Даглядзела "Аркейн" (Arcane) і магу толькі пацвердзіць агульны кансэнсус: у другім сезоне атрымаўся вельмі добры візуал і вельмі слабы сюжэт. Такое адчуванне, што аўтары так спяшаліся запіхнуць у апошнія серыі ўсе канцоўкі ўсіх ліній, што страцілі па дарозе логіку, будаванне свету і, што найбольш прыкра, драму — нават падзенне Джынкс у прорву не вызвала тых пачуццяў, якія павінна было. Было б нашмат лепей, калі б у серыяла быў яшчэ адзін сезон ці менш сюжэтных ліній, але кіно — гэта яшчэ і камерцыя, і часцяком грошы вырашаюць больш, чым рэйтынгі і мастацкая каштоўнасць.
Але ж для візуалаў увесь сезон — сапраўднае свята: столькі стыляў анімацыі (напрыклад, некаторыя сцэны малявалі вуглём ці лічбавай акварэллю), столькі стым-панк дэталяў, і, канешне, вельмі прыгожыя кадры — вось, напрыклад, Джынкс з намёкам на шэкспіраўскую Афелію, якую ўвогуле часта выкарыстоўваюць у кіно для адлюстравання дэпрэсіўнага стана ці хваравітасці псіхікі (гл. "Меланхолію" фон Трыера).
А вам як фінал, спадабаўся?
Аркейн (Arcane), 2-і сезон, 8-ая серыя, 2024
Афелія, фрагмент, Джон Эверэт Міле, 1851-1852
Афелія, Джон Эверэт Міле, 1872
#агляд
#паралелі