Forward from: Бюро
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🍷 Кашалёк Лукашэнкі пастаўляе пуцінскія віны ў Беларусь. Больш як адзінаццаць тысяч бутэлек з пуцінскіх вінаробняў у 2024 годзе завезла ў Беларусь кампанія «Вінны дом». Яна звязаная з набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцам Сяргеем Цяцерыным.
Гаворка пра белыя віны «Азюр», «Сонечны вечар» і чырвоныя «Арэна», «Вечарніца». Гэта прадукцыя вінаробняў «Крыніца» і «Сядзіба Дзіўнаморскае». Абедзве вінаробні знаходзяцца побач з вядомым «палацам Пуціна» ў Геленджыку і звязаныя з кіраўніком Расіі. Пра сувязі гэтых вінаробняў з Пуціным і яго атачэннем шмат разоў расказвалі расійскія расследавальнікі.
Калі вы ведаеце, дзе можна ў Мінску пакаштаваць "пуцінскія віны" пішыце нам — @buro_editors
Кампанія «Вінны дом», якая завезла віны ў Беларусь, была створаная ў снежні 2020 года. Яна пастаўляе замежныя алкагольныя напоі (напрыклад, папулярны нямецкі брэнд Jägermeister).
На 75% кампанія «Вінны дом» належыць Яўгену Лівенцаву — былому дырэктару цяцерынаўскай кампаніі «БелПакЗаб». Астатнія 25% у фірмы «Біяркам», якая таксама звязаная з бізнэс-партнёрамі Цяцерына. Кіруе арганізацыяй Юлія Саннікава. Яна былая супрацоўніца іншай цяцерынаўскай кампаніі «БелГлобалГарант».
Пуцінскім віном «Сядзібы Дзіўнаморскае» не раз частаваўся Аляксандр Лукашэнка на сустрэчах з Пуціным. Упершыню яно згадваецца ў меню двух аўтакратаў на ўрачыстым абедзе ў 2019 годзе, які праходзіў у афіцыйнай рэзідэнцыі Пуціна – Бачароў Ручай. Пасля гэтага віны «Сядзібы Дзіўнаморскае» згадваліся як мінімум яшчэ ў 2022 і 2024 гадах на сустрэчах Пуціна і Лукашэнкі.
Цяцерын не першы беларускі бізнэсовец, які вырашыў завозіць у краіну «пуцінскія віны». Хто яшчэ пастаўляў у Беларусь прадукцыю "пуцінскіх вінаробняў" чытайце на сайце "Бюро".
Дарэчы, нядаўна мы распавядалі пра іншы "эксклюзіўны" бізнэс Цяцерына — пастаўкі ў Беларусь брэндавых заходніх ласункаў.