WeAreMova


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Games


Табліца «Лягульнёвае»: самая беларуская і самая поўная крыніца ведаў аб лакалізацыях, айчынных гульнях і згадках Беларусі.
Тэт-а-тэт тут:
@DarkLEXby

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Games
Statistics
Posts filter


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Усё-мусё»

Радок 359
Grand Theft Auto: San Andreas (MAZ 103 Autobus)
Дэталізаваны аўтобус, які заменяе турыстычны аўтобус ці любы транспарт па выбару. Настойліва рэкамендуецца зрабіць копію файлаў на выпадак, калі не спадабаецца мадыфікацыя ці яна сапсуе ваш камп'ютар. 😮

Радок 443
MudRunner (maz(坦克级动力))
МАЗ-537 — вялікагрузны чатырохвосевы седлавы цягач для патрэб Савецкай Арміі, распрацоўкі СКБ-1 Мінскага аўтамабільнага завода, галоўны канструктар — Б. Л. Шапашнік. Прызначаўся для транспарціроўкі буйнагабарытных грузаў тыпу бранятанкавай тэхнікі па дарогах з цвёрдым пакрыццём і бездаражы. Серыйна выпускаўся Курганскім заводам колавых цягачоў імя Карбышава з 1963 года; з маркіроўкай «МАЗ». Другое пакаленне цягачоў распрацоўвалася ў Кургане і гэтыя машыны называліся «КЗКЦ».

Радок 532
Spore (Мини пак русских машин)
Сабрана 10 савецка-расійскіх (беларускіх) машын. Усе мадэлі атрымаліся складанымі і дастаткова прапрацаванымі.
Ёсць МТЗ-82, якi адносіцца да баявой наземнай тэхнікi.




Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Гульні даўно перасталі быць мужчынскім захапленнем, а лакалізацыі і таго раней. Дзякуючы гэтаму ў нас сабраўся прадуктыўны дзявочы кветнічок. Таму не магу маўчаць!

Дарагія дзяўчаты, заставайцеся тым самым дарагім і рэдкім калекцыйным выданнем! З дызайнам і стылем, за які хочацца аддаць любыя грошы і выдзелiць лепшае месца на паліцы мужчынскага жыцця! Каб захапляцца самому і хваліцца перад іншымі за цікавую бясконцую гісторыю і развіццё ў пастаянных абнаўленнях!

Заставайцеся нашай беларускай мовай на духмяных старонках друкаваных кніг, па якіх пяшчотна блукаюць падушачкі пальцаў чытача.

Я/мы вас любім!


🚢 Дзяўчына пераехала жыць на лодку, каб зрабіць гульню пра лодку

У 2022 годзе Лентэ кінула вучобу і вырашыла прысвяціць увесь свой час распрацоўцы Spilled!. Дзяўчына сабрала свае зберажэнні і купіла невялікую лодку, каб знізіць выдаткі на жыццё і максімальна сканцэнтравацца на гульні. Калі грошы скончыліся, Лентэ ўладкавалася на падпрацоўку ў супермаркет і запусціла Kickstarter.

Праз тры гады яе праект Spilled! гатовы — ён выйдзе ўжо 26 сакавіка, а пакуль у Steam можна згуляць дэма. У гульні трэба чысціць акіян ад смецця, паляпшаць карабель і ратаваць жывёл. Spilled! кароткая, але медыятыўная — у ёй няма правільнага шляху праходжання.

Лентэ прапануе вяртацца да гульні кожны раз, калі вам трэба расслабіцца.

Spilled! была на асобнай пляцоўцы перакладаў і нават атрымала беларускую лакалізацыю. Ці будзе мова дабаўлена пасля рэлізу... не зразумеленька.


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 102
Portal
Сюжэт гульні Portal адбываецца ў загадкавых лабараторыях кампаніі Aperture і прапануе гульцу мноства гадзін непадобнай ні на што галаваломкі.

Дызайн узроўняў прымушае гульца змяніць падыход, спосабы ўзаемадзеяння і ацэнку магчымасцяў у рамках зададзенага асяроддзя, накшталт таго, як было з гравіпушкай з Half-Life® 2.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Хах, знайшоў відэагімн WeAreMova.

Усім устаць! І на выклік стаўце! :D


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Усё-мусё»

Радок 49
Часопіс «Фанатский дом» (пробны выпуск)
👇 Гэта быў эксперымент 👇

У 2021 годзе мы задумалі зрабіць альтэрнатыву Одзі і КА з дарослым узроставым рэйтынгам і поўнай свабодай у выбары тэм. Задумалі, зрабілі, але так і не выпусцілі. Потым многія з гэтых напрацовак мы аддалі ў «Адзін дома».

Зараз мы працуем над новым часопісам, таму вырашылі падзяліцца тым самым выпускам. І так-так, мы ведаем, што дарма тады не апублікавалі яго. Шкада, але на той час нас клапацілі іншыя рэчы.

Так што можаце пачытаць у вольны час і напісаць, як вы ставіцеся да электронных часопісаў. Для нас сумленная зваротная сувязь — лепшая ўзнагарода.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Усё-мусё»

Радок 122
Call of Duty: Future Warfare
Адмененая частка Call of Duty (унутраная назва NX1), над якой Neversoft працавала ў 2011-2012 гадах. Выхад гульні быў запланаваны прыкладна на 2013 год.

Місія «Гадзіны наведвання» (Visiting Hours). Гэта другі ўзровень у гульні, таму адбываўся ён яшчэ на Зямлі, а не ў космасе. Героі адпраўляюцца ў закінуты шпіталь Магілёва, якi знаходзіцца побач з будаўніцтвам.

Там неабходна знайсці і эвакуіраваць нейкую важную персону (нядобрага чувака — лідэра мясцовых нядобрых чувакоў). Дабраўшыся да палаты і знайшоўшы яго ў жудасным стане, героі атрымліваюць ад «Аверлорда» загад ліквідацыi.

Узровень сабраны з асэтаў Modern Warfare і не прапануе нічога арыгінальнага: ні ў мастацкім, ні ў плане серыі. Адзіная фіча — магчымасць паваліць той самы аўтамат «Питье кола», каб выкарыстаць яго як укрыццё.


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 178

Ограничение / Restriction
Фан-гульня, якая выкарыстоўвае графіку арыгiнальнай Higurashi no Naku Koro ni.
Акіра Мэйсан прыязджае ў глухую вёску Хінамідзава, у якой знаёміцца ​​з Шыён Санадзакі. Мiлая дзяўчына запрашае Акiру наведаць школьны «гульнявы ​​клуб». Калi герой ідзе ў мясцовую школу, ён даведваецца пра забойствы...
Мова: першапачаткова пісалi па-беларуску, але беларускую ведаюць толькі 10 мільёнаў людзей :), таму мы адаптавалі на рускую.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 667
Подкат на миллион белорусских рублей и отжатые мобилы
Мілана і Крысціна прыдумалі схему для ўзбагачэння. Адна запрашае хлопцаў на спатканне, а пасля зносін адводзіць іх у закутак, дзе другая чакае з бітай. Пара ўдараў і тэлефон з кашальком пераходзіць ва ўласнасць дзяўчат. Калі гэтага становіцца мала, дзяўчаты вырашаюць пайсці на буйную справу ў чужую хату...
Каментарый: грошы тыпу ёсць у адной сцэне, але больш ніякіх акцэнтаў на Беларусь.
Як жа тут мацюгаюцца... Фу, такімі быць.


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 148
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Robe of Mithrandir Gandalf LOTR (Belarusian Translation))
Пераклад мода Robe of Mithrandir Gandalf LOTR на беларускую мову.
Белае адзенне Мітрандзіра. Можна вырабіць у скураным аддзеле кузні.

The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Tamriel Crowns (Belarusian Translation))
Пераклад мода Tamriel Crowns.
Дадае 3 новыя кароны ў кузню.

The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (ELLE Pixie Dust 3BA-BHUNP (Belarusian Translation)) 18+
Пераклад мода ELLE Pixie Dust 3BA-BHUNP.
Браня ў стылі піксі.

The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (ELLE - Sherwood Huntress 3BA-BHUNP (Belarusian Translation)) 18+
Пераклад мода ELLE - Sherwood Huntress 3BA-BHUNP.
Боты, сукенка, пальчаткі i капюшон.

The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Daymarr Yokuda - CBBE-UUNP SE (Belarusian Translation)) 18+
Пераклад мода Daymarr Yokuda - CBBE-UUNP SE.
Зброя i лёгкія даспехі ў стылі Рэдгарда / Хамерфэла.


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Мае быць»

Радок 158
Territorial.io
Гуляйце з пяццю сотнямі гульцоў адначасова! Заваёўвайце тэрыторыі, стварайце саюзы і атрымлівайце перавагу.
Каментарый: мне сказалі, што беларуская мова зроблена пры дапамозе Google.

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 91
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian Empires of Europe 1700)
Аматарскі пераклад мода Europe 1700 1.2.12 на беларускую мову.
Гістарычная рэканструкцыя, што дадае:
- 611 унікальных шляхціцаў;
- 207 шляхетных дамоў;
- 15 гаспадарстваў;
- 23 культуры;
- зброю 17-18 стагодзьдзяў, у тым ліку мушкеты, стрэльбы, пістолі, гарматы і гранаты.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 427
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian Empires of Europe 1700)
Каментарый: ёсць тэрыторыя Беларусі і мноства яе гарадоў.

Радок 571
Territorial.io
У гульні можна наведаць разнастайныя тэрыторыі. Еўропа самая папулярная, але ёсць таксама шмат аўтаматычна згенераваных рэгіёнаў.


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 44
Farm Frenzy: Pizza Party / Весёлая ферма. Печём пиццу
Аматары піцы, аб'ядноўвайцеся! Час прыгатаваць любімую страву! Пачніце з вырошчвання травы, кармлення жывёл і збору прадуктаў. Потым ператварыце прадукты ў інгрэдыенты для гатоўкі піц!

Радок 47
Farm Frenzy 3: American Pie / Весёлая ферма 3. Американский пирог
Ці зможаце вы паспець за Скарлет і апошнімі дасягненнямі ў галіне тэхналогій, вырошчваючы ўраджай, кормячы жывёл, збіраючы ўраджай і вырабляючы тавары?

Радок 48
Farm Frenzy 3: Ice Age / Весёлая ферма 3. Ледниковый период
Скарлет купіла ферму за палярным кругам. Дзяўчына павінна пабудаваць фабрыку па вытворчасці марожанага і навагодніх сувеніраў, а таксама дапамагчы Дзеду Марозу.

Радок 49
Farm Frenzy 3: Russian Roulette / Весёлая ферма 3. Русская рулетка
Падзеі разгортваюцца ва Усходняй Еўропе. Скарлет адпраўляецца ў Расію, каб арганізаваць вытворчасць прадуктаў для касманаўтаў, заняцца здабычай нафты і канструяваннем касмічных ракет.


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Усё-мусё»

Радок 417
MiSide (Мита Белорусочка)
Скін Міты з элементамі беларускай сімволікі.

Радок 460
OMSI 2 (Автобус МАЗ 206 486)
Мод дадае беларускі паўнізкападлогавы гарадскі аўтобус сярэдняга класа для гульні OMSI 2. Мадэль сярэдняй якасці. Маскоўскі варыянт.

Радок 475

People Playground (РСОЗ Белорусский)
Беларуская 301-мм рэактыўная сістэма залпавага агню (РСЗА).

Радок 476
People Playground (Бои за Минск Багратион1944)
Мінская аперацыя — стратэгічная ваенная наступальная аперацыя савецкай арміі супраць войскаў нацысцкай Германіі, ажыццёўленая на тэрыторыі ўсходняй часткі БССР у перыяд з 29 чэрвеня па 4 ліпеня 1944 года. З'яўляецца складовай часткай беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён».


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Мае быць»

Радок 108
Minecraft (YetAnotherConfigLib)
Тэхнічная бібліятэка, якую аўтар стварыў, каб рэалізаваць новы функцыянал для працы з канфіг-файламі.

Радок 109
Minecraft (Remove Reloading Screen)
Выдаляе з экрана перазагрузкі ўсё, акрамя паласы прагрэсу.

Радок 110
Minecraft (CIT Resewn)
У MCPatcher была функцыя Custom Item Textures, якая пазней была адаптавана Optifine.
CIT дазваляла пакетам рэсурсаў замяняць выгляд прадметаў, калі яны адпавядалі вызначаным умовам.

Радок 111
Minecraft (Chat Heads)
Паказвае голавы гульцоў побач з паведамленнямі чата. Спрашчае ідэнтыфікацыю гульцоў і проста выглядае прыгожа.

Радок 112
Minecraft (Reese's Sodium Options)
Замяняе экран опцый Sodium з мэтай паляпшэння карыстальніцкага досведу.

Ліст «Перакладалi, а не дадалi»

Радок 16
Minecraft (Colormatic)
Незалежная рэалізацыя мода карыстальніцкіх колераў MCPatcher, якая працуе на Fabric для Minecraft 1.14 і з'яўляецца пакетам рэсурсаў, сумяшчальным з колерамі Optifine.


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 43
Half-Life 2: Deathmatch
Хуткасны шматкарыстальніцкі экшэн у свеце Half-Life 2! Фізіка HL2 надае перастрэлкам новае вымярэнне. Згуляйце звычайны смяротны матч ці паспрабуйце камандную гульню. Запусціце унітазам у вашага сябра сёння!

Лакалізацыя змяшчае тэкставы пераклад HL2 DEATHMATCH

ПАТРАБАВАННІ
Апошняя англамоўная версія HL2 DEATHMATCH

ЯК УСТАЛЯВАЦЬ ЛАКАЛІЗАЦЫЮ
hl2_complete - папка са шрыфтамі для гульні.

1) Перацягваем усе папкі з HL2_DM_BY у папку Half-Life 2 Deathmatch (....\SteamLibrary\steamapps\common\Half-Life 2 Deathmatch)

2) Змяняем або выдаляем мову, якая будзе ў вас па змаўчанні:
Калі ваша мова Steam НЕ ангельская, тады:
1) Адкрыйце ўласцівасці гульні
2) У самым першым акенце, агульнае (General), неабходна знайсці опцыю "Параметры запуску", і напісаць тут -language english

3) Гуляем!

Цяпер увесь інтэрфейс даступны па-беларуску — як для гульцоў, так і для адміністратараў сервераў. Ніякіх праблем з выбарам сервера, усё працуе як трэба!


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Трэба праверыць»

Радок 72
Space Rangers HD: A War Apart / Космические рейнджеры HD: Революция
vitaly-zdanevich: мова будзе адразу iнтэгравана ў Steam версыю. Калi ласка дапамажыце, ня думаю што мая мова добрая.
Перакладаць будзем
тут. Стварыце там аккаунт, я адкрыты для дапамогi, калi там нешта незразумела.
Там таксама i крыху аудыя, можа гэта я ужо сам, паглядзiм. Яшчэ ў канцы ёсць
песня пра космас - калi хто жадае спець :)
Калi ласка перашлiце гэты тым хто быць мова зацiкаўлены.
Аб
гульне.


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Усё-мусё»

Радок 380
Infestation: The New Z
Бясплатная шматкарыстальніцкая гульня, распрацаваная на аснове водгукаў супольнасці. Паспрабуйце маштабную стралялку з бязмежным светам i дынамічным гульнявым ​​досведам.
Каментарый: шмат гадоў таму ў гульню дадалі Riot Shield Belarus. Гэта нейкая барыкада для блакіроўкі зомбі, якая размаляваная ў колеры флага краіны. У гульні ці ў медыя не сустрэў — без паняцця за дызайн.

Радок 390
Kopanito All-Stars Soccer
Дынамічная футбольная гульня без суддзі на полі і з вар'ятнымі суперздольнасцямі! Можа, і не выглядае сур'ёзна, але мы гарантуем, што гэта так.
Еўропа (абнаўленне): Беларусь, Кіпр, Эстонія, Грузія, Гібралтар, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Мальта, Манака, Сан-Марына, Ватыкан.
Усяго ў гульні ўдзельнічае 149 каманд.

Радок 434
MudRunner (maz 538 fast v2)
— мадыфікаваны паліўны бак;
— цяга — лягчэй праходзіць праз бруд;
— магчымасць загрузкі бярвення без крана.

Радок 442

MudRunner (maz 6317)
Дзве мадэлі з рознымі коламі.


Дарэчы, яшчэ ў лістападзе магло выйсці першае відэа па табліцы ад рускамоўных беларусаў PlayForwardGames. Хлопцы паспяваюць расказваць пра беларускія праекты і распрацоўваць сваю гульню на смартфоны.

PFG зрабілі відэа, у якім гаворыцца аб пяці гульнях з беларускімі лакалізацыямі. Але ж мужчынкi нічога не могуць без дзяўчат, таму для начытвання гістарычных урэзак мы паклікалі Кацярыну Малахоўскую (LiS, Harry Potter).

Відэа зроблена і нават ёсць у мяне, але ў выніку вырашылі, што яго трэба адкласці ў шуфлядку. Ёсць моманты, якія не пасуюць для серыйнага выпуску такіх матэрыялаў. Таксама хлопцы сказалі так шмат прыемных слоў пра мяне, што аж трапілі ў мае NDA.

У любым выпадку раю спісацца з PlayForwardGames і пагаварыць за відэа аб вашых праектах.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Игры любимых соседей. Беларусь. Часть 1

На DTF выйшаў артыкул пра гульні з Беларусі. Матэрыял абапіраецца на маю табліцу. Вось такія матэрыялы я чакаў ад беларусаў!


👾Файл «Лягульнёвае»👾

Ліст «Гуляйце беларускае»


Радок 179
Принцип Прошлого (Демо)
Сюжэт апавядае пра постсавецкі час, калі АРЛ ужо прыйшоў да ўлады, але першы рэферэндум у гісторыі Беларусі яшчэ не прайшоў. На двары красавік 1995 года. Дзеянні гульні адбываюцца ў паўднёва-заходняй частцы Гродзенскай вобласці, у невялікай вёсцы Жодзішкі. Звычайны галоўны герой па імі Фёдар жыве ў звычайнай хаце са сваёй звычайнай сям'ёй, але ці ўсё насамрэч так «звычайна» як здаецца на першы погляд?

Ліст «Усё-мусё»

Радок 658
Принцип Прошлого (Демо)
Каментарый: гульню стварылі беларусы для мерапрыемстваў «#LDJAM 2022» і «МикроРенО 2022» (відэа з гульнявым працэсам).
Ёсць апісанне, у якім прапісана «калі першы прэзідэнт Беларусі ўжо прыйшоў да ўлады». Уся гэтая інфармацыя ніяк не раляе ў пробнай версіі, але ў сюжэце
ўзгадваецца некалькі гарадоў і мясцін Беларусі.
Спрабаваў звязацца з распрацоўшчыкам, каб той абнавіў-запампаваў гульню. Пакуль не адказвае.

20 last posts shown.