Толькі вока заплюшчу –
Лячу за віхурай
З Белавежскае пушчы
У восеньскі Тураў.
На дарожных развілках
Сівеюць паданні
Аб народных асілках,
Народных паўстаннях.
Дрэмле ціхае месца,
Буяюць ажыны,
Мы тут вогнішча з сэрцаў
Сваіх разлажылі.
І гарэў тры прадвесні
Касцёр партызанскі.
...Не даспевана песня,
Не складзена казка.
Але сэрцы – пад прыскам,
Яны не сатлелі,
З той жа самаю іскрай
Той першай нядзелі.
Вы нас, добрыя людзі,
Для свят не шчадзіце,
А спатрэбіцца – ў будзень
Агонь узбудзіце
Лячу за віхурай
З Белавежскае пушчы
У восеньскі Тураў.
На дарожных развілках
Сівеюць паданні
Аб народных асілках,
Народных паўстаннях.
Дрэмле ціхае месца,
Буяюць ажыны,
Мы тут вогнішча з сэрцаў
Сваіх разлажылі.
І гарэў тры прадвесні
Касцёр партызанскі.
...Не даспевана песня,
Не складзена казка.
Але сэрцы – пад прыскам,
Яны не сатлелі,
З той жа самаю іскрай
Той першай нядзелі.
Вы нас, добрыя людзі,
Для свят не шчадзіце,
А спатрэбіцца – ў будзень
Агонь узбудзіце