Haradzienski


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


🦌 Haradzienski eŭrapiejski kanał 💡 Grodnæ et varia
📲 Instagram: https://www.instagram.com/grodnensis
📬 @horadniabot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Першы клас у Горадні, 1993 год. Школа №14, сёння гімназія №2.

Даслаў чытач.


Гандлёвы цэнтр на вуліцы Вялікая Траецкая, 25 патрапіў у шорт-ліст міжнароднай прэміі, прысвечанай дызайнерскім і архітэктурным рашэнням TraMod Awards.

Крыніца

Як вам?


Forward from: Haradzienski
У ноч з 12 на 13 студзеня 1991 года ў Вільні мелі месца Sausio įvykiai (студзеньскія падзеі). У сувязі з тым, што ў Літве заявілі пра аднаўленне незалежнасці, на іх напалі саветы. Сімвалам змагання з акупантам стала абарона тэлевізійнай вежы. Загінула 15 асоб, сотні былі раненыя. У выніку саветы прайгралі, а Літва зноў стала незалежнай. У памяць аб гэтых падзеях адзначаецца Дзень памяці абаронцаў свабоды.


Forward from: Haradzienski
"Экстрэмісцкі і цынічны" заклік на помніку Давыду Гарадзенскаму, асабліва канец 😏


Mieski (haradski) i bataničny aharody, hady 1930-ja. Zdymak pamalavaŭ AI.

Grodnæ


Forward from: Haradzienski
Некалі ў Горадні


Вяртанне да старых стандартаў

Нядаўна ўладальнік Meta (Facebook, Instagram) Макр Цукэрбэрг прызнаў, што на платформах прысутнічала цэнзура, ад якой будуць адыходзіць, а мадэратары былі палітычна прадузятыя. Пра цэнзуру ў духу паліткарэктнасці і так было вядома, а заява з'яўляецца чыста кан'юнктурным рухам на фоне палітычных змен, just business.

Тым не менш, у гэтым кантэксце варта таксама згадаць, што ўсё больш гучнай робіцца дыскусія пра вельмі шмат негатыўных з'яў пад уплывам сацыяльных сетак. У тым ліку ў сувязі з цэнзурай, але далёка не толькі. Не проста так папулярным стала слэнгавае слова brainrot (гніццё мозгу) пад уплывам "смецявога" кантэнту ў інтэрнэце.

Тым не менш, што думаеце пра такую змену вяртання да большай свабоды слова?


Некалі ў Горадні


Што думаеце пра думку блогера з Горадні, які адсядзеў у вязніцы.

Варта нагадаць, што расейскія канцэрты збіраюць натоўпы ў Горадні і агульна ў Беларусі.

Крыніца


Рубрыка "У свеце" "Жыццё" на Zerkalo: Навіны "из центра" пра змены ў расейскай вікі

Рубрыка "Падвал" на Zerkalo: Навіны беларускай культуры разам з плёткамі і папкультурай


✝️ 8 студзеня 1894 года нарарадзіўся вядомы каталіцкі святар, навуковец, філосаф і тэолаг, а таксама мучаннік і святы Максімілян Кольбэ, які ў нямецкім канцлагеры аддаў жыццё за іншага вязня. У гадах 1922 - 1927 будучы святы служыў у гарадзенскім Францысканскім касцёле і рэдагаваў часопіс “Rycerz Niepokolanej”.

Grodnæ


Памёр кіраўнік "Нямнова Тур" Сяргей Каляда. Ён развіваў трансгранічныя праекты з Еўрасаюзам

Сяргей Каляда ўнёс вялікі ўклад у развіццё ўнутранага турызму ў Беларусі, у стварэнне і развіццё інфраструктуры Гродзенскага рэгіёну, Аўгустоўскага канала, актыўнага турызму ў краіне, піша Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Крыніца


Некалі ў Горадні


Forward from: Haradzienski
🚪Напэўна значная большасць гарадзенцаў бачыла на двярах надпіс K+M+B (або C+M+B). Але не ўсе ведаюць, што азначае гэтае скарачэнне. Паводле аднаго з тлумачэнняў, якое самае папулярнае, гэта Kaspar (Caspar) + Mielchijor + Baltazar. У гонар гэтых трох біблійных уладароў сёння (6 студзеня) адзначаецца свята Трох Каралёў. Раней гэта скарачэнне азначала Christus Mansionem Benedicat ✨


Працяг "рэформаў" у Белсаце. З каналу Белсат сыходзіць Сяргей Падсасонны.

Пасля публічных і непублічных прыніжэнняў у бок Ігара Кулея і мяне асабіста не магу больш заставацца на канале, які ў такім выглядзе ўжо не лічу маім. Гэта больш не зона свабоды і шчырасці, праўды, якую мы стварылі і якой трымаліся!

- напісаў у facebookу ужо бывы вядоўца.

Варта нагадаць, што частка "прагрэсіўных" актывістаў, дзеячаў і прыхільнікаў вітала змены на Белсаце.

Хто наступны і да чаго прывядуць дальнейшыя змены?


Zima na vulicy Vilenskaj, 1980-ja hady. Na fonie bačny dom pačatku XX st., źniščany ŭ 2013 h.

Grodnæ


Forward from: Haradzienski
Некалі ў Горадні


Горадня і Берасце вылучаюцца. Гарадзенская вобласць таксама.

Прыкладная мапа "Вясны" пераследу за "распаўсюд экстрэмізму" у 2024 годзе.


Forward from: Haradzienski
Від на цэнтр Горадні з занёманская часткі, 1937 год. Фота ў колеры дзякуючы AI.

Grodnæ


Чарговае выказванне Роўлінг адносна транс зноў стала гучнай справа не толькі ў Вялікай Брытаніі.

https://www.telegraph.co.uk/news/2024/12/30/jk-rowling-trans-kids-harry-potter-ideology-wrong-body/

Пару месяцаў таму "Наша Ніва" пісала пра Роўлінг у кантэксце Алімпіяды, а тут прамаўчалі. З серыі чаго не прачытаеш у беларускіх СМІ.

20 last posts shown.