Forward from: Haradzienski
У ноч з 12 на 13 студзеня 1991 года ў Вільні мелі месца Sausio įvykiai (студзеньскія падзеі). У сувязі з тым, што ў Літве заявілі пра аднаўленне незалежнасці, на іх напалі саветы. Сімвалам змагання з акупантам стала абарона тэлевізійнай вежы. Загінула 15 асоб, сотні былі раненыя. У выніку саветы прайгралі, а Літва зноў стала незалежнай. У памяць аб гэтых падзеях адзначаецца Дзень памяці абаронцаў свабоды.