Газета The New York Times апублікавала свой топ-100 найлепшых кніг ХХІ ст. Па-першае, не можа не радаваць, што ёсць у гэтым топе і адна беларуская кніга. Гэта "Час second-hand" Святланы Алексіевіч (72-е месца).
А таксама наша выдавецтва ўсцешанае, што дзякуючы нам па-беларуску выходзілі некаторыя кнігі з гэтага топа. У 2019 годзе наша нобелеўская серыя папоўнілася кнігай Кадзуа Ісігура "Не адпускай мяне" (перакладчыца — Ганна Янкута). У гэтым топе кніга на ганаровым 9 месцы.
На высокую 13-ю пазіцыю са сваім постапакаліпсісам "Дарога" забраўся амерыканскі класік Кормак Макарці, які, на жаль, пайшоў з жыцця год таму. Але яго кніга ўсё яшчэ ў продажы на нашых паліцах і даступная для заказу на сайце. Перакладчык — Сярж Мядзведзеў.
Ну і віншуем нашых сябровак з выдавецтва Пфляўмбаўм, у якім выйшаў комікс Маржан Сатрапі "Персеполіс" (48-е месца топа). Комікс таксама ў нас у продажы.
Поўны топ шукайце тут.
❓Дзяліцеся, колькі кніг са спіса вы прачыталі?