👨🌾 Простае сялянскае шчасце.
Бульба некалькіх гатункаў, самы лепшы — «Каралева Ганна». У гэтым годзе ўраджай не вельмі, але ж бульба ўсё роўна падаецца табе найсмачнейшай з-за таго, што памятаеш, як спёкаю хадзіў і сваімі рукамі збіраў па каліўцу каларадскіх жукоў і лічынак.
Слоікі з таматным сокам. Літаральна кожны кусцік быў любоўна вырашчаны цёцяй з малога зярнятка. Але ты таксама прыклаў руку, і ўсё лета некалькі разоў на тыдзень старанна паліваў цяпліцы, цягаючы дзясяткі вёдзер з вадою.
Рознакаліберныя сочыва і кампоты, напоўненыя сонечнымі промнямі і цяплом матчыных рук, якія займаліся зборам ягад і гатаваннем. Варыш на печы аўсянку, кідаеш крышачку масла і абавязкова некалькі поўных, з горкай, лыжак сочыва. Не ежа, амброзія!
Вязанкі цыбулі і часнаку, скрыні з яблыкамі, капуста, буракі, морква, кабачкі, марынаваныя і засушаныя грыбочкі, фасоля, замарожаныя гарох і гарбуз… Пэўна, шмат што яшчэ не назваў. Але галоўнае можна сказаць ужо цяпер.
Перазімуем
#нататкі_лд