АНОНСЫ ЛІПЕНЯ!
📚 Ганна Янкута "Кот Шпрот і вежавы гадзіннік" (ілюстрацыі — Лілія Давыдоўская).
Доўгачаканы працяг гісторыі пра самага вядомага беларускага ката! У ваколіцах завулка Калініна дзеецца нешта незразумелае. Чаму Алесь не паспявае выканаць на кантрольнай усе заданні? Хто зламаў любімы зэдлік Жан-Жаха? І чаму ў горадзе пахне грыбамі? Калі загадак робіцца занадта шмат, кату Шпроту і яго сябрам, прывідам Мары, Жан-Жаху і Зязюлі, застаецца толькі адно — выправіцца на пошукі разгадак. І яны прыводзяць іх да вежы гадзіннікавага завода.
📚 Павел Волотович, Алексей Ковалёв "Огромная тень дождевого червя".
Абноўленае калекцыйнае выданне гісторыі легендарнага беларускага гурта Neuro Dubel. Цяпер кніга ў цвёрдай вокладцы, павялічаны фармат, крэйдаваная папера, каляровыя ілюстрацыі. У кнігу дададзеныя новыя тэксты, а таксама ўнікальныя фота Аляксандра Куллінковіча і каманды, знойдзеныя на непраяўленых стужках. Раней нідзе не публікаваліся.
Выхад кніг запланаваны на канец ліпеня.