Forward from: Бюро
«Беларуськалій» забяспечваў ДНР і ЛНР тэхнічнай соллю.
Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі на працягу пяці гадоў закуплялі тэхнічную соль, вырабленую на «Беларуськаліі». Супраца працягвалася з 2017 па 2022 гады. Гаворка ідзе пра пастаўкі мінеральнага канцэнтрату – галіту, які ўжываюць для ачысткі вады і супраць галалёду. Галіт яшчэ называюць тэхнічнай соллю.
Калі спачатку «Беларуськалій» прадаваў галіт гандлёвым кампаніям з ДНР і ЛНР, то пасля буйное беларускае прадпрыемства перайшло да наўпроставых кантрактаў з мясцовай адміністрацыяй. У прыватнасці, у 2020 годзе «Беларуськалій» паставіў на акупаваныя тэрыторыі Украіны больш за 3,6 тысячы тон тэхнічнай солі на суму звыш 265 тысяч долараў. Атрымальнікам грузу ў мытных дэкларацыях пазначанае «міністэрства будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ДНР»
У 2021 і 2022 гадах пастаўкі беларускай тэхнічнай солі працягнуліся, але ўжо не наўпрост, а праз пасярэдніка. «Беларуськалій» прадаваў сваю прадукцыю данецкай кампаніі «АСК Рэгіён». Агулам – звыш тысячы тон больш як на 63 тысячы долараў. «АСК Рэгіён» вазіла беларускую прадукцыю ў Данецк нават пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну – у сакавіку 2022 года.
Дырэктар «АСК МК» Сяргей Кудзелка, расказаў «Бюро», што яны самі праявілі ініцыятыву – выйшлі на «Беларуськалій» і сталі вазіць беларускую тэхнічную соль у ДНР і ЛНР.
«Соль з Беларусі мы вазілі ў 2016-м, 2018-м, 2019-м. Цяпер пакуль не працуем. Нас не задавальняюць кошты. Яны прыкладна на 30-40% вышэйшыя, чым у той жа «Руссолі». Атрымліваецца, вельмі дорага», – сказаў Сяргей Кудзелка.
Яшчэ ў 2014 годзе ўкраінскія ўлады прызналі ЛНР і ДНР тэрарыстычнымі арганізацыямі. Генеральная пракуратура Украіны і Служба бяспекі Украіны завялі крымінальную справу па фактах злачыннай дзейнасці прадстаўнікоў самаабвешчаных рэспублік. Міжнародная супольнасць падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і лічыць так званыя ЛНР і ДНР землямі, акупаванымі Расіяй.
Цалкам навіну чытайце на нашым сайце
Без VPN