Перакладчыцкая майстэрня вяртаецца!
Беларускі ПЭН разам з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам абвяшчае новы сезон Перакладчыцкай майстэрні. Да майстэрні запрашаюць далучыцца аматараў і аматарак беларускай мовы, літаратуры і творчасці, якія цікавяцца мастацкім перакладам або хочуць паспрабаваць сябе ў гэтым творчым кірунку.
Сярод запланаваных гасцей — перакладчык і выдавец Сяргей Шупа, пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч, пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута, нямецкі перакладчык Томас Вайлер, паэтка і перакладчыца з іспанскай і на іспанскую Анхела Эспіноса Руіс ды іншыя вядомыя творцы.
Працягласць майстэрні — два месяцы. Сустрэчы будуць адбывацца анлайн на платформе ZOOM у жніўні — верасні, раз на тыдзень чацвяргамі, а 19:00—21:00 беларускага часу.
Удзел у майстэрні бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная.
Каб падаць заяўку, запоўніце гэтую гугл-форму.
Дэдлайн: 5 жніўня (уключна).
Больш падрабязнасцяў пра перакладчыцкую майстэрню тут.