Не толькі я ўспомніла пра вялікасць 1999-ага года ў кіно: Rolling Stone таксама панастальгіраваў і зрабіў спіс з 99 прыкметных фільмаў 1999-ага, адрэйтынгаваўшы іх на свой густ.
Першая пяцёрка атрымалася такая (у нечым крыху нечаканая):
1. Магнолія
2. Матрыца
3. Быць Джонам Малкавічам
4. Інсайдэр
5. Нявінніцы-самазабойцы
Акрамя самых вядомых стужак, у спісе ёсць увогуле ўсё: і Джэймс Бонд, і Тарзан, і Осцін Паўэрс, і Джармуш, і Альмадовар, і ўсе вядомыя сёння акцёры ў вельмі маладым веку. Калі ёсць жаданне прыхаваць спіс сабе для прагляду, ён ужо ёсць на Letterboxd.
Для тых, хто прыйшоў на канал нядаўна, нагадаю, што збіраюся распачаць кінамарафон па кнізе Best. Movie. Year. Ever.: How 1999 Blew Up the Big Screen, а пад Новы год мы разыграем саму кнігу (паўдзельнічаць у разыгранцы можа кожны падпісант канала). Абяцаю, што хутка будзе першы допіс па тэме — абмяркуем "Вядзьмарку з Блэр".
#марафон_1999