Заканчваецца першае паўгоддзе 2024 года. Падвядзём папярэднія вынікі, выдатных падзей і непрадбачаных сюрпрызаў было шмат.
1. Мы адкрылі наноў "Кнігаўку" - беларускую кнігарню ў Варшаве, па адрасе вул. Клапатоўскага 4. Яна працуе ў паўнавартасным рэжыме 6 дзён на тыдзень. За 5 месяцаў існавання кнігарню наведала мноства людзей. І галоўнае - яна акупляе сябе. Мы прадалі праз яе блізу 1600 экзэмпляраў кніг, а ўвогуле - амаль 7000 экзэмпляраў. Важна, што гэта кнігі розных беларускіх выдавецтваў, не толькі "Янушкевіча".
2. Мы стварылі для беларусаў два рабочыя месцы, з поўным сацыяльным забеспячэннем. Гэта - выклік, але і гонар. На плячах нашых найвыдатнейшых супрацоўнікаў трымаецца ўся праца.
3. У красавіку мы стартавалі з продажамі на Amazon. Зараз нашы крамы прадстаўлены ў 12 краінах - дзевяці еўрапейскіх, а таксама ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. Як жа гэта было складана, зразумець, як функцыянуе гэтая сістэма! Зараз мы працуем над рэгістрацыяй юрыдычнай асобы ў Германіі, каб наш склад у гэтай краіне запрацаваў паводле ўсіх правіл. Дастаўка па Еўропе ў большасці выпадкаў і пры наяўнасці падпіскі Amazon Prime стане бясплатнай. Першыя продажы абнадзейваюць - патэнцыял у Amazon агромністы.
4. Мы выдалі 10 арыгінальных кніг і перавыданняў, рабілі дадрукі. Няшмат, але большасць з іх мае больш за 350-400 старонак, а агульны наклад склаў каля 12000 экзэмпляраў. Пералічым гэтыя кнігі.
○ "Восень патрыярха" Габрыеля Гарсія Маркеса
○ "Кот Шпрот і зніклы мышамабіль" Ганны Янкуты
○ "Вядзьмар. Час ганьбы" Анджэя Сапкоўскага
○ "Вольнеры. Бясконцы дзень" Валера Гапеева
○ "Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць"
○ "Што робяць пачуцці?" Ціны Азевіч
○ "Сабакі Эўропы" Альгерда Бахарэвіча
○ "Ззянне" Стывена Кінга
○ "Мора ў горадзе" Эльгі Паповай
○ "Капітан Лятучая Рыба" Альгерда Бахарэвіча
5. Мы ўпарта шукаем дадатковыя інвестыцыі. З грантамі нам не шанцуе, а вось займаў ад нашых неабыякавых бізнесменаў і ад замежных культурных інстытуцый нам пашчасціла прыцягнуць. Недзе - пад канкрэтныя кнігі, недзе - пад агульную дзейнасць.
6. Нягледзячы на ўсе пазітыўныя вынікі, мы ўперліся ў столь і сутыкнуліся з праблемай росту. Аб'ёмы продажаў не такія вялікія, каб па-нармальнаму, ужо зараз, заняцца пашырэннем асартыменту. 10 выданняў за паўгода - гэта мала.
7. У пошуку рашэнняў мы адкрываем збор сродкаў на Zrzutka.pl і Patreon. Кожная капейчына будзе набліжаць час з'яўлення новых кніг. Просім падтрымаць, мы не кідаем словы на вецер! Якія ў нас планы, даведаецеся, калі пяройдзеце па спасылках:
https://zrzutka.pl/z/januskevic-books patreon.com/januskevic_books
8. Гары Потэра не будзе. Мы не знайшлі ўзаемапаразумення з праваўладальнікамі. Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі. Усе нашы тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі. Мы ацэньваем тое, што адбылося, як акт дыскрымінацыі нацыянальнай культуры. І гэта адбываецца ў Еўропе...
Лічым, што нашым палітыкам і культурным дыпламатам і не толькі ёсць дзе разгарнуцца. Гэта важная, надзённая і канкрэтная праблема. А канкрэтнай праблеме патрэбна канкрэтнае рашэнне.
Дзякуем, шчыра дзякуем нашым чытачам!
І прыходзьце ў суботу на "Гучна-Фэст"! Мы там будзем, са зніжкай 10 % на ўсе кнігі выдавецтваў "Янушкевіч" і "Кнігаўка".
https://zrzutka.pl/z/januskevic-books