Posts filter


Siońnia vialiki dzień. Vialiki jon tym, što mienavita 26 kastryčnika adbyŭsia reliz Grand Theft Auto: San Andreas.

U honar hetaje hadaviny ŭ apošni momant było vyrašana ŭsiož niešta vypuścić. Hetym nieštam stała łacinskaja versija pierakladu. A tak jak heta było vyrašana ŭ apošni momant, narmalna łacinku my tak i nia spraŭdzili. Tamu buduć prablemy, asabliva na pieršych misijach, rychtujciesia ź imi sutyknucca.
Ale jość i plusy - my, a dakladniej El1ch, znajšoŭ niekatoryja niepierakladzienyja z anhielskaj momanty i ŭ łacincy jany ŭžo vypraŭlenyja.

Koratka, što było zroblenaje:
- Nadyzajnili novy łacinski šryft, dadaŭšy tudy akramia biełaruskich, litary polskija i litary z šyzałacinskaha ukrainskaha alfabetu. Ab apošnim navat nie pytajcie,
- Naadaptavali tekst pad Łacinku, pawiarnuŭšy aryhinalnaje napisańnie imionaŭ i rajonaŭ-rehijonaŭ.
- Zrabili niekatoryja praŭki ŭ pierakładzie.

što dakładna jašče treba zrabić:
- Pierakłaści zastaŭku pry zapusku hulni.
- Spraŭdzić i adredahavać łacinku.
- Paśla redaktury tekstu pieranieści vynik na łacinku.

Byli abiacańni, što da hetaha dniu budzie finalny reliz pierakladu, ale hetyja abiacańni byli daŭno j uvohule heta byli polskija feki, nastupnym razam budziecie razumniejšyja.
Reliza finału siońnia nie było pa mnostvu roznych pryčynaŭ, ad pošukaŭ redaktaraŭ, da zaniataści stałych siabroŭ Hurtu. Ale praces idzie, choć i pawolniej, niž moh by.

Pierakład Metroidu taksama praciahvajecca i nie spyniajecca.

I tak, spasyłka:
https://drive.google.com/file/d/18Wf5_XrVFvixIt1gUgOCVPZfuI7XoYhu/view?usp=sharing

Za łacinku adkaznyja:
El1ch - adaptacyja tekstu
Kuri - šryfty


Forward from: trojan.translation
Вітанкі 💚 Наш пераклад дадалі ў дужа добры праект-таблічку «Лягульнёвае»

🥇 «Лягульнёвае» — Гэта збор даступных лакалізацый і перакладаў на беларускую мову, таксама розныя файлы і цікавінкі. Вельмі раім праглядзець таблічку, бо аказваецца, гуляць па-беларуску можна ў вялікую колькасць гульняў, накшталт: Baldur's Gate 3, GTA: San Andreas, DELTARUN, Celeste, The Long Dark, S.T.A.L.K.E.R. і інш.

🥇 Спасылка на таблічку: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1lo-07xml4YUjZ4bQPjf24iBlKh8LBzlaQUMLfOXjzQw/edit?pli=1&gid=0#gid=0

🥇 Калі ласка, падтрымайце аўтара, распаўсюдзьце сярод зацікаўленых у беларушчыне і падпішыцеся на ягоны канал: https://t.me/WeAreMova


Па плянах:

San Andreas
Як было сказана вышэй, у перакладзе могуць трапляцца памылкі. Гэта значыць, што мы будзем працягваць іх правіць. Таксама ад нас былі абяцаньні аб стварэньні лацінкі й арабіцы. Лацінка будзе дакладна, арабіцу паспрабуем зрабіць, паглядзім, што з гэтага атрымаецца. Працы над San Andreas будуць працягвацца да 26-га кастрычніка, калі выйдзе ўжо фінальная вэрсія перакладу.
Хто патрэбны:
-Знаўца Тарашкевіцы на ролю рэдактара
-Дызайнэр шрыфтоў
-Модэры San Andreas


Metroid
Распрацоўваецца.

ТҐ з гульнявымі навінамі
Зьявілася ідэя стварыць ТҐ канал з навінамі са сьвету відэагульняў. Прыклад тут. Але ў аднога весьці такое з той рэгулярнасьцю, якая патрэбная цяжка, таму
Хто патрэбны:
-СаРэдактар

532 0 1 17 11

Сёньняшні анонс — перакладзеная San Andreas. Ну як анонс, дакладней рэліз.

Што было прароблена з астатняга пасту:
- Перакладзены Ляс-Вянтурас і астатняя частка ў Лёс-Сантасe.
- Спраўджаныя й адрэдагаваныя прошлыя часткі перакладу,
- дастаткова моцна, дарэчы, перапрацаваная першая частка, я як гуляў дык ашалеў ад таго, які там трапляўся крындж.
- Перакладзеныя маркэры на мінімапе.
- Перакладзенае інтра.
- Перакладзеныя мінігульні/дадатнія місіі й цалкам дадатні кантэнт.
- Моцна перароблены шрыфт SanLTD

Што маем па выніку ўсёй працы:
- Перакладзеная цалкам GTA: San Andreas з захаваньнем усіх слэнгавых ангельскіх прыколаў і прыколаў у прынцыпе.

Падводныя:
Могуць сустрэцца недарэчныя граматычныя памылкі кшталту ачапятка й можа трапіцца выпадкова ангельскі тэкст. Прабачаюся, але я гэтую гульню толькі на стадыі рэдактуры тэксту прайшоў разоў 5 і кожным разам альбо бачыў нешта новае, альбо думаў, што цяпер та ўсё добра, але па выніку знаходзілася ж такі запара. На QA адзьдзел мы грошаў не назьбіралі (пра гэта ніжэй), таму ВЕЛЬМІ спадзяемся на васкую падтрымку.

Сьцягнуць:
Адразу гульню:
Google Drive
Mega
Толькі мод:
Google Drive
Mega

Падзякаваць нас, чаму мы будзем вельмі ўдзячныя, можна:
- На Patreon
- На Boosty

Калі падтрымаць хочацца, але не фінансава, мы просім дапамагчы распашырыць наскі труд. Зараспашырце гэта сярод жыхароў васкага ЖЭКу.

Наскія сацсеткі:
YouTube
Discord
X

Над перакладам працавалі:
Пераклад\Рэдактура\Графіка\Мантаж\Праграмаваньне - Kiuri
Пераклад\Рэдактура\Мантаж\Пошук Патрэбных Праграмаў\Сувязі з Грамадствам - El1ch
Пераклад\Праграмаваньне\Сувязі з Грамадствам - pvpysko
Пераклад\Рэдактура - txop

7k 6 169 5 24

Вечарам панядзелка ў прамым эфіры!

Гурт "Пяць" выходзіць на сувязь зь вельмі прыемнай навінай. Прагрэс перакладу Сан-Андрэас дасягнуў адметцы ў 50 адсоткаў! Ты запытаеш: - Ці гэта ўжо столькі перакладзена, ці столькі засталося? А мы адкажам: - Так.

Пераважная большасьць актыўнасьцяў Сан-Фіера ўжо перакладзеная. Але чакаць білду пакуль ня варта, бо было прынятае вырашэньне перакласьці яшчэ й пустыню.

Навіна для тых, хто чакае Мэтроід: праца пайшла ўгору, і, магчыма, прагрэс перакладу будзе хутчэйшы за Сан-Андрэас. Але гэта не дакладна.

Таксама з навін: ідзе распрацоўка першай вэрсіі сайту, але скрыноў пакуль ня будзе, як і тэрмінаў, каб трымаць інтрыгу.

Твой Гурт "Пяць" 😘.

P.S. на скрынах Metroid Prime


Пафіксілі каментары


Ну як там Брамы Балдура? А мы тутака новую частку перакладу GTA: San Andreas рэлізім.

Цалкам перакладзеная Сельская Мясцовасьць: як галоўныя місыі, так і дадатнія актыўнасьці. Гэтая частка гульні, як і частка зь Лёс-Сантасам, мае быць ідэальнай (калі яны такімі не зьяўляюцца — просьба пісаць у адпаведныя каналы Дыскорду). Таксама прысутнічаюць пяць місый Сан-Фіера, але гэта толькі як бонус, таму да канца яны яшчэ ня спраўджаныя й там могуць быць памылкі.

Спасылкі на запампоўку:
Чысты пераклад:
https://drive.google.com/file/d/1KIJePwgl2V0a_Fke8J6m1Gvz2-5kjwzH/view?usp=sharing
https://mega.nz/file/NvFhSCya#8W1NPhsCOBGirknfvUW0tQiZGUxZIUa5hP9TvIJV3Xk
Пераклад адразу з гульнёй:
https://drive.google.com/file/d/1jU464t0trXm_pXXwPjwLoQwX00Djc5eM/view?usp=sharing
https://mega.nz/file/470gkBzR#RyDnKdBsBMXehAwAsPNZr08aWVyXSFfKvehfkSy30rY
(Спасылкі старэйшыя за гэтыя могуць не працаваць)

Сардэчна запрашаем на іншыя наскія сац-сеткі:
Discord: https://discord.gg/DjFNvb46
YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCryP0vzxv6fynCD6UKoHZQQ


І так, віншую цябе, бо заўтра-пасьлязаўтра нарэсьце надыйшло. Сёньня пераклады МОЦНА перакладаліся, таму фантазыі на распісваньне вады для пасту няма, адразу да справы:

Новая вэрсыя перакладу San Andreas ўжо заўтра. Так, мы вырашылі, што можам паспаборнічаць з тымі хлапчукамі з Larion і зь іхнім Bill'Doors Gates (ці неяк так, не гуляў). Пераклад уключацьме ў сябе як выпраўлены Лёс-Сантас (вы пісалі пра тое, што ўсё яшчэ сустракаецца ангельскі тэкст, калі ён сустрэнецца табе й пасьля гэтай абновы, эліч павесіцца), так і цалкам перакладзеную Сельскую Мясцовасьць, дзе таксама не павінна быць ніякай ангельшчыны (ён павесіцца). Плюс, бонусам за чаканьне, некалькі місыяў туманнага горада Сан-Фіера, але там тэкст яшчэ нават не адрэгаваны, таму да яго, просьба, ня ставіцца крытычна.

І так, прадбачу пытаньні, калі ж менавіта выйдзе гэтая смаката? Адказ ёсьць — а 18-ай гадзіне па дзіўнаму гораду Менску. Але рыхтавацца пачнем ужо а 16-ай. Таму чакаем ад вас стараннага чаканьня.


Практыка паказала, што першапачаткова пастаўленыя тэрміны выхаду перакладу зьяўляюцца нерэалістычнымі і для таго, каб нікога не падманваць у будучыні, дата выхаду канечнага перакладу публікавацца ня будзе.


Прывітаньне, шаноўныя!

Набліжаецца канец ліпеня, а гэта азначае, што цябе чакаюць новыя навіны й новыя рэлізы. Неўзабаве ты, шаноўны, дастанеш інфармацыю а нашых посьпехах, а нашых новых праектах і старых.

Адносна перакладу GTA: San Andreas адной з навін зьяўляецца пераклад назваў місый. Пасьля доўгага брэйншторму нашай камандай было вырашана перакласьці назвы місый на беларускую мову. Мы жадаем, каб наша шаноўная публіка таксама ўзяла ўдзел у перакладзе. Таму мы прапануем табе магчымасьць запрапанаваць пераклад назвы місыі "Life's a beach". Калі маеш зацікаўленасьць, то запрашаем у каментарыі.


Forward from: фарэль
Мы аб'ядналіся з гуртам "пяць" (тыя, хто перакладаюць GTA: SA). І так, як мы не пасьпеваем рэліз перакладу Metroid Prime адкладваецца на восень.

https://discord.gg/ARxQP3yAFR


Я зноў шукаю людзей у каманду. Шчыра запрашаю перакладчыкаў, таму што я не спраўляюся.
Калі хаціце далучыцца да мяне пішыце сюды @fordel_zero




Як перакласьці "Power Suit"?
Poll
  •   Энергетычны Касьцюм (чамусьці найбольш папулярны варыянт)
  •   Сілавы Касьцюм
  •   Магутны Касьцюм
54 votes


Даставаўка шрыўтоў распрацавана


Мне здавалась, што зрабіць шрыўты будзе прасьцей


Устаўляўка тэксту разпрацавана!


Пак "MiscData" перакладзены!


Якія пераклады Metroid Prime акрамя беларускай варта стварыць?
Poll
  •   Беларуская лацінка
  •   Украінская
  •   Расейская
49 votes


Пераклад Metroid Prime для GameCube (трэйлер 1, трэйлер 2) у распрацоўцы

Інфа застарэлая!

Інструменты:
STRG рэпакер: перароблены
FONT рэпакер: перароблены

Перакладзеныя 689 / 2911 строк тэксту (23.7 %):
Metroid1 147 / 309 (47.6 %)
Metroid2 3 / 510 (0.59 %)
Metroid3 15 / 528 (2.84 %)
Metroid4 35 / 353 (9.35 %)
Metroid5 0 / 462
Metroid6 22 / 180 (12.2 %)
Metroid7 0 / 81
MiscData 221 / 221
NoARAM 246 / 267 (92.1 %)

Адаптавана 1 / 6 шрыўтоў:
Deface 12 (B5BC844E) 25 / 74 (33.8 %)
Deface 13 (C29C51F1) 40 / 74 (54.1 %)
Deface 18 (0B25C36A) 0 / 74
Deface 18 (B7BBD0B4) 74 / 74
Deface 24 (FE94BD23) 0 / 74
Deface_Head 12 (192BB274) 0 / 74

Пераагучана 0 / 31 DSP файлаў

Пачатак распрацоўцы: 11.04.2023

20 last posts shown.