🖋Запрашаем на НОЧ ПАЭТАЎ у Беларускім Моладзевым Хабе 🔥
◾️ У гадавіну чорнай ночы ў гісторыі беларускай культуры паэт Андрэй Хадановіч апавядзе пра лёсы нашых рэпрэсаваных творцаў - як у 30-я гады, так і пасля.
📕 Вы пачуеце вершы Тодара Кляшторнага, Юлія Таўбіна, Алеся Дудара, Ларысы Геніюш і іншых аўтараў, прагучаць пераклады Мойшэ Кульбака, а таксама ягоная песня ў беларускай версіі.
🎙Прысутныя змогуць далучыцца да ўшанавання памяці рэпрэсаваных, чытаючы іх творы - будзе адкрыты мікрафон.
✨Андрэй Хадановіч прадставіць таксама ўласныя вершы і песні, што паўсталі ў час пратэстаў, рэпрэсій і выгнання.
📖 Больш класычнай і сучаснай паэзіі, у тым ліку творы Андрэя Хадановіча, можна знайсці ў the krama, якая будзе працаваць падчас усяго мерапрыемства.
🗓 29 кастрычніка (аўторак) - 18:30
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
Беларускі Моладзевы Хаб 🔥