Неўзабаве ў Мінск прыязджае на гастролі Свярдлоўская музкамедыя (РФ). Парэкамендую вам адзін спектакль — мюзікл "Мёртвыя душы", які паказвалі ў нас ажно ў 2012-м. Вось фрагмент маёй рэцэнзіі.
"Ключом для інтэрпрэтацыі "Мёртвых душ" з’яўляецца жанр, пазначаны як "гогаль-могаль". Стваральнікі спектакля дасціпна абыгрываюць назву кулінарнага дэсерту: тут і адсылка да аўтара паэмы, і заяўка на выкарыстанне іншых твораў Гогаля, і спалучэнне неспалучальнага, паколькі такога жанру ўвогуле не існуе.
Вызначальная рыса пастаноўкі — фантасмагарычнасць, якая праяўляецца ва ўсіх аспектах. Перш за ўсё, у сюжэце. Адпаведна яму, Чычыкаў знаёміцца з Хлестаковым, які раіць наведаць губернскі горад N, дзе ён толькі што здзейсніў свой падман.
Фантасмагарычнасць характарызуе ўсю творчасць Гогаля і становіцца кодам для ўваходжання ў свет яго твораў. Нездарма ў мюзікле цытуюцца "Вечары на хутары паблізу Дзіканькі", "Тарас Бульба", "Рэвізор", прычым гэта выглядае натуральна, вытрымана ў адным стылі".
Пра гастролі чытайце тут.