"Будзьма беларусамі" удакладніла, якія фільмы пра жыццё пісьменніка Алеся Адамовіча плануюць стварыць актывісты
Першая стане прысвячэннем яго антыядзернай дзейнасці.
"Дагэтуль жывыя людзі, якія былі знаёмыя з Адамовічам, сустракаліся з ім менавіта ў межах гэтай яго дзейнасці. Асабліва шмат ён працаваў з Японіяй, якая ўспрыняла вельмі блізка Чарнобыльскую катастрофу і ў якой быў досвед наступстваў ядзернага ўдару па Хірасіме і Нагасакі. Там было шмат арганізацый, з якімі кантактаваў Алесь Адамовіч, грамадскі камітэт Антыядзернага руху ў Токіа, дзе ён пазнаёміўся з актрысай Камакі Курыхара і з якой разам у 1990 годзе яны збіралі сродкі для хворых беларускіх дзяцей"
Другая тэма сканцэнтруецца на грамадска-палітычнай дзейнасці Адамовіча.
"Увогуле гэта зараз малавядомыя ці забытыя факты. Больш на слыху ягоная творчая дзейнасць, а вось пра грамадска-палітычную, фактычна, невядома зараз. А там багата пра што можна казаць... Як ён адстойваў свабоду слова, прасоўваў ідэі гуманізму, як ён стаў адным са стваральнікаў «Мемарыяла». Шмат што, на жаль, стала актуальным ізноў — тая ж пагроза прымянення ядзернай зброі, выкарыстанне АЭС у брудных мэтах".
Трэцяй стане фільм пра прымірэнне і пакаянне.
"У інтэрв’ю журналісту Міхаілу Бузукашвілі ў апошні дзень свайго жыцця Алесь Адамовіч разважае менавіта пра гэта, лічыць, што кожны народ мусіць напісаць чорную кнігу сваёй гісторыі, пра адказнасць. Гэта важныя думкі, на мой погляд".
https://budzma.org/news/andrey-arkhipenka.html