Спецпроект «Быў, ёсць, буду». Onliner распачынае праект, прысвечаны 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча
Сачыць за тым, як жыве беларуская поўнач, лепш улетку. Тады тут не ведаюць удушлівага ветру, хаваюць сталічнага чужака ад нялітасцівага сонца і даюць адпачыць яго загнанай думкамі галаве. Але канец лістапада — гэта зусім іншая справа. Мясцовая прага да холаду гоніць снег ва ўсю моц — застаецца спадз...