Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.
Сёння мы павіншавалі з народзінамі Віктара Бабарыка, чалавека, якога рэжым баіцца так моцна, што арыштаваў яшчэ да выбараў і трымае ў варунках інкамунікада ўжо больш за 500 дзён.
Віктар Дзмітрыевіч шмат каго з нас натхніў на тое, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, пачаць размаўляць пра праблемы ў Беларусі і шляхі іх вырашэння. Ён не падзяляў беларусаў на "сапраўдных" і "несапраўдных", а проста аб'ядноўваў людзей. Візіянер і апіыміст, ён меркаваў, што ў Беларусі можна аддаць галасы на выбарах і зьмяніць старога "прэзідэнта" на іншага, якога абярэць народ.
Дзякуючы яму шмат хто ў 2020 годзе абудзіўся ад сваёй апалітычнасьці і зацікавіўся тым, што адбываецца ў краіне. І абурыўся фальсіфікацыям на выбарах. Захацеў перамен.
Дзякуй вам за гэта, Віктар Дзмітрыевіч, і ўсяго найлепшага і спаўнення мар. Яны ў нас супадаюць: вольная Беларусь і дэмакратычныя перамены ў ёй.
🤍❤️🤍
#МыРазам