Рэжысёр прапагандысцкага фільма "Культурны код" Кірыл Халецкі зараз працуе над новым ідэалагічным фільмам
Былому выпускніку Акадэміі мастацтваў даверылі здымаць фільм пра сучасную школу і вучыцеляў. Пра гэта распавяла Крысціна Мельнікава, замкіраўніцы аддзела па кінематаграфіі Мінкульта на ідэалагічным ток-шоў "ДА!НО".
Цікава ў гэтай сітуацыі тое, што раней у "Беларусьфільма" былі іншыя планы.
Фільм пра школу павінен быў здымаць кіраўнік тэатра-студыі кінаактора Аляксандр Яфрэмаў (ён зняў ідэалагічны фільм пра медыкаў "Ліст чакання"), а Халецкі — сумесны кітайска-беларускі фільм "На векі вечныя".
Але бачна, што ўсё перайгралася. Магчыма, таму што ў "Беларусьфільма" адносна нядаўна узніклі праблемы з пошукам актораў на беларуска-кітайскі праект. І невядома ці здымаецца ён цяпер увогуле — студыя пра гэта не паведамляла.
Таму, магчыма, Халецкага перакінулі на фільм пра школу, а чым заняты ў такім выпадку Яфрэмаў зноў жа невядома.