✔️ Мы паглядзелі, на якія праекты зараз адкрыты збор на платформе Gronka і прапануем табе праглядзець іх таксама і падтрымаць тое, што больш за ўсё табе падыходзіць.
♦️Навуковая прэмія «Бізон Хігса 2024»Рэдакцыя зіна Pamyłkа, хоча сфарміраваць супольнасць навукоўцаў і выклікаць павагу да беларускай навукі з боку грамадства наўпрост. Для гэтага асноўваем прэмію «Бізон Хігса».
👉 Падрабязней♦️Лабараторыя па стварэнні капсульнай калекцыі экалагічнага адзенняПлануецецца стрваэнне эка-фэшн лабараторыі, дзе разам з творцамі будуць праводзіцца даследаванні і эксперыменты па стварэнні калекцыі адзення на стыку этнічнай спадчыны, новага бачання маста_чак і ўстойлівага развіцця ў напрамку экалогіі.
👉 Падрабязней♦️Новае жыццё ў Еўропе: анлайн-курс для паспяховай іміграцыі, легалізацыі і адаптацыіУнікальны анлайн-курс, які дапаможа эмігрантам асвойтацца ў Еўропе: ад першаснай іміграцыі да поўнага пагружэння ў культуру. Праект прапануе карысныя лайфхакі, заканадаўчыя парады і рэкамендацыі для паспяховага пераезду, пошуку працы, легалізацыі, адкрыцця бізнесу, вывучэння мовы і адаптацыі да жыцця ў Еўропе. У кожным курсе мы абапіраемся на актуальныя даныя і інтэрв’ю з прафесіяналамі і экспатамі, якія падзеляцца ўласным досведам і слушнымі заўвагамі.
👉Падрабязней♦️«Чытаю сабе сам»: серыя дзіцячых кніг з матыватараміЕўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher — гэта перадусім людзі. Бацькі, дзеці якіх пачалі або толькі пачынаюць самастойна чытаць у эміграцыі. І мы хочам падтрымаць нашых і вашых дзяцей на гэтым не заўсёды простым шляху. «Чытаю сабе сам» — гэта першыя гісторыі поспеху ў чытанні. Так серыя задумана.
👉 Падрабязней♦️ Беларускамоўны эка тыкток-канал «Мікразеляніна»TikTok-канал «Мікразеляніна» выдае як экабазу, так і актуалачку — па-беларуску, у душэўным і забаўляльным фармаце. Там можна даведацца, ці мае сэнс сарціроўка смецця, ці можа глітар быць экалагічным, дзе шукаць аднадумцаў і экакам’юніці ў Беларусі і што рабіць пры сустрэчы з мядзведзем і ласём.
👉 Падрабязней♦️ Выданне новай кнігі Макса Шчура «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе»Кніга — белетрызаваная аўтабіяграфія. Сам аўтар вызначае жанр кнігі як «мэм-угáры». Ягоная спроба зразумець, чым ёсць само па сабе і як узнікае асобна ўзятае чалавечае «я», падаецца з уласцівым аўтару гумарам, часта на мяжы здзеку: не толькі з чытача, але і з сябе самога.
👉 ПадрабязнейБеларускі Моладзевы Хаб 🔥