🦌 3 лістапада адзначаецца дзень святога Губерта — апекуна і заступніка Гродна
Многія лічаць гэты дзень неафіцыйным Днём горада. Алень святога Губерта, галоўны сімвал Гродна, адлюстраваны на гербе горада. Раней 3 лістапада было часам разнастайных мерапрыемстваў: ладзіліся выставы, канферэнцыі, творчыя вечарыны.
У міжваенны перыяд, калі Гродна ўваходзіў у склад Польшчы, менавіта ў гэты дзень мясцовыя жыхары святкавалі Дзень горада.
Hrodna.life шчыра віншуе ўсіх гродзенцаў з днём святога Губерта! Няхай ён і надалей ахоўвае наш горад і яго жыхароў!
Чытайце таксама:
Святы Губерт і яго алень у філатэліі: на марках якіх краін можна знайсці галоўны сімвал Гродна.