных майстар-класаў. Менавіта тады мы абяром тэму, вакол якой мы хочам стварыць спектакль, даведаемся аб тэатральных практыкаваннях, якія дапамогуць нам прыдумаць ролі і гісторыі. Агулам у нас больш за 60 гадзін майстар-класаў і рэпетыцый спектакля. Вынікам нашай працы стане спектакль форум-тэатра, які мы прадставім публіцы 9 снежня 2024 года ў аўдыторыі Музея POLIN. Паказ пройдзе напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека.
🗓 13 лістапада – 11 снежня - тэрміны заняткаў
⏰ Заяўкі да 12 лістапада (аўторак) → запоўніце форму
👍 Удзел у праекце бясплатны
Графік заняткаў і падрабязная інфармацыя 👉 па спасылцы
Беларускі Моладзевы Хаб 🔥