Сыйшлі хвіліны непакою
Нам ціхі здаўшы небакрай.
Наступствы бу́йнага разбою
Слабы́ пакінулі ручай.
Дасьвецьце бу́ру абыймае,
Ліловы промень зіхаціць.
Густое сонейка сядае,
Каб ранкам хмары асьвяціць.
Пяле́гуе паветра пахам
Цнатліва-хольнай чысьціні.
Сьпірае нетурботным махам
Аблокі ветрык у вышыні.
Гарыць купальскае вагнішча
Людзей зьбірае навакол.
Вянкоў чакае азярышча,
Але ж ня ўздыме больш іх дол.
Варожыць мілая дзяўчынка,
Зьбірае кветкі на любоў.
Зачнецца гульбішчаў хвілінка,
Як пах абудзіцца агнёў.
А ў поўнач ціхую сьляпую
Ў глухмені зьнічка ўпадзе.
У вандроўку пойдзе па якую
Народ у суцішнай чарадзе.
Гуляе ў розумах прырода,
Агні павабна зіхацяць.
Як зьявіцца ў душы нагода —
Працягнуць весела гуляць.
06.07.2023
Нам ціхі здаўшы небакрай.
Наступствы бу́йнага разбою
Слабы́ пакінулі ручай.
Дасьвецьце бу́ру абыймае,
Ліловы промень зіхаціць.
Густое сонейка сядае,
Каб ранкам хмары асьвяціць.
Пяле́гуе паветра пахам
Цнатліва-хольнай чысьціні.
Сьпірае нетурботным махам
Аблокі ветрык у вышыні.
Гарыць купальскае вагнішча
Людзей зьбірае навакол.
Вянкоў чакае азярышча,
Але ж ня ўздыме больш іх дол.
Варожыць мілая дзяўчынка,
Зьбірае кветкі на любоў.
Зачнецца гульбішчаў хвілінка,
Як пах абудзіцца агнёў.
А ў поўнач ціхую сьляпую
Ў глухмені зьнічка ўпадзе.
У вандроўку пойдзе па якую
Народ у суцішнай чарадзе.
Гуляе ў розумах прырода,
Агні павабна зіхацяць.
Як зьявіцца ў душы нагода —
Працягнуць весела гуляць.
06.07.2023