KRYVIS


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Religion


Crivica. Baltica. Indogermanica
Этнарэлігійнае з'адзіночанне
Супраць экстрымізмы ў любых праявах. У адносінах да сучаснай палітыкі займаем пазіцыю апалітэйі

Зваротная сувязь — @kryvisbot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Religion
Statistics
Posts filter


Балты, на працягу стагодзьдзяў працягвалі выкарыстоўваць адны і тыя ж мейсцы пахаваньня, у якіх утвараліся вялізныя пахаваньні. Больш за ўсё іх выяўлена на самых урадлівых тэрыторыях, такіх, як Мазурыя, Земланд, Натангія, гліністыя басейны рэк Прэгеле і Ісрутыс, у нізоўях Нёмана, ў ніжнім цячэнні Ліелупе і Даўгавы. Усё гэта паказваець на сталае выкарыстаньне адных і тых жа ворных земляў на працягу доўгага перыяду.


Жэмайты
Да 5 ст. панаваў абрад трупапалажэння ў калектыўных курганах з каменнай абкладкай. Потым пачынаюць панаваць трупапалажэнні ў грунтовых могільніках. У 9-11 стст. узнікаюць трупаспаленні, а ў 12 ст. практыкуюцца часцей, пераважна ў перэферыі жамойцкага арэалу, часам з коньмі.

Заходнія аўкштайты
Грунтовыя могільнікі 5-6 стст. бірытуальныя, а з 7 ст. пачынае дамінаваць трупаспаленне. З 10 ст. шырока распаўсюджваюцца пахаванні з інгумацыяй каней.

Усходнія аўкштайты (культура ўсходнелітоўскіх курганаў)
У 4-5 стст. мелі інгумацыі ў падеурганнай яміне. У 5 ст. інгумацыя пачынае замяняцца на крэмацыю. У 8-9 ст. знешні выгляд набліжаецца да курганаў тэрыторыі Беларусі. Было распаўсюджана пахаванне з коньмі.

Высновы
Латгалы, селы, земгалы і жэмайты маюць адзінае паходжанне ад культуры курганаў з каменнымі вянцамі (uzkalniņu kapulauku kultūras areāls). З 5-6 ст. праходзіць адасабленне плямёнаў поруч з заменай пахавальнага абраду на інгумацыю ў грунтовых могільніках. Трупаспаленне была шырока распаўсюджана толькі сярод аўкштайтаў.

На фота — старажытнасці земгалаў


Які пахавальны абрад мелі лета-літоўскія плямёны ў Сярэднявеччы?

Латгалы
Да 6 ст. мелі трупапалажэнні ў калектыўных курганах з каменнай абкладкай. Пасля пачынаюць дамінаваць трупапалажэнні ў грунтовых могільніках. Зрэдку — крэмацыі на баку. У 10 ст., пераважна ва ўсходняй частцы, узнікаюць курганныя могільнікі з трупапалажэннем, аналагічныя крыўскім.

Селы
Да 6 ст. мелі трупапалажэнні ў калектыўных курганах з каменнай абкладкай. Адначасова існаваў абрад крэмацыі. Потым пачынаюць дамінаваць грунтовыя магільнікі, падобныя да латгальскіх. Але ў пэўных мясцовасцях захоўваюцца і курганы.

Земгалы
Да 4-6 стст. мелі трупапалажэнні ў калектыўных курганах з каменнай абкладкай. Потым абрад паступова замяняецца на інгумацыі ў грунтовых могільніках.


В. Седоў пра курганы машчынскай культуры (протаголядзь)

У археалагічнай літаратуры склалася ўяўленне, што ў асновах машчынскіх курганоў уладкоўваліся драўляныя камеры таго ж тыпу, што і ў ранніх курганах вяцічаў. У такія камеры-дамавікі змяшчаліся рэшткі трупаспаленняў. Выказвалася нават здагадка, што традыцыя памяшкання астаткаў крэмацыі ў дамовіны ў славян верхняй Акі і Дона з'яўляецца спадчынай пахавальнага рытуалу магінскага насельніцтва.

На фота — старажытнасці машчынскай культуры


Навет падчас вайны балтам патрабавалася шмат дзён, каб аплакаць загінуўшых і крэміраваць іх. Гэтак, у 1210 годзе, падчас аблогі Рыгі ордэнам мечаносцаў, прыйшлося прыпыніць ваенныя дзеяньні на тры дні, каб аплакаць і пахаваць памерлых. Нябожчыкаў аплакалі й аддалі ім патрэбныя ўшанаваньні, затым зь імі разьвіталіся як адпавядае, каб яны маглі шчасна адправіцца ў царства мёртвых і заставацца сярод бацькоў, братоў, сясцёр і іншых сваякоў. Галашэньне нязьменна забараняліся хрысьціянскімі місянэрамі, плакальшчыкаў перасьледвалі. Але, нягледзячы на ​​ўсе дзеянні, raudos ("галашэньні") захаваліся аж да цяперашняго часу, гэткім чынам захаваліся й выдатныя лірычныя ўрыўкі, і незвычайна кранальная народная паэзія.

— М. Гімбуцене. Балты


Камень Вінцусь, Гарадок (Маладэчаншчына).

Пра камень існуе паданьне: адна княжна страдала бясплодзьдзем. Усе стараліся дапамагчы, але жаданага выніку ніхто не дамогся. І, аднойчы прыйшоў вяшчун па імені Вінцусь. Ён загадаў спілаваць дуб, абкласьці дровамі камень і паліць яго трое сутак. Князь прыслухаўся да парады, пасьля гэтых дзеяньняў камень раскалоўся. У належны тэрмін не толькі сям'я, але і ўсё мястэчка радаваліся нараджэньню дзіцяці

У другім паданьні іншая княгіня была жыўцом пахаваная разам з падоранай мужам залатой калясніцай, слугамі і канямі за няслушнасьць. (У гэтым можна ўглядзець сюжэт пакараньня вайдэлотак за парушэньне цнатлівасьці).


Е. Шмідт пра КСПДК

Першапачаткова КСПДК сфармавалася ў межах тэрыторый усходняй Літвы і
прылеглых абласцей Латвіі, дзе ўся матэрыяльная культура насельніцтва, пачынаючы з сярэдзіны I тыс. н.э., мела асноўныя тыпы рэчаў, на аснове якіх толькі і магла скласціся КСПДК. Насельніцтва эпохі доўгіх курганоў большасцю археолагаў прынята называць крывічамі.

Рэчавы комплекс і элементы пахавальнай абраднасці насельніцтва КСПДК не маюць аналогій у славянскіх старажытнасцях гэтага і папярэдняга часу, таму КСПДК ім не роднасная, а
з'яўляецца часткай балцкіх старажытнасцяў другой паловы I тыс. н.э.. У яе фармаванні, акрамя мясцовых балцкіх плямёнаў пазначанай намі тэрыторыі, не
маглі прыняць удзел іншародныя групы насельніцтва.

Рэчыўныя археалагічныя матэрыялы з доўгіх курганоў, якія змяшчалі цэлыя рэчавыя комплексы балцкага круга
старажытнасцяў, даюць бясспрэчныя сведчанні для вызначэння агульнага высокага ўзроўню
сацыяльна-эканамічнага развіцця насельніцтва і аднясенні яго да балцкай этнакультурнай прасторы
.


Адной з папулярных фальсіфікацый адэптаў гіпотэзы славянскіх міграцый з'яўляецца сцверджанне аб "адсталасці" і "неразвітасці" балцкага насельніцтва ў параўнанні з носьбітамі славянскай культуры. Ці так гэта? Падманлівасць гэтай ідэі можна даказаць праз той факт, што адзіным тыпам жытла балцкіх днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі (1 тысячагоддзя да н.э. — сярэдзіна 1 тысячагоддзя н.э.) былі слупавыя пабудовы. Акрамя іх, для насельніцтва банцараўска-тушамлінскай культуры, якая існавала адначасова са "славянскай" пражскай, была характэрна наяўнасць зрубнага жытла. Там часам для пражскай культуры былі характэрныя паўзямлянкі. Акрамя таго, адэпты славянства бачаць з'яўленне паўзямлянак па краях балцкіх паселішчаў, што складаліся з зрубнага і слупавога жытла, яскравым прызнакам славянскіх міграцый.


Курганы КСПДК, а таксама часы функцыянавання даследаваных курганных могільнікаў ККК (культуры круглых курганаў летапісных крывічоў) на тэрыторыі Полацкага Паазер'я


Forward from: The Baltic Star
Curonians have been mentioned in numerous Viking sagas as participants in numerous battles on Swedish soil, including the legendary battle of Brávellir on the side of the Swedish against the Danes. Sometimes Curonians would even make alliances with Icelandic and Swedish Vikings, however, they would most often collaborate with another nearby raider folk - the Oesellians of Estonian Saaremaa in raids against them.

Curonians had also been theorized to have taken part in the Pillage of Sigtuna (1187) near modern Stockholm, which was one of the most important cities of Sweden at the time.

Sources also mention Curonian settlements to have existed in Danish Bornholm, Swedish Gotland and even Eastern Sweden itself, showing the far reaching and powerful influence of Baltic Curonians. One could argue this tradition of Curonian colonisation would be continued by the German-led Duchy of Courland in the 1600s, with the Duchy establishing its own colonial settlements in the Caribbean and West Africa, becoming one of the fastest growing states of its time despite its small size.

However, battles also took place in the 9th century on Curonian soil. The Swedes managed to defeat the Curonians in Grobina and Apuolė, extorting tribute from the locals. However, their long term presence was unsustainable and they had to abandon their settlements in Curonia. Numerous Viking graves and mounds have also been excavated in the area of Grobina, showing extensive contact between Balts and Norse.

Curonians might have also had closer ties to the Baltic Prussians, given their relatively close proximity as well as curious cases of Prussian surnames amongst Latvians (i.e Prūsis) and similarities with the Baltic Prussian language present in surviving Curonian records.

The Baltic Star


Forward from: The Baltic Star
The Story of The Curonians - Baltic Ancestors of Modern Latvians who frightened even the Norse Vikings. [Part 1/2]

"God, save us from the plague, the fire and the Kurshi (Curonians)" - inscription on a Danish church, dated to the 11-12th centuries, warning against the Baltic Curonians.

As our timeline has reached the second millenium (1000 AD) I find it a fitting ocassion to begin to explore the history of other, lesser known Baltic peoples.

One such Baltic folk were the Curonians of North-West Latvia, who, in contrast to Prussians, were infamous ocean raiders, pirating shipping as far as the Danish isles and even making raids into Sweden itself, managing to strike at those who would stereotypically be doing the raiding - the Vikings, who knew them as the Kúrir.

Residing in the region of Latvia today known as Courland, as well as controlling territory as far as Northern Samogitia, the Curonians were known as a fierce warrior folk and the bane of many of their neighbors.

[Cont. in the following post]


Video is unavailable for watching
Show in Telegram


Адначасова са з'яўленнем у некропалях КСПДК пахаванняў па строі інгумацыі са зброяй і ўзнікненнем курганнага могільніка ў Пагошчы, у канцы Х - пачатку ХІ ст. адбываюцца пажары на гарадзішчах Замак на воз. Дрысвяты і на гарадзішчы Замкавая гара ў Браславе, а на іх месцы ўзнікаюць гарадскія цэнтры з тыповай старажытнарускай матэрыяльнай культурай. Не пазней за сярэдзіну ХІ ст. курганныя магільнікі багінска-дрывяцкага мікрарэгіёна перастаюць функцыянаваць (даўжэй за ўсё пахаванні здзяйсняліся ў магільніку Опса, дзе на фінальным этапе не выключаны пераход носьбітаў традыцый КСПДК да здзяйснення пахаванняў па абрадзе інгумацыі). Усе гэтыя з'явы могуць быць звязаны з працэсам пашырэння межаў Полацкага княства і ўключэннем заходняй часткі Браслаўскага Паазер'я ў яго склад.


Браслаўскае Паазер'е ў ІХ-ХІ стст. (паводле Н. А. Плавінскага)

Час з'яўлення КСПДК можа быць вызначаны пакуль толькі ў рамках ІХ-Х стст., хоць уяўляецца, што гэта магло адбыцца дастаткова позна, бліжэй да канца ІХ ст.

Прыкладна з другой паловы Х ст. насельніцтва КСПДК Браслаўскага Паазер'я ўстанаўлівае кантакты са старажытнарускімі гандлёва-рамесніцкімі цэнтрамі/цэнтрам Беларускага Падзвіння (верагодна, Полацкам). У выніку гэтага ў яго ўжытку і пахавальным інвентары распаўсюджваюцца шкляныя каралі, асобныя ўпрыгожанні і прадметы побыту старажытнарускіх тыпаў.

У канцы Х - пачатку ХІ ст. у магільніках багінска-дрывяцкага мікрарэгіёну КСПДК з'яўляецца шэраг пахаванняў па абрадзе інгумацыі, у якіх сустракаюцца прадметы ўзбраення старажытнарускіх і паўночнаеўрапейскіх тыпаў.


Forward from: Wīhawegaz
«Самая центральная и иррациональная вера среди людей — это вера в технологию и экономический рост. Ее жрецы до самой смерти верят, что материальное благополучие приносит наслаждение и счастье — хотя все доказательства в истории показывают, что только нехватка и попытка делают жизнь достойной, что материальное благополучие не приносит ничего, кроме отчаяния. Эти жрецы продолжают верить в технологию, даже когда задыхаются в своих противогазах».
- Пентти Линкола, Может ли жизнь преобладать?


Інавацыі ў латгальскай мове

Працягваючы тэму балцкіх гаворак, мы звернемся да латгальскай мовы. Латгальская мова найбольш вызначаецца сярод балцкіх моў наступнымі рысамі:

1. ę > a, ęę > ā (vacs, dāls, Pārkiuņs)
2. ē > ęę / ie (vęęrp, vieś)
3. a > o (mola, volūda)
4. ī > ei (veirs)
5. ā > ō, uo, oa (mōja, uoda)
6. ū > iu / yu (cyuka, Pārkiuņs)
7. šķ > šk, žģ > žg (škyunc)
8. ie > ī, uo > ū (sīva, rūka, latgalīšu, volūda)

Усе гэтыя рысы з'яўляюцца вельмі познімі інавацыямі, якія не маюць паралелеў з гаворкамі старажытных балтаў, у тым ліку на тэрыторыі Гудзіі. Гэта падштурхоўвае да думкі аб познім генезісе латгальскай мовы.




СТАРАБАЛЦКІЯ АХВЯРНІКІ

Каменныя ахвярнікі былі даволі шырока распаўсюджаны на тэрыторыі сучасных Літвы, Латвіі і Беларусі. Яны выкарыстоўваліся для ахвяраванняў, але ахвярны агонь на іх не распальваўся. З'яўленне каменных ахвярнікаў варта звязваць з уніфікацыяй старалітоўскай дзяржаўнай рэлігіі ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Існавала два гатункі ахвярнікаў: аўкштайцкі і куршскі. На тэрыторыі Беларусі яны знойдзены ў заходняй частцы краіны, а таксама ў Полацку і Абольцах. Полацкі аўкурас знаходзіцца каля ручая на Верхнім замку. Яшчэ адным цікавым прыкладам ёсць ахвярнік куршскага тыпу ў вёсцы Гдоў Пскоўскай вобласці. Верагодна, ён звязаны з жамойцкімі ваярамі князя Даўмонта.


Гара Сьвятая пад Маладэчна.

Паданьні сьцвярджаюць, што на гары правалілася царква, а калі прыкласьці вуха — можна пачуць гукі званоў. Гэта легенда кажа аб памяці па ранейшым друвійскім ахвярніку, які зь цягам часу ва ўяўленьнях сялян стаўся "царквою".

Многія Сьвятыя горы з часоў прыняцьця хрысьціянства (а таксама пры савецкай уладзе) — былі зьнішчаныя. Напрыклад, у Браславе са Сьвятой гары, пасьля прыходу хрысьціянства былі скінутыя стоды. У 1970-я гады на месцы гары каля Дрысы зрабілі кар’ер. Раней там была паклонная сасна, дзе адзначалі Купальле і Сьвятая крыніца.

Назву Сьвятой мае і найвышэйшы пункт РБ, але зараз гара завецца "Дзяржынскай".



20 last posts shown.