Сёння ва ўзросце 88 гадоў памёр Ален Дэлон – адна з найвялікшых зорак французскага кіно. З такой нагоды сёння можна паглядзець "На яркім сонцы" (Plein Soleil) – першую экранізацыю рамана "Таленавіты містар Рыплі", якая зрабіла Дэлона знакамітасцю. Ці "Самурая" (Le Samuraï) – класічнае кіно пра прафесіянальнага забойцу, якім яўна натхняўся Фінчэр у сваім "Забойцы".