🌉 12 студзеня 1985 года ў Мастах быў адкрыты музей «Лес і чалавек»
🎎 Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек» быў заснаваны 12 студзеня 1985 года як гісторыка-краязнаўчы музей. У 1989 годзе ён атрымаў сучасную назву, а для наведвальнікаў стаў даступны з 1990 года.
Музей знаходзіцца ў горадзе Масты, на 3-м паверсе трохпавярховага будынка па адрасе: вуліца Савецкая, 17. Агульная плошча экспазіцыі і выставачнай залы (па стане на 2008 год) складае 343,3 м². Асноўны фонд музея налічвае 2638 экспанатаў, а навукова-дапаможны фонд утрымлівае 4174 адзінкі захоўвання.
Экспазіцыя размяшчаецца ў чатырох залах і ўключае 10 асноўных калекцый: прадметы побыту, узбраенне, нумізматыку, дакументы і фотаздымкі, ткацтва, жывапіс і скульптуру, чучалы жывёл, абразы, фонапомнікі і археалагічныя знаходкі. Сярод найбольш цікавых экспанатаў – буча (прыстасаванне для лоўлі рыбы), шклюд (прылада для счэсвання і расколу бярвёнаў), манетны скарб 1623 года, знойдзены ў Мастах, фотаздымкі 1923 года, адзенне мастоўскага строю, а таксама абраз «Выбраныя святыя» першай паловы XIX стагоддзя.