16 ліпеня мядзельскія католікі адзначаюць урачыстасць Маці Божай Шкаплернай, тытул якой носіць касцёл у Старым Мядзеле.
У касцёле з часу яго пабудовы апякаюцца кармеліты босыя – манахі жабрацкага каталіцкага ордэну, патронам якіх з'яўляецца Маці Божая Шкаплерная. У Беларусі ордэн быў найбольш актыўным на Мядзельшчыне.
Кармэлітаў босых запрасіў у Мядзел Антоні Кошчыц, тагачасны ўладальнік Старога Мядзела. Для іх ён пабудаваў кляштар і касцёл. Прыбыццё законнікаў у новы дом адбылося 24 красавіка 1754 г. З прычыны недастатковых звестак цяжка вызначыць дату прыбыцця кармэлітаў у мястэчка. Доказам факту, што кармэліты прыбылі ў Стары Мядзел раней, з’яўляецца дазвол Апостальскай Сталіцы ад 4 верасня 1752 г. аб заснаванні Брацтва Маці Божай Шкаплернай і Брацтва Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Фотаздымкі з архіву касцёла.