Сталі вядомы дэталі ідэалагічнага фільма пра беларускую школу
Як паведамляе тэлеграм-канал @shkolabel працоўная назва стужкі — "Класная" (раней была "Класная дама"). Здымкі фільма, якім даручана займацца рэжысёру Кірылу Халецкаму, пачнуцца ўжо ў студзені.
Па сюжэце галоўная гераіня — 22-гадовая выпускніца БДПУ, якая ўсё сваё жыццё пражыла ў Мінску, а пасля размеркавання апынулася ў сельскай мясцовасці, ды яшчэ і класным кіраўніком у 11-м класе. Вакол змяненняў у жыцці педагога і неабходнасці знаходзіць агульную мову з навучэнцамі, якія толькі трохі маладзей настаўніцы, і будзе будавацца сюжэт.
Прэм'ера стужкі запланавана на восень 2025 года, альбо пад Дзень ведаў, альбо пад фестываль "Лістапад".
Нагадаю, што ў мінулым годзе выйшаў фільм Аляксандра Ефрэмава "Ліст чакання" пра кардыёлага, які застаецца ў Беларусі і адмаўляецца эмігрыраваць за мяжу.