Священный Белавуд


Channel's geo and language: Belarus, Russian


Вся (не)правда о белорусском кино.
Блог киножурналиста Тараса Тарналицкого.
Возможности: @makethebelawood
Общение: @belawoodspeech
Быстрая связь: @tarnalit_sky
Сотрудничество: holybelawood@gmail.com

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Statistics
Posts filter


Як вы ведаеце, сёння споўнілася "сто год" беларускага кіно.

Знарок узяў стагоддзе ў дужкі, бо лічу, што беларуская кінакультура мае больш старэйшыя карані, чым прынята лічыць у прадзяржаўнай акадэмічнай супольнасці.

Глядзіце самі — як можна лічыць пачаткам кінематографа стварэнне бальшавікамі ведамства "Белдзяржкіно" ў Мінску ў 1924 годзе, калі яшчэ да рэвалюцыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі здымалі кінахроніку? Сапраўдны ж нонсэнс!

Цікава, што і "Беларусьфільм" прыкладна так жа — на студыі "Летапіс" знялі сёлета трылогію дакументальных фільмаў пра гісторыю айчыйннай кінакультуры. Але супраць праўладнага наратыву не папрэш.

У мяне ж ніякіх ланцугоў няма, таму нарэшце зрабіў калонку на "Будзьме" па гэтым спрэчным пытанні.

https://budzma.org/news/svyata-z-kalaniyalnym-dushkom.html


Як 100-годдзе беларускага кіно святкуе "Беларусьфільм"? Просіць грошы ў расійскага Фонда кіно!

Як паведамляе расійскае інфармагенцыя ТАСС, "Беларусьфільм" просіць Расійскі Фонд кіно прафінансаваць каля 20 фільмаў. Пра гэта распавёў гендырэктар "Беларусьфільма" Юрый Аляксей у інтэрв'ю ТАСС

Гаворка ідзе аб фінансаванні "трох-пяці анімацыйных, трох ігравых і дзесяці дакументальных фільмаў у перыяд двух-трох гадоў, а таксама аператыўным фінансаванні праектаў "Беларусьфільма" з пазабюджэтных сродкаў фонду".

Як бачна дзяржстудыі наследуе практыкам беларускага ўрада, які таксама плотна сядзіць на расійскіх субсідыях. І праўда, чаму і дзяржсектар кіно на іх не пасадзіць.

Дзіўна тут толькі тое, што гэта зрабілі толькі зараз, а не значна раней.


Кінаэксперты і фільмейкеры склалі спіс з 50 найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю

Рэйтынг найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю склалі кінаэксперты і дзейныя фільммэйкеры з ініцыятывы Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA). Спіс падрыхтавалі да 100-годдзя беларускага кіно, што адзначаюць сёлета 17 снежня.

Яго можна знайсці на сайце арганізацыі.

У спіс найлепшых беларускіх фільмаў увайшлі 50 стужак, агулам жа ў індывідуальных спісах экспертаў згаданыя 174 карціны. У фармаванні рэйтынгу ўзялі ўдзел 49 асобаў. гэта найбольш шырокае апытанне, якое дасюль праводзілася на гэтую тэму, з пункту гледжання як рэпрэзентацыі фільмаў і колькасці экспертаў.

50 стужак, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, размешчаныя на сайце BIFA – разам з сінопсісамі, фестывальнымі гісторыямі фільмаў і каментарамі экспертаў. Тут жа можна знайсці індывідуальныя спісы кожнага з удзельнікаў апытання: у ім узялі ўдзел беларускія рэжысёры, кіназнаўцы, фестывальныя арганізатары, а таксама замежныя прафесіяналы сферы.


"Беларусьфильм" на данный момент нащупывает сотрудничество с тремя странами: Индией, Китаем и Россией

Об этом сообщил гендиректор киностудии Юрий Алексей в преддверии 100-летия белорусского кинематографа сообщает издание БелТА.

Проекты с Индией. Сегодня представители этой страны посетили "Беларусьфильм". В августе стороны подписали соглашение о продаже белорусских фильмов в странах хинди. Также обсуждается дубляж продукции киностудии на хинди. По словам Юрия Алексея, "Беларусьфильм" уже участвовал в двух индийских фестивалях: в июне в Мумбаи и в ноябре на Гоа, где фильм "Черный замок" стал фильмом-открытием. Кроме того, два индийских предпринимателя в области кинопроизводства примут участие в мероприятии, посвященном столетию белорусского кино.

Проекты с Китаем. С Китаем уже написан сценарий для совместного фильма "На веки вечные". В ноябре "Беларусьфильм" посетила китайская делегация во главе с первым заместителем директора Национального управления по делам кинематографии Китая. Они утвердили сценарий, и окончательное одобрение ожидается в конце января.

Проекты с Россией. "Беларусьфильм" и московская студия "ВоенФильм" работают над фильмом "Батька Минай. Партизанская легенда". По словам Юрия Алексея, проект уже получил финансирование, сейчас идет режиссерская разработка, выбираются актеры и локации.


Сярод сучасных стужак "Беларусьфільма" няма ніводнага глядацкага хіта

Такую выснову можна зрабіць з апублікаванай на БелТА вытрымкі з экскурсіі, якая сёння адбылася у павільёнах дзяржстудыі.

Лідарам пракату з'яўляецца сацыяльная драма Валерыя Рыбарава "Мяне клічуць Арлекіна" — амаль 42 млн гледачоў

На другім месцы камедыя "Белыя росы" — 37 млн гледачоў

Трэцяе месца ў фільма "Дзяўчынка шукае бацьку" 1959 года — колькасць гледачоў не прыводзіцца, але фільм прадалі для паказу ў больш за 90 краін свету


"Беларусьфільм" рыхтуецца да міжнароднай экспансіі — будзе паказваць свае фільмы ў расійскіх самалётах і збіраецца пераводзіць стужкі на хіндзі

Пра амбітныя планы дзяржстудыі на гэтым тыдні ў Белпрэсцентры распавёў гендырэктар студыі Юрый Аляксей.

Па словах чыноўніка, перамовы з перакладам фільма на хіндзі пройдуць 17 снежня (у дзень дзяржсвята Беларускага кіно), а што датычна расійскіх самалётаў, то і тут таксама ўсё схвачана — два неназваных фільма студыі трапяць у базу кампаніі "Аэрагруп", якая займаецца медыязабавамі ў сферы грамадзянскай авіяцыі.

Буду і далей сачыць за сітуацыяй.


Новы міністр культуры Руслан Чарнецкі працягне чысткі у культурным сектары краіны

Пра гэта чыноўнік распавёў у прапагандысцкім стрыме "Мінск — Масква".

Чарнецкі падкрэсліў, што ў культуры не павінна быць людзей, якія працуюць не на сваю краіну, а дапамагаюць ворагам. Міністр заўважыў, што гэтая сфера мае вялікі ўплыў на грамадства.

"І мы павінны жыць адной ідэяй, мэтай. Ворагі нам тут не патрэбныя".

Нагадаю, што рэпрэсіі ў сферы культуры распачаліся пры мінулым кіраўніку міністэрства Анатолю Маркевічу.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Комік з Наваполацку Максім Канавал распавёў пра працу сцэнарыста камедыйных серыялаў

Беларус доўгі час працаваў у камандзе стваральнікаў телепраектаў для расійскіх і ўкраінскіх тэлеканалаў. У яго партфоліа працы над такімі серыяламі, як "Апошні з Магікян", "Каця на аўтамаце", "Сідарэнка-Сідарэнка", "Мамачкі", "Рамэа і Джульета з Чаркас" і г.д., на якіх ён выступаў сцэнарыстам і крэатыўным прадусарам.

Пра працу над гэтымі праектамі і творчы працэс Максім распавёў у ютуб-шоў "Жыццё-маліна".


На пітчынг кінапраектаў на будучым Еўрапейскім кінарынку у Берліне трапіла дзесяць беларускіх фільмаў

Пра гэта паведамляе сайт Беларускай незалежнай кінаакадэміі.

🔹“Жнівень” Нэлы Агрэніч (ігравы фільм, драма),
🔸“Краіна ўцех” Аляксандры С. і Міхала Мешчыка (ігравы фільм, заснаваная на рэальных падзеях драма),
🔹“Лебядзіная песня Фёдара Озерава” Юрыя Сямашкі (ігравы фільм, драмедыя),
🔸“Lithuania Minor” Арцёма Лобача (дакументальны фільм),
🔹“Суд мёртвых” Андрэя Кашперскага і Міхаіла Зуя (ігравы фільм, хорар, камедыя),
🔸“Суперпазіцыя” Марыі Пташкі (ігравы фільм, драма, камедыя, абсурд),
🔹“Tamka 9” Улады Сяньковай, (ігравы фільм, драма).

Аўтары яшчэ трох праектаў ігравых фільмаў возьмуць удзел у пітчынгу ананімна для публічнае камунікацыі: гэта праекты “Праўда” (драма, трылер), “Раны і ўпрыгожванні” (фэнтезі-барока, драма), “Сфагнум” (сюррэалістычная трагікамедыя).

Пітчынг адбудзецца падчас 75-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю 15 лютага 2025 году ў галоўным будынку Еўрапейскага кінарынку – Martin Gropius Bau.


Новым кіраўніком дакументальнай студыі "Летапіс", якая ўваходзіць у склад "Беларусьфільма", стаў Уладзімір Мілаш

Ён заняў пасаду адразу пасля звальнення летам былой дырыктрысы Аксаны Эйхарт і цяпер часова выконвае абавязкі дырэктара "Летапісу".

Гледзячы па ўсім, на студыі Мілаш з'явіўся досыць нядаўна — і адзначыўся адразу ў працы над ідэалагічнымі праектамі. У прыватнасці, ён быў дырэктарам здымачнай групы фільма "Лагеры смерці", які "Летапіс" здымаў у супрацы з Генпракуратурай у межах кампаніі пра прасоўванні гістарычнага наратыва пра "генацыд беларускага народа". А таксама спрычыніўся (невядома ў якасці каго) да стварэння фільма "Птушка фенікс Аляксея Талая" пра прапагандыста і паралімпійца Аляксея Талая. З вытворчасцю гэтага фільма ў 2021 годзе ўзніклі праблемы — за яе ніхто не хацеў брацца.

Пры гэтым калегі характырызуюць новага кіраўніка збольшага пазітыўна, як "гібкага" і дыпламатычнага чалавека, "які усё разумее".


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
На студыі "Летапіс" на дадзены момант зроблена каля 12 фільмаў

Пра гэта на ідэалагічным ток-шоў "ДА!НО" распавяла новая рэдактарка студыі Анастасія Мулярова, студэнтка звольненай дырэктаркі "Летапісу" Аксаны Эйхарт. Паказы адбудуцца ў гэтым месяцы.

Гэта будуць пераважна фільмы, прысвечаныя стагоддзю беларускага кіно. Сярод іх трылогія па важныя этапы савецкага кінематографа: "Дэманстраратар" Яўгена Сяцько, "Трэст, які не лопнуў" Юрыя Цімафеева (на дадзены момант звольнены са студыі "Летапіс)" і "Залатая эпоха Беларусьфільма" Яўгена Сяцько.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Расійска-беларускі фільм "Чорны замак" не сапсаваў раман Караткевіча, па якім ён здымаўся

Такую думку на ідэалагічным ток-шоў "НА!ДО" выкаказаў сцэнарыст праекта Глеб Шпрыгаў. Кінематаграфіст таксама распавёў, дзе і як яны здымалі фільм, якая ў яго цэнтральная ідэя, а таксама што сам Шпрыгаў не сустракаў людзей, якім фільм не спадабаўся.

Нагадаю, што сёння, 12 снежня, у Беларусі павінен пачацца пракат фільма "Чорны замак".

Я стужку паглядзеў яшчэ ў пачатку лістапада і зрабіў падрабязную рэцензію на яе. Мне фільм таксама спадабаўся.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
На факультэце журналістыкі БДУ можа ўзнікнуць школа кінааглядальнікаў

Пра гэта на ідэалагічным ток-шоў "ДА!НО" распавяла Паліна Каралёва — галоўная рэдактарка часопіса для падлеткаў "Бярозка", які ўваходзіць у выдавецкі дом "Звязда".

Жанчына зазначыла, што беларускаму кіно не хапае "белага" піяра, а таксама кінадаследчыкаў, кінааглядальнікаў, кінааналітыкаў. У наступным годзе яе часопіс сумесна з журфакам запусцяць сумесны праект "Мабільная школа журналістыкі", дзе можа з'явіцца секцыя кінааглядальнікаў.

Па шчырасці, не зайдзрошчу гэтым будучым кінадаследчыкам і кінааглядальнікам, бо распавесці ўсю праўду ім ніхто не дазволіць. Прыйдзецца ўвесь час жыць у сітуацыі самацэнзуры і ўсхвалення ідэалагічных праектаў "Беларусьфільма".


Рэжысёр прапагандысцкага фільма "Культурны код" Кірыл Халецкі зараз працуе над новым ідэалагічным фільмам

Былому выпускніку Акадэміі мастацтваў даверылі здымаць фільм пра сучасную школу і вучыцеляў. Пра гэта распавяла Крысціна Мельнікава, замкіраўніцы аддзела па кінематаграфіі Мінкульта на ідэалагічным ток-шоў "ДА!НО".

Цікава ў гэтай сітуацыі тое, што раней у "Беларусьфільма" былі іншыя планы.

Фільм пра школу павінен быў здымаць кіраўнік тэатра-студыі кінаактора Аляксандр Яфрэмаў (ён зняў ідэалагічны фільм пра медыкаў "Ліст чакання"), а Халецкі — сумесны кітайска-беларускі фільм "На векі вечныя".

Але бачна, што ўсё перайгралася. Магчыма, таму што ў "Беларусьфільма" адносна нядаўна узніклі праблемы з пошукам актораў на беларуска-кітайскі праект. І невядома ці здымаецца ён цяпер увогуле — студыя пра гэта не паведамляла.

Таму, магчыма, Халецкага перакінулі на фільм пра школу, а чым заняты ў такім выпадку Яфрэмаў зноў жа невядома.


Чым займаецца новы міністр культуры? Не паверыце — здымаецца ў патрыятычных кліпах

Актор, а цяпер і яшчэ высокапастаўлены чыноўнік Руслан Чарнецкі зняўся ў кліпе "Я — беларус", дзе спявае па-руску, што ён застанецца на Радзіме, а ворагам ён раіць памаўчаць.

Аўтар слоў і музыкі гэатага неаб'яўленнага шедэўра агітацыі — Аляксандр Сухараў.


Рэжысёр і аніматар Юрый Сямашка выклаў у паблік сваю працу "Кроў і караоке"

Караткаметражны мульцік распавядае пра нясмелага ахоўніка супермаркету, якіе ўступае ў фатальнае супрацьстаянне з вельмі упэўненым у сабе крымінальным элементам.

Праца атрымала ўзнагароду на мінскім фестывалі "Глядач", а таксама ўдзельнічала ў шэрага фестывальных паказаў.

https://youtu.be/7nK1HIiAuC0?si=Cm26bVtOMHKC4ZgN


Праект падтрымкі беларускай культуры ArtPower Belarus працягнецца ў 2025 годзе

Пра гэта заявілі яго арганізатары з установы Беларуская рада культуры.

"Увесну 2025 года ArtPower Belarus, маштабная праграма, што фінансуецца Еўразвязам, працягне працу па спрыянні захаванню і развіццю незалежнай беларускай культуры. Абапіраючыся на добрыя вынікі, атрыманыя цягам рэалізацыі першай эдыцыі ArtPower Belarus (2022 - 2024), Еўракамісія прыняла рашэнне прадоўжыць праграму", — напісана ў тэлеграм-канала БРК.

Асноўны фармат працы ArtPower Belarus — падтрымка беларускіх творцаў і дзеячаў культуры ў распрацоўцы і рэалізацыі іх праектаў праз конкурс грантавых заявак. Удзельнічаць змогуць як сталыя, так і зусім новыя культурніцкія ініцыятывы, а таксама асобныя творцы.

Падчас першага конкурса ArtPower Belarus было прафінансавана 83 творчыя праекты беларусаў па абодва бакі мяжы і вылучаныя 57 грантаў мабільнасці, якімі скарыстаўся 231 чалавек.

Механізм конкурснага адбору і ўсе дэталі працягу праграмы будуць абвешчаныя пасля афіцыйнага запуску ArtPower Belarus увесну 2025 года.

Як АrtPower Belarus дапамагла беларускім кінематаграфістам мне распавялі мінулым летам менеджары Беларускай рады культуры.


Новы министр культуры Беларуси Руслан Чарнецкі збіраецца здымаць кіно пра сялян і вайну, а таксама абяцае блакбастар

Пра гэта чыноўнік без вопыт чынавецкай і кінавытворчай працы распавёў БелТА.
"Перамога, тэма вайны — яна асаблівая. Яна заўсёды на асобным рахунку, і ў нас. Пра гэта трэба працягваць здымаць, і мы будзем гэта рабіць.
Таму што, як паказвае вопыт, трошкі забывае народ. Беларусы не вельмі забываюць, а іншыя народы, бывае, забываюць, і трэба ім пра гэта нагадваць."

А вось яго думкі наконт фільма пра працоўных вёскі:
"Думаю, гледачу нашаму будзе вельмі цікава. Я заўсёды з вельмі вялікай пашанай, павагай і ўдзячнасцю ставіўся да нашых працаўнікоў: сялян, рабочых на заводах, простых работнікаў… Вельмі хацелася б расказаць пра працу гэтых людзей. Яны маюць патрэбу ў тым, каб пра іх расказвалі нашаму гледачу".

Таксама Чарнецкі абяцае сапраўды "прарыўны праект":
"Давайце без спойлераў. Але тым не менш такія намёткі ўжо ёсць. Вядуцца работы, ужо ёсць у распрацоўцы праект, які сапраўды прагрыміць. І гэта будзе прарыў".


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Экс-палітвязень Андрэй Гнёт узгадаў 2020 год падчас свайго выступлення на цырымоніі Еўрапейскай кінаакадэміі

Таксама беларус распавёў сваю гісторыю арышту і вызвалення з-пад арышту ў Сербіі, да чаго спрычынілася Еўрапейская кінаакадэмія і Беларуская незалежная кінаакадэмія (было напісаны публічныя лісты ў падтрымку). Гнёт быў запрошаны ўзнагародзіць Лепшы дакументальны фільм, якім, дарэчы, стала драма No other land.

Цырымонія цяпер праходзіць у Lucerne Culture and Congress Centre у Швейцарыі.


Cёння ў швейцарскім горадзе Люцэрн адбудзецца цырымонія “Еўраоскара” — 37-й прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі.

У гэтым годзе, у адрозненне ад мінулага, беларусаў сярод намінантаў няма. А беларуская прысутнасць на падзеі абмяжуецца ўдзелам рэкламшчыка і экс-палітвязня Андрэя Гнёта, які ўручыць прэмію за найлепшы дакументальны фільм.

На новай хвалі эміграцыі ў складзе Еўрапейскай кінаакадэміі з’яўляецца ўсё болей айчынных кінематаграфістаў. Апытаў беларускіх кіношнікаў адносна таго, што ім дае сяброўства ў адной з самых знакамітых кінаінстытуцый Еўропы.

https://euroradio.fm/shto-dae-syabroustva-z-eurakinaakademiyay-raskazvayuc-belaruskiya-kinoshniki

20 last posts shown.