На Netflix выйшлі ўсе 6 эпізодаў "Ідэальнай пары" (The Perfect Couple) — чарговага серыяла з серыі "пакуты багатых белых людзей з Ніколь Кідман" (для іх ужо можна завесці свой асобны жанр). Як ува ўсіх такіх шоу, тут ёсць усе сарты крынжовых стэрэатыпаў: "адзіны-супраць-усіх" персанаж з сярэдняй клясы, напышлівая польская служанка, мудры чорнаскуры паліцэйскі з неахайнай, але разумнай белай напарніцай, і нават нешта падобнае на індыйскія танцы ў застаўцы — шчыра кажучы, я так і не зразумела, ці гэта ў шоўранераў такая самаіронія, ці гэта яны проста шчыра весяляцца. Часткі сюжэта і стылю здымак таксама нацяганы з розных падобных крыніц: допыты як у "Вялікай маленькай хлусні", сямейныя зносіны як у "Белым лотасе", герметычнасць як у "Нажы вонкі". У той жа час, тут ёсць няхітры дэтэктыў, летнія вайбы і вельмі моцны каст (Дакота Фанінг, Мэган Фэйхі з "Белага лотаса", Леў Шрайбер з "Рэя Донавана", Ів Х'юсан з "Дрэнных сясцёр"). Нядрэнны guilty pleasure на 6 гадзін, калі вас не нервуе міміка Кідман.
#навінка
#навінка