Martsinovich Theatre


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Art


Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Art
Statistics
Posts filter


Мінскі абласны тэатр лялек "Батлейка", што ў Маладзечна, адкрывае сезон.

Вясной хадзілі чуткі, што яго могуць закрыць або далучыць да іншай установы. Таму гэта цудоўная навіна. Але колькасць спектакляў выклікае песімізм.


Forward from: Секрет Полишинеля
Запрашаю тых, каму неабыякавы тэатр, на анлайн-дыскусію "2010-я ў беларускім тэатры: “адліга” ці “росквіт”?"

Я — тэатральны крытык Настасся Панкратава, культурная аглядальніца Наталля Бібікава і тэатральны крытык Зміцер Ермаловіч-Дашчынскі чакаем у анлайн-эфіры усіх, каму важна, каб беларускі тэатр існаваў і развіваўся.

Успомнім, што адбывалася ў 2010-я гады, і паглядзім, як падзеі таго часу паўплывалі на фарміраванне таго тэатра, які мы назіраем сёння.

Мадэратарка дыскусіі – даследчыца і куратарка Таццяна Арцімовіч.

📎 Размова ў межах Беларускага інстытута тэатра (БІТ) адбудзецца 25 верасня, серада, 18:00 СЕТ/ 19:00 Мінск у ZOOM.

Спасылка на рэгістрацыю тут


Адукацыйны праект "Васьміног" выпусціў 10-хвіліннае відэа пра гісторыю беларускага тэатра. Тэкст да яго напісаў я.

Ад батлейкі да нядаўніх падзей.

Паглядзець відэа можна тут.


Неяк, вандруючы па сайце беларускага Мінкульта, знайшоў старонку, прысвечаную акцыі "Культура анлайн". А там спасылкі на відэа асобных спектакляў, пастаўленых у беларускіх тэатрах. Натуральна, я іх захаваў (выключна ў прыватных мэтах, без перадачы каму-небудзь) — і правільна зрабіў. Сёння хацеў пахваліцца і парэкамендаваць вам. Але ці тое выдалілі, ці то змянілася навігацыя — не знаходжу.

Дык вось паглядзеў "Локіс" Гродзенскага тэатра лялек. П'еса Сяргея Кавалёва, пастаноўка Алега Жугжды 2021 года. Містычна, атмасферна, стыльна. Некалькі фіналаў. Сюжэт закручаны так, што не адарвацца. Гарадзенцам, калі выпадкова не бачылі, вельмі рэкамендую.

Яшчэ маю брэсцкую "Алесю" і віцебскага "Нібыта хворага". Пад настрой пагляджу і іх.


У Мінску з'явіўся новы тэатр — «So.временник» , які іграе на сцэне КЗ "Мінск". Яго лідар — рэжысёр Раман Шыдлоўскі (насамрэч, шмат хто ведае яго як Рамана Дзерваеда, які раней працаваў у Горкаўскім як акцёр і асістэнт Барыса Луцэнкі).

Тое, што з'явіўся новы калектыў (сайта ў яго няма, ёсць толькі інстаграм) — гэта цудоўна. Адзінае, калі я правільна разумею, гэта не прафесіяналы, а аматары, які прайшлі школу акцёрскага майстэрства "Арт-рэфлексія".


Учора на 51-м годзе жыцця памёр мастак па святлу Сяргей Азеран. Працаваў у Коласаўскім, Музычным, Моладзевым.

Не быў ім асабіста знаёмы, але ў дзясятыя гады рэгулярна хадзіў у Музычны. Усе лепшыя спектаклі тэатра тых часоў (напрыклад, "Вестсайдская гісторыя") створаныя з яго ўдзелам.

Upd: а сёння памерла Галіна Дзягілева, якая доўгія гады кіравала тэатрам аднаго акцёра "Зніч".


З Купалаўскага сышоў Міхаіл Світа — адзіны малады акцёр, што застаўся пасля 2020 года. Цяпер у трупе ўсяго восем чалавек са старога Купалаўскага.


На тэатральным факультэце Акадэміі мастацтваў новы дэкан — Наталля Башава. З 1990 года яго нязменна ўзначальваў Уладзімір Мішчанчук. Цяпер ён застаўся прафесарам адной з кафедраў.

Што тычыцца Башавай, то ў 2003-2010 гадах яна была галоўным рэжысёрам Тэатра юнага гледача. Пасля звальнення стварыла Камерны драматычны тэатр — тэатральную майстэрню Наталлі Башавай. Яе калектыў — ці не адзіны прыватны, які застаўся ў Мінску (такое ўражанне, што калектыў Веры Паляковай "ТрыТФармаТ" аб'яднаўся з ТЮГам).


Пра праекты айчынных рэжысёраў, якія цяпер не ставяць у Беларусі, даведваешся з прэсы. Напрыклад, Ігар Казакоў ажыццявіць дзве пастаноўкі ў тэатры лялек у Карэліі (РФ).

"В декабре он выпустит премьеру «Русский водевиль» на основе необычного (даже для драматического театра) материала — пьес Ивана Крылова «Бешеная семья», «Кофейница» и «Подщипа». Директор театра Любовь Васильева рассказывает, что «это история крепостного театра на сцене» с «уникальными куклами», над созданием которых работает художница Екатерина Шиманович

А в июне Казаков обратится к текстам младшего современника Крылова — Пушкина. Летняя премьера, основанная на «Маленьких трагедиях», отчасти станет контрастом для зимней, «водевильной», постановки", — піша часопіс "Театр".


Памёр акцёр-купалавец Георгій Маляўскі. У сацсетках згадваюць спектаклі "Эмігранты" і "Дракон", у якіх ён іграў — на жаль, іх не бачыў. "Ідылію" глядзеў дзіцём і памятаю слаба. У першую чаргу запомніліся культавыя "Тутэйшыя" — заспеў перадапошні паказ і ўбачыў, як Маляўскі іграў каталіцкага ксяндза.

Наогул жа памятаю нашыя нядаўнія наіўныя размовы пра хуткае вяртанне купалаўцаў на сцэну і ўз'яднанне трупы. Давайце сабе прызнаемся, што, як мінімум, другога не будзе. У кожнага свой лёс і свой шлях. Маляўскі — першы акцёр Купалаўскага, які свайго вяртання фізічна не дачакаўся.


У дзяржаўным Купалаўскім тэатры плануецца пастаноўка па п'есе "молодого белорусского драматурга Влады Ольховской". "Название пока подержим в секрете. Это пьеса для молодых актеров, она о современной молодежи. Я считаю Владу Ольховскую драматургом номер один среди среднего и молодого поколения драматургов", — заявіла аднаму з дзяржвыданняў мастацкі кіраўнік Вольга Няфёдава.

Для тых, хто не ў курсе: 36-гадовая Альхоўская — аўтар, як мінімум, 26 дэтэктываў. А драматургам нумар адзін карэктна называць Дзмітрыя Багаслаўскага, Паўла Пражко або Канстанціна Сцешыка.


Неўзабаве ў Мінск прыязджае на гастролі Свярдлоўская музкамедыя (РФ). Парэкамендую вам адзін спектакль — мюзікл "Мёртвыя душы", які паказвалі ў нас ажно ў 2012-м. Вось фрагмент маёй рэцэнзіі.

"Ключом для інтэрпрэтацыі "Мёртвых душ" з’яўляецца жанр, пазначаны як "гогаль-могаль". Стваральнікі спектакля дасціпна абыгрываюць назву кулінарнага дэсерту: тут і адсылка да аўтара паэмы, і заяўка на выкарыстанне іншых твораў Гогаля, і спалучэнне неспалучальнага, паколькі такога жанру ўвогуле не існуе.

Вызначальная рыса пастаноўкі — фантасмагарычнасць, якая праяўляецца ва ўсіх аспектах. Перш за ўсё, у сюжэце. Адпаведна яму, Чычыкаў знаёміцца з Хлестаковым, які раіць наведаць губернскі горад N, дзе ён толькі што здзейсніў свой падман.

Фантасмагарычнасць характарызуе ўсю творчасць Гогаля і становіцца кодам для ўваходжання ў свет яго твораў. Нездарма ў мюзікле цытуюцца "Вечары на хутары паблізу Дзіканькі", "Тарас Бульба", "Рэвізор", прычым гэта выглядае натуральна, вытрымана ў адным стылі".

Пра гастролі чытайце тут.


У сталічным Горкаўскім тэатры зноў рамонт. Спектаклі будуць паказваць на пляцоўцы Палаца прафсаюзаў.

Калі даведаўся пра тое, дык у першую секунду з'явілася адчуванне дэжавю. І праўда, рамонт быў у 2019-2021 гадах. Толькі тады рамантавалі сцэну. Цяпер возьмуцца за дах і набудуць сучаснае гукавое абсталяванне, каб палепшылася акустыка. Яно і добра: памятаю, што ў залі былі мёртвыя зоны, дзе чуваць было зусім дрэнна.

Колькі той рамонт працягнецца, невядома. Кажуць, як мінімум, пра два гады.


У РТБД новы дырэктар — Святлана Навуменка. Яе папярэдніцу, Святлану Карукіну, звольнілі.

Навуменку я ведаю як рэжысёра. Па шчырасці, яе "Купала. Кругі раю" і "Альпійская балада" не надта ўразілі і натхнілі. А вось "Адамавы жарты" карысталіся глядацкім попытам.

Якім Навуменка будзе дырэктарам, сказаць складана. Паглядзім.


Зараз рэцэнзій на беларускія спектакль вобмаль. Таму каштоўны кожны тэкст — асабліва, калі яго пішуць крутыя спецы.

Расійскі тэатральны крытык Павел Руднеў напісаў рэцэнзію на спектакль «Бура», які наш Аляксандр Янушкевіч паставіў у Чалябінскім тэатры лялек.

У нулявыя і дзясятыя гады Янушкевіч ставіў у Беларусі "Вянчанне", "Новую зямлю", "Стражнікаў Тадж-Махала". Цяпер гэтыя спектаклі ўжо не паказваюцца.


З'явілася афіша брэсцкага фестывалю "Белая вежа-2024"


У Музычным тэатры зноў ставяць мюзікл "Блакітная камея". Цытаты з маёй старой рэцэнзіі:

"Стылістычная вытрыманасць музыкі Кіма Брэйтбурга асабліва праявілася ў імклівых і часам зусім нечаканых пераходах ад лірыкі да шансона, ад вальса да хіп-хопа".

"Аўтар лібрэта Карэн Кавалеран здолеў стварыць вобразы сапраўды дэмакратычнай, простай арыстакратыі, гатовай падтрымліваць "кантакт" з падданымі ("…я одна, а вас так много"; "…все реально, все возможно, если только осторожно")".

"Мастак Рыгор Бялоў сваімі моцнымі ляпістымі мазкамі наблізіў сусветную сцэнаграфію да апошніх дасягненняў самадзейных мастакоў правінцыйных Дамоў культуры".

"Як сціпла заўважыў на прэс-канферэнцыі Брэйтбург, відовішчнасці такога ўзроўню, як у "Блакітнай камеі", няма нават на Брадвеі! Таму спектакль на беларускай сцэне выглядае проста непаўторным. Будзем спадзявацца, што работы такога кшталту на нашай сцэне сапраўды не паўторацца больш ніколі…"

Спектакль ішоў у 2011 — 2019 гадах, цяпер да яго вяртаюцца зноў. Прэм'ера зімой 2024-га.


Незалежная трупа "Купалаўцы" завяла новую старонку ў фб. @kupalaucy' rel='nofollow'>Ютуб-старонка праекта старая, але з відэа пастановак засталіся толькі "Камедыя Юдзіфі", "Сфагнум" і "Дзяды". Астатнія пачакаюць лепшых часоў


Вось так цяпер выглядае стары сайт газеты "Культура" kimpress.by На ім быў велізарны архіў публікацый пра тэатр за дзясятак гадоў. Уручную іх можна знайсці праз web.archive.org А вось непасрэдна па спасылках — ужо не


Хутка адной арганізацыяй будзе менш — рашэннем суда ліквідуюць Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў (БСЛМК).

Яго заснаваў у 1997-м тэатральны крытык Рычард Смольскі (рэктар Акадэміі мастацтваў у 1997–2010 гадах; ён на фота). У складзе БСЛМК былі і іншыя тэатральныя крытыкі, а таксама драматургі і рэжысёры.

На жаль, не застаў часы актыўнасці гэтай арганізацыі. У дзясятыя гады і апошнім часам дзейнасць БСЛМК была амаль незаўважнай.

20 last posts shown.